Joy Division

Joy Division (Джой Дывіжн) — брытанскі рок-гурт, утвораны ў 1976 годзе ў Салфардзе (Salford), Вялікі Манчэстэр (Greater Manchester).

Разам з Siouxsie and the Banshees ды The Cure зьяўляюцца адным з заснавальнікаў пост-панку. Праіснаваўшы тры гады й выпусьціўшы два альбомы, гурт распаўся ў траўні 1980 пасьля самазабойства вакаліста і аўтара песень Ена Кэртыса (па-ангельску: Ian Curtis, у іншай траскрыпцыі — Ян Кёртыс). Удзельнікі гурта, празь некалькі месяцаў, утварылі вядомую групу New Order, якая існуе і па гэты дзень (2006).

Joy Division
Joy Division
Інфармацыя
Гадыз 1976-1977 па 1980
АдкульСалфард, Вялікі Манчэстэр
Моваангельская мова
Жанр(ы)пост-панк, панк-рок, darkwave
ВыдавецFactory Records
УдзельнікіЕн Кэртыс
Бэрнард Самнэр
Пітэр Хук
Стывэн Морыс
Узнагароды і прэміі
http://joydivisionofficial.com/

Уплыў Joy Division

Joy Division і Ен Кэртыс паўплывалі на вялікую колькасьць груп і музыкаў, сярод якіх U2, The Smashing Pumpkins, Трэнт Рэзнар (Nine Inch Nails), Робэрт Сміт (The Cure). Значэньне Joy Divison навочна паказвае выбар лепшых сьвяточных песень усіх пор (all-time Festive 50), складзены Джонам Пілам на брытанскім радыё напярэдадні зьмены тысячагодзьдзя па выніках галасаваньня слухачоў. На першым месцы апынулася кампазыцыя "Atmosphere", на трэцім "Love Will Tear Us Apart", і яшчэ тры песьні Joy Division трапілі ў топ 50.

Удзельнікі групы

Асноўны склад

  • Ен Кэртыс (па-ангельску: Ian Curtis, у іншай транскрыпцыі Ян Кэртыс") − сьпеў, гітара
  • Бэрнард Самнэр (па-ангельску: Bernard Sumner, ён жа Bernard Albrecht) − гітара, клявішныя
  • Пітэр Хук (па-ангельску: Peter Hook) − бас-гітара
  • Стывэн Морыс (па-ангельску: Stephen Morris) − ударныя (жнівень 1977 - травень 1980)

Іншыя ўдзельнікі

  • Тэры Мэйсан (па-ангельску: Terry Mason) − ударныя (да траўня 1977)
  • Тоні Тэбэк (па-ангельску: Tony Tabac) − ударныя (травень-чэрвень 1977)
  • Стыў Бразэрдэйл (па-ангельску: Steve Brotherdale) − ударныя (чэрвень-жнівень 1977)

Дыскаграфія

Альбомы

За час існаваньня Joy Divison выйшлі толькі два іх альбома: "Unknown Pleasures" і "Closer", прычым другі быў афіцыйна выдадзены ўжо пасьля сьмерці Кэртыса.

Год Назва Нататкі
1979 Unknown Pleasures Студыйны альбом
1980 Closer Студыйны альбом
1981 Still Зборнік нявыдадзеных раней песень, а таксама запіс апошняга канцэрту (травень 1980 г.)
1988 Substance Збор песень са ўсіх сінглаў і міні-альбомаў, якія выйшлі ў 1978-1980 гг.
1990 The Peel Sessions Зборнік 2 радыёвыступаў 1979 г., якія раней выйшлі на міні-альбомах у 1986 і 1987 гг.
1994 Warsaw Нявыдадзены раней студыйны альбом, запісаны ў траўні 1978 г. Упершыню выйшаў на бутлеге 1981 г.
1995 Permanent Зборнік
1997 Heart And Soul Поўны збор прац групы, уключаючы нявыдадзеныя студыйныя дублі і канцэртныя запісы (4 дыска)
1999 Preston 28 February 1980 Нявыдадзены раней запіс канцэрту (люты 1980 г.)
2000 The Complete BBC Recordings Дапоўненае выданьне "The Peel Sessions" (уключае тэлевыступы і інтэрв'ю)
2001 Les Bains Douches 18 December 1979 Нявыдадзены раней запіс канцэрту (сьнежань 1979 г.)
2004 Re-Fractured Box Set Збор Preston і Les Bains Douche разам з трэцім дыскам з запісам канцэрту ў Амстэрдаме (студзень 1980 г.)

Сінглы і EP

  • 1978 An Ideal for Living (Вялікабрытанія)
  • 1979 Transmission (Вялікабрытанія)
  • 1980 Licht und Blindheit (Францыя)
  • 1980 Komakino (Вялікабрытанія)
  • 1980 Love Will Tear Us Apart (Вялікабрытанія)
  • 1980 Atmosphere/She's Lost Control (Вялікабрытанія /ЗША)
  • 1986 The First Peel Session (Вялікабрытанія)
  • 1987 The Second Peel Session (Вялікабрытанія)
  • 1988 Atmosphere (Вялікабрытанія)
  • 1995 Love Will Tear Us Apart (Вялікабрытанія)

Фільмаграфія

Год Назва Нататкі
1982 Here Are the Young Men Канцэртныя запісы (кастрычнік 1979 г.)
1988 Substance Зборнік канцэртных запісаў, тэлевыступаў, а таксама відэякліпаў. Падрыхтаваны да выпуску, але афіцыйна не выдадзены.

Глядзіце таксама

New Order

Вонкавыя спасылкі

Joy Division  Joy Divisionсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Joy Division Уплыў Joy Division Удзельнікі групыJoy Division ДыскаграфіяJoy Division Глядзіце таксамаJoy Division Вонкавыя спасылкіJoy Division19761980Ангельская моваВялікі МанчэстэрПост-панкРок-гурт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іпаці ПацейСяляваТравеньІван Пташнікаў2005Аркадзь КуляшоўУсходнеславянскія мовыНямецкая моваСпакусьнікіКрэўскі замакВіктар ЖыбульАльфаБліныПарнаграфія для жанчынДзейнікЗьміцер БартосікВясельная сукенкаМікола МятліцкіГаянаФундацыя «Вікімэдыя»Юлі ТаўбінБерасьцеВыказьнікПоўдзень27 красавікаЭль НіньнёАнатоль СербантовічЮзэф МацкевічБейкаЯгмінІнданэзіяРаскіданае гняздо (п’еса)25 красавікаПошукавая аптымізацыяПрыдатак (мовазнаўства)Смаргонскі раёнЖодзінПаэтМэдыяВікіЗа Беларусь!ЕўняСьпіскі замакМарыя АнтуанэтаЛезьбіянстваПернікВаенная апэрацыяМужчына зьверхуВостраў сьлёзРусіфікацыя БеларусіC++ТаўканіцаОндрэй ДудаАўстраліяДзікМарат КазейTor BandГорадняВільняАдам МіцкевічАлесь АркушАляксандар КосінецПрыёрбанк26 красавікаДобрапісМіхась БашлакоўЛютыДзед ТалашЮры ГумянюкКонрадСямейства (біялёгія)МенскБудызм🡆 More