Часопіс: пэрыядычнае выданьне

Часо́піс (ча́сапіс, журна́л'; франц.

Journal) — друкаванае пэрыядычнае выданьне. Побач з газэтай, часопіс зьяўляецца адным з асноўных сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды, аказвае ўплыў на грамадзкую думку, фармуючы яе ў адпаведнасьці з інтарэсамі вызначаных ідэалягічных групаў, грамадзкіх клясаў, палітычных партыяў, арганізацыяў.

Часопіс: Віды, Асаблівасьці, Гісторыя
Часопісы

Са зьяўленьнем тэхналёгій кампутарнай вёрсткі і распаўсюджваньнем камэрцыйных друкарняў з магчымасьцю поўнакаляровага друку ў Беларусі канца XX — пачатка XXI стагодзьдзя, часопісы сталі асноўным рэкляманосьбітам для тавараў кляса «прэміум». Часопісы як правіла, адрасаваныя да канкрэтнае аўдыторыі чытачоў.

У Беларусі, як увогуле і ў сьвеце часопісы былі адным з асноўных відаў СМІ на працягу XIX і XX стагодзьдзя. Зараз пад уплывам нарастаньня новых тэхналёгій перадачы інфармацы, кшталту Інтэрнэта, часопісы пачалі адмаўляцца ад папяровых вэрсій і выходзіць толькі ў электронным выглядзе. Так напрыклад вырашылі зрабіць выдаўцы часопіса «Life».

Віды

Часопісы, як і газэты, клясыфікуюцца:

  • па пэрыядычнасьці — не бывае штодзённых часопісаў, распаўсюджаны штотыднёвыя і штомесячныя, а таксама бываюць такія, якія выходзяць два разы на месяц, раз у два месяца, раз на квартал;
  • па фармаце;
  • па тэматыцы;
  • па характары падачы інфармацыі.

Асаблівасьці

З-за таго, што часопісы выходзяць у сьвет радзей, чым газэты, яны адрозьніваюцца нізкай апэратыўнасьцю падачы інфармацыі, затое ў іх больш магчымасьцяў для падрабязнага аналізу падзеяў, разважаньняў, падвядзеньня вынікаў і г. д.

Гісторыя

Першым часопісам у сьвеце лічыцца амэрыканскі «The Gentleman's Magazine», першы нумар якога зьявіўся ў 1731.

Беларусь

У 2010 годзе з 885 найменьняў часопісаў толькі 147 (16%) выходзіла па-беларуску. З гадавога накладу ў 59 млн. асобнікаў на беларускай мове выдалі толькі 3,2 млн. (5,4%).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Часопіс: Віды, Асаблівасьці, Гісторыя  Часопіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Часопіс ВідыЧасопіс АсаблівасьціЧасопіс ГісторыяЧасопіс БеларусьЧасопіс КрыніцыЧасопіс Вонкавыя спасылкіЧасопісГазэтаСМІФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тодар КляшторныАлесь СавіцкіЖанчына зьверхуПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўВадзім СаранчукоўІнданэзіяПісьменнасьцьГеалёгіяАркадзь КуляшоўАнатоль ЗэкаўСтапа (літаратуразнаўства)Якуб КоласVPNДрапежныя птушкіАляксандар ЛукашэнкаПтушкіАлесь КажадубБАТЭ БарысаўПаўлінка (п’еса)ВіетнамНіл Гілевіч10 студзеняЭякуляцыяГарбатаБаранавіцкі раёнМоладава (Берасьцейская вобласьць)Савушкін прадуктАнатацыяНестар МахноЮры СабалеўскіЮры ГагарынТадзіяна КляшторнаяПінгвіныНямеччынаГрудзіПавал ДураўЖыве Беларусь!ТравеньРодныя гоні (1927)СамагубстваІвонка СурвілаМіхась ЗарэцкіКантынэнтЮры ГумянюкРасейцыСонечная энэргіяБеларуская ВікіпэдыяУкраінаВольга КараткевічРаіса БаравіковаВэб-дызайнРусіфікацыяГідуныБлакітная сойкаСолыКасмадром імя Сатыша ДгаванаЧалавекГунтСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануСлоўнікКрумкачПаўстаньне 1794 годуЧасДзед ТалашФрыдрыхJavaМаёнтакПастава 69🡆 More