І́мпарт (па-лацінску: importare — увазіць) — увоз на мытную тэрыторыю краіны тавараў, паслуг ці капіталу.
Імпарт з пунтку гледжаньня навукі — гэта вынік міжнароднага падзелу працы ў спаборніцтве краінаў па найбольш дасканаламу выкарыстоўваньню рэсурсаў як матэрыяльных, так і нематэрыяльных.
Разам з экспартам імпарт складае гандлёвы абарот. Розьніца паміж агульнай вартасьцю экспарту і імпарту складае гандлёвае сальда.
Вартасьць імпарту лічыцца ў цэнах на ўмовах CIF, гэта значыць уключаецца вартасьць страхаваньня ды фрахта. З гэтай прычыны агульнасусьветны экспарт заўсёды менш за імпарт.
Імпарт матэрыяльных каштоўнасьцяў называецца бачны імпарт. Імпарт транспартных паслуг, турызм, страхаваньне і іншыя паслугі, а таксама пераказы грошаў юрыдычных ды фізычных асобаў за мяжу — нябачны імпарт.
Падзяляюць імпарт па яго прадмеце на:
Рэімпарт — адваротны ўвоз тавараў, раней вывезеных па-за межы ды не пераапрацаваных там.
Імпарт рэгулюецца дзяржавамі празь некаторыя інструмэнты гандлёвай палітыкі: мыты, квоты, «дабраахвотныя» абмежаваньні, мінімальныя імпартныя цэны, тэхнічныя бар’еры ды іншыя.
Гэтыя інструмэнты маюць дзьве мэты — абарона нацыянальных вытворцаў ад міжнароднай канкурэнцыі ды фіскальная мэта.
Агульная вартасьць імпарту ў Беларусь
| Асноўныя краіны імпарту паводле зьвестак за 2008 год
|
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Імпарт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.