Часопіс: пэрыядычнае выданьне

Часо́піс (ча́сапіс, журна́л'; франц.

Journal) — друкаванае пэрыядычнае выданьне. Побач з газэтай, часопіс зьяўляецца адным з асноўных сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды, аказвае ўплыў на грамадзкую думку, фармуючы яе ў адпаведнасьці з інтарэсамі вызначаных ідэалягічных групаў, грамадзкіх клясаў, палітычных партыяў, арганізацыяў.

Часопіс: Віды, Асаблівасьці, Гісторыя
Часопісы

Са зьяўленьнем тэхналёгій кампутарнай вёрсткі і распаўсюджваньнем камэрцыйных друкарняў з магчымасьцю поўнакаляровага друку ў Беларусі канца XX — пачатка XXI стагодзьдзя, часопісы сталі асноўным рэкляманосьбітам для тавараў кляса «прэміум». Часопісы як правіла, адрасаваныя да канкрэтнае аўдыторыі чытачоў.

У Беларусі, як увогуле і ў сьвеце часопісы былі адным з асноўных відаў СМІ на працягу XIX і XX стагодзьдзя. Зараз пад уплывам нарастаньня новых тэхналёгій перадачы інфармацы, кшталту Інтэрнэта, часопісы пачалі адмаўляцца ад папяровых вэрсій і выходзіць толькі ў электронным выглядзе. Так напрыклад вырашылі зрабіць выдаўцы часопіса «Life».

Віды

Часопісы, як і газэты, клясыфікуюцца:

  • па пэрыядычнасьці — не бывае штодзённых часопісаў, распаўсюджаны штотыднёвыя і штомесячныя, а таксама бываюць такія, якія выходзяць два разы на месяц, раз у два месяца, раз на квартал;
  • па фармаце;
  • па тэматыцы;
  • па характары падачы інфармацыі.

Асаблівасьці

З-за таго, што часопісы выходзяць у сьвет радзей, чым газэты, яны адрозьніваюцца нізкай апэратыўнасьцю падачы інфармацыі, затое ў іх больш магчымасьцяў для падрабязнага аналізу падзеяў, разважаньняў, падвядзеньня вынікаў і г. д.

Гісторыя

Першым часопісам у сьвеце лічыцца амэрыканскі «The Gentleman's Magazine», першы нумар якога зьявіўся ў 1731.

Беларусь

У 2010 годзе з 885 найменьняў часопісаў толькі 147 (16%) выходзіла па-беларуску. З гадавога накладу ў 59 млн. асобнікаў на беларускай мове выдалі толькі 3,2 млн. (5,4%).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Часопіс: Віды, Асаблівасьці, Гісторыя  Часопіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Часопіс ВідыЧасопіс АсаблівасьціЧасопіс ГісторыяЧасопіс БеларусьЧасопіс КрыніцыЧасопіс Вонкавыя спасылкіЧасопісГазэтаСМІФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.bh.giРымейкаАкторы парнафільмаўРэжым ЛукашэнкіКінбурнская пярэспаПокерМаркетынгМанфрэд.ly1935Кілямэтар1326.tz.np1964.stПарнаграфія для жанчынРэч Паспалітая.jpІгар Тур.cs.tm22БелсатЭўропаКурапатыU22002Сырыцыюс (папа рымскі)71Ян Серада.nc2006КуфніцаГораждзе.gw1.pf.fi1966ЧэлесДзень ВоліМужчына зьверху.deВойцех МанівідКастусь Каліноўскі.ru.su.lr.czТутэйшыя (п’еса)Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс.bdJavaScriptПрэзыдэнт БеларусіЖанна д’АркАзартная гульняMicrosoft OfficeБітва пад Воршай1908АнгельшчынаСлаваччына41.bu1960Усяслаў Чарадзей.aq.gfАнальны сэкс.pr.fj.tv1989Фазы МесяцаКарл V МудрыМарыя Антуанэта🡆 More