U2

U2 (вымаўляецца «Ю Ту») — рок-гурт з Дубліна (Ірляндыя).

Сфармаваны ў 1976 року, U2, пачынаючы зь сярэдзіны 80-х, зьяўляецца адным з самых папулярных і пасьпяховых гуртоў у сьвеце. Было прададзена каля 140 мільёнаў альбомаў гурта. Па стане на 2006 рок у іх актыве было дваццаць дзьве прэміі «Грэмі», больш, чым у любога іншага гурту ў сьвеце.

U2
U2
Эдж і Бона
Інфармацыя
Гады1976 — цяпер
АдкульІрляндыя
Моваангельская
Жанр(ы)рок
ВыдавецIsland Records, Interscope Records, Columbia Records, Mercury Records
Зьвязаныя праектыGreen Day
Удзельнікі
  • Бона
  • Эдж
  • Адам Клейтан
  • Лары Мален-малодшы
Узнагароды і прэміі
http://www.u2.com

Гісторыя

Гурт быў сфармаваны, калі Бона (вакал і гітара), Эдж (гітара, клявішы і вакал) і Адам Клейтан (бас-гітара) адгукнуліся на аб’яву, разьмешчаную Лары Маленам-малодшым; у той час яны былі падлеткамі-музыкамі сярэдняе рукі. Да сярэдзіны 80-х яны выпусьцілі 4 альбомы й здабылі адданы рух фанатаў — большай часткай за кошт гастроляў, непаўторнага, які стаў візытоўкай, выкананьня гітарных партыяў Эджам, голасу Бона й глыбокіх па зьмесьце тэкстаў песень. Статус зорак яны здабылі з выхадам у 1987 року альбома The Joshua Tree, які часта называюць адным з найвялікшых альбомаў рока .

На пачатку 90-х яны адказалі на рэвалюцыю ў альтэрнатыўнай і танцавальнай музыцы, на крытыку на сваю адрэсу, і на тое, што, па іх меркаваньні, было застоем у музыцы, альбомам Achtung Baby й грандыёзным шоў Zoo TV. Тым часам яны бесьперастанку экспэрымэнтуюць, дасьледуючы розныя музычныя кірункі. У 1995 годзе гурт запісаў сынгл «Miss Sarajevo» пры ўдзеле Браяна Іна і Лючана Павароцьці.

На пачатку XXI стагодзьдзя U2 грае больш звыклую музыку, але выкарыстоўвае свае ранейшыя напрацоўкі й працягвае карыстацца посьпехам у публікі й крытыкаў. У 2004 року гурт заняў 22 месца са 100 у рэйтынгу «Найлепшыя артысты ўсіх часоў» (100 Greatest Artists of All Time) часопіса Rolling Stone. У 2005 іх уключылі ў «Залю славы рок-н-ролу».

Чальцы гурту вядомыя за сваю актыўную палітычную дзейнасьць у сфэры правоў чалавека й сацыяльнае справядлівасьці: удзел у «Міжнароднай амністыі», Make Poverty History, кампаніі ONE, фэстывалі Live 8, DATA — Debt, AIDS, Trade in Africa Бона й Music Rising Эджа. У 1985 годзе гурт выступіў на дабрачынным канцэрце Live Aid у падтрымку галадаючых у Афрыцы.

Дыскаграфія

  • Boy (1980)
  • October (1981)
  • War (1983)
  • The Unforgettable Fire (1984)
  • The Joshua Tree (1987)
  • Rattle and Hum (1988)
  • Achtung Baby (1991)
  • Zooropa (1993)
  • Pop (1997)
  • All That You Can't Leave Behind (2000)
  • How to Dismantle an Atomic Bomb (2004)
  • No Line on the Horizon (2009)
  • Songs of Innocence (2014)
  • Songs of Experience (2017)
  • Songs of Surrender (2023)

Крыніцы

Літаратура

  • Chatterton, Mark (2001). U2: The Complete Encyclopedia. Firefly Publishing. ISBN 0-946719-41-1
  • Flanagan, Bill (1995). U2 at the End of the World. Delacorte Press. ISBN 0-385-31154-0
  • Parra, Pimm Jal de la (2003). U2 Live: A Concert Documentary. Omnibus Press. ISBN 0-7119-9198-7
  • McCormick, Neil (ed), (2006). U2 by U2. HarperCollins Publishers. ISBN 0-00-719668-7
  • Wall, Mick, (2005). Bono. Andre Deutsch Publishers. ISBN 0233001593 (Promotional edition published by Paperview U.K is association with the Irish Independent)

Вонкавыя спасылкі

U2  U2сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

U2 ГісторыяU2 ДыскаграфіяU2 КрыніцыU2 ЛітаратураU2 Вонкавыя спасылкіU2ІрляндыяГрэміДублін

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дыялекты беларускай мовыБеларуская ВікіпэдыяНарвід20082022ВусаўВагінальны сэксЖанчына з жанчынайГенадзь ШутаўТумілаПрэзыдэнт БеларусіТленЛацінская моваЁСтолін8 сакавіка (кліп)Паспалітае рушэньнеВоршаУнівэрсальны каардынаваны часСтанаЛюбоўМенскСьпіс стагодзьдзяў1991АмсьціслаўМаркёрВікіМаларытаКсэнафобіяІван Церцель23 красавікаПохва (неадназначнасьць)СаксоніяПастава на каленяхРымавід (імя)БардэльГодГарадзішча Замэчак (Заслаўе)Аляксандар ЧарвякоўМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашПратакол перадачы гіпэртэкстуЗіновій ПрыгодзічПрыродаахоўная тэрыторыяМэтафараСаньнікаўПоліцкі статутЗалаты стандартВіктар КарамазаўПарыжДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)СудаКаханьне без пранікненьняПаўднёва-Ўсходняя АзіяЛічэбнікСтоўпцыАкіянВіцебскПрыморскі крайЛюдміла ПайдушакаваПарнаграфія ў ВугоршчынеСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуСядзіба🡆 More