Брандэнбург

Брандэнбург (па-нямецку: Brandenburg) — адна зь земляў у складзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына.

Сталіца — Патсдам.

Брандэнбург
па-нямецку: Brandenburg
Брандэнбург
Герб
Брандэнбург

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Нямеччына
Статус Фэдэральная зямля
Уваходзіць у Berlin-Brandenburg Metropolitan Region[d]
Адміністрацыйны цэнтар Патсдам
Дата ўтварэньня 3 кастрычніка 1990
Прэм’ер-міністар Dietmar Woidke (SPD)
Кіруючыя партыі СДПН, Левыя
Насельніцтва 2 541 950
Шчыльнасьць 86 чал./км²
Плошча 29 476 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 0 м
Галасоў у Бундэсраце 4 (з 69)
Месцазнаходжаньне Брандэнбургу
Брандэнбург на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 DE-BR
www.brandenburg.de Афіцыйны сайт
Брандэнбург   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Германскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі сучаснага Брандэнбургу, на працягу Вялікага перасяленьня народаў былі выцесьненыя палабамі. Падчас усходняй экспансіі Нямецкай імпэрыі гэтыя землі былі зноўку заселеныя немцамі. У 948 годзе Атон I заснаваў тут Брандэнбурскае біскупства. Далей на працягу ўсяго Сярэднявечча тэрыторыя Брандэнбургу часткова і цалкам уваходзіла ў склад розных нямецкіх дзяржаўных утварэньняў, стрыжнем якіх зьяўлялася Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя нямецкай нацыі, заснаваная Атонам I і канчаткова скасаваная Напалеонам Банапартам. Перад Другім Райхам Брандэнбург уваходзіў у склад Прусіі, затым зьяўляўся складовай часткай Паўночнага Нямецкага Зьвязу, пасьля гэтага быў часткай нямецкай дзяржавы — Другога Райху. У 1949—1990 гадох уваходзіў у склад НДР.

Паходжаньне назвы

Аб паходжаньні слова ёсьць розныя тэорыі. Славянская тэорыя абвяшчае, што назва гораду Брандэнбург, у гонар якога названая гэтая зямля — Бранібор. Слова ўтрымоўвае ў сабе корань «бор» (хваёвы лес) і «брані» (хутчэй за ўсё азначае багністы, але магчыма і бітва). Такім чынам, яно азначае або «багністы хваёвы лес» або «хваёвы лес, у якім была бітва».

Магчыма, назва адбываецца й ад германскага слова brenan (па-нямецку: brennen спаліць, гарэць), таму што выкорчваньне ў той час выраблялі агнём.

Гарады

Гарады з колькасьцю месьцічаў звыш 20 тысячаў
па стане на 31 кастрычніка 2010 году
Патсдам 156,6 Штраўсбэрг 26,2
Котбус 102,0 Гэнігсдорф 25,9
Брандэнбург 71,9 Блянкенфэльдэ-Маляў 25,7
Франкфурт 60,4 Ратэнаў 25,3
Араніенбург 41,9 Шпрэмбэрг 24,4
Эбэрсвальдэ 41,0 Гогэн-Ноендорф 24,4
Фалькензэ 40,5 Людвігсфэльдэ 24,0
Бэрнаў 36,3 Вэрдэр 23,0
Швэт 34,1 Тэльтаў 22,5
Кёнігс-Вустэргаўзэн 34,0 Вандліц 21,7
Фюрстэнвальдэ 32,5 Форст 20,7
Нойрупін 31,6 Люкенвальдэ 20,5
Айзэнгютэнштат 31,2 Прэнцляў 20,1
Зэнфтэнбэрг 26,5

Адносіны зь Беларусьсю

Брандэнбург уваходзіць у лік фэдэральных земляў ФРГ, зь якімі Рэспубліка Беларусь падтрымлівае найбольш інтэнсіўнае ўзаемадзеяньне ў розных сфэрах. У 2009 годзе тавараабарот паміж Беларусяй і Брандэнбургам склаў 43,4 млн. даляраў. Экспарт Беларусі — 7,5 млн., імпарт — 35,9 млн. Аснова беларускага экспарту — прадукцыя дрэваперапрацоўкі, тэкстыль, вырабы з мэталу, машыны. Імпартуюцца прадукты харчаваньня, вырабы з драўніны, мэталу, прадукцыя хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасьці, электраабсталяваньне, машыны.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Брандэнбург ГісторыяБрандэнбург Паходжаньне назвыБрандэнбург ГарадыБрандэнбург Адносіны зь БеларусьсюБрандэнбург Вонкавыя спасылкіБрандэнбургНямецкая моваНямеччынаПатсдам

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крычаўскі палацПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовы.smНазоўнікОрдэн Пагоні2020Мікіта КрыўцоўЛісьце каштанаўПаўночна-Заходні крайЭканомікаДзьвінскПарнафільм у ФранцыіЕўняАдлігаДаброВасіль ЗуёнакБел-чырвона-белы сьцяг1769БлогПарнаграфія для жанчынТаўканіцаАлесь ПетрашкевічБаўгарская моваЛагойскАчарэцінаЛетуваДнестарТадэвуш Касьцюшка1877Сьвятлана АлексіевічНіл ГілевічГотаўтПаставыБеласток — ГорадняПрымакі (п’еса)Чорны замак АльшанскіНармандыяЯва (імя)ЗдароўеГенадзь ШутаўСмаленскБіскупГаянаОндрэй ДудаАльтэрнатыўная парнаграфіяМікола ГусоўскіДобрапісІндустрыялізацыяВейшнорыяДотык пісі рукоюАлесь КлышкаАсадкаКніга прарока ДаніілаЗлучаныя Штаты АмэрыкіДзейнікВольная Беларусь (рух)Унівэрсальны каардынаваны часЭўразьвязАрмэніяУнівэрсытэт.slСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАкварэльМадэль OSIАльгерд БахарэвічУрыкаНавум ГальпяровічВадзім БолбасМужчына зьверхуПрыметнікГомель🡆 More