Nine Inch Nails
Nine Inch Nails: індастрыял-гурт ЗША
Nine Inch Nails (Найн Інч Нэйлз) — амэрыканскі індастрыял-гурт, заснаваны Трэнтам Рэзнарам у 1988 годзе ў горадзе Кліўлэнд, штат Агаё. Як асноўны прадусар, сьпявак, аўтар тэкстаў і музыкі, Рэзнар зьяўляецца адзіным афіцыйным удзельнікам гурта і нясе аднаасобную адказнасьць за ягонае разьвіцьцё. Музыка NIN ахоплівае вялікую колькасьць жанраў, захоўваючы характэрнае гучаньне, якое дасягаецца выкарыстаньнем электронных інструмэнтаў і сродкаў апрацоўкі гуку. Пасьля запісу чарговага альбома Рэзнар, як правіла, запрашае музыкаў, зь якімі адпраўляецца ў турнэ ў падтрымку дыска. Гэты канцэртны склад існуе асобна ад Nine Inch Nails у студыі. На сцэне NIN часта выкарыстоўваюць для суправаджэньня сваіх выступленьняў эфэктныя візуальныя элемэнты, часта дасягаючыя апагею ў зьнішчэньні музыкамі сваіх інструмэнтаў.Прыхільнікі андэграўнднай музыкі цёпла сустрэлі NIN у іхнія раньнія гады. У 1990-я гады гурт выпусьціў некалькі значных запісаў, якія дасягнулі шырокай папулярнасьці: шматлікія песьні NIN сталі гітамі на радыё, два запісы выйгралі Грэмі, і гурт прадаў больш за 20 млн альбомаў у сьвеце і 10 млн у ЗША. У 1996 годзе выходзіць гульня Quake, музыку да якой напісаў Трэнт Рэзнар. У 2004-ым годзе часопіс «Rolling Stone» разьмясьціў NIN на 94 месца ў сваім сьпісе 100 найвялікшых рок-музыкаў усіх часоў. Нягледзячы на гэты цёплы прыём, у гурта было некалькі канфліктаў з гукапіснай індустрыяй. У 2007 годзе Трэнт Рэзнар заявіў, што NIN будзе далей разьвівацца незалежна ад гукапісных лэйблаў. У мінулым NIN рэдка выпускалі вялікія студыйныя альбомы; рэміксы і канцэртныя альбомы запаўнялі гэтыя хібы ў каталёгу гурта. Рэзнар спасылаецца на свае асабістыя праблемы як на прычыну гэтых паўзаў; ў сваіх песнях ён часта дасьледвае змрочныя бакі свайго «Я».З 1989 году, Nine Inch Nails зрабілі 8 буйных студыйных рэлізаў. Самыя апошнія рэлізы, Ghosts I–IV і The Slip, выдадзеныя ў 2008, выйшлі пад ліцэнзіяй Creative Commons. Абое спачатку былі выдадзеныя лічбова, а потым пасьледаваў фізычны рэліз. Лічбовы рэліз The Slip быў даступны цалкам задарма. NIN былі намінаваны на 12 узнагарод Грэмі і выйгралі дзьве зь іх за песьні "Wish" і "Happiness in Slavery" у 1992 і 1995 адпаведна.
Nine Inch Nails | |
![]() NIN у Мюнхэну. 2007 год.» | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1988 — цяпер |
Адкуль | Кліўлэнд, штат Агаё, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр | Індастрыял-рок |
Выдавец | The Null Corporation Nothing Records Interscope Records Island Records TVT Records Rykodisc |
Афіцыйная старонка | www.nin.com |
Удзельнікі | Трэнт Рэзнар |
Дыскаграфія
Асноўныя альбомы:
| Альбомы рэміксаў:
| Канцэртныя запісы:
|
Вонкавыя спасылкі
This article uses material from the Wikipedia article Nine Inch Nails, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply. (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 3.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
#Wikipedia® is a registered trademark of the Wikimedia Foundation, Inc. Wiki (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wikimedia Foundation.