Крыстыяна Эбэргардына Фон Брандэнбург-Байройт

Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт, таксама Крыстыяна Эбэргардына фон Гагэнцолерн (па-нямецку: Christiane Eberhardine von Brandenburg-Bayreuth (Hohenzollern), па-польску: Krystyna Eberhardyna Hohenzollernówna (Bayreucka); 19 сьнежня 1671, Байройт — 4 верасьня 1727, Прэтч-на-Лабе) — жонка Аўгуста Моцнага, курфюрстка саксонская, ад 1697 году тытулярная каралева Польшчы і вялікая княгіня літоўская.

Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт
Christiane Eberhardine von Brandenburg-Bayreuth
Партрэт невядомага аўтара
Партрэт невядомага аўтара
Крыстыяна Эбэргардына Фон Брандэнбург-Байройт
Герб Гагэнцолернаў
Каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская
1697 — 1727
ПапярэднікМарыя Казімера д’Арк’ен
НаступнікКатажына Апалінская
Княгіня-электарка Саксоніі
1694 — 1727
ПапярэднікЭлеанора Эдмутэ фон Заксэн-Айзэнах
НаступнікМарыя Юзэфа фон Габсбург
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 19 сьнежня 1671
Байройт, Княства Байройт
Памерла 4 верасьня 1727 (55 гадоў)
Прэтч-на-Лабе, Курфюрства Саксонія
Пахаваная
Род Гагэнцолерны
Бацькі Крыстыян Эрнст фон Байройт
Зоф’я Люіза фон Вюртэмбэрг
Муж Аўгуст Моцны
Дзеці Аўгуст Прыгожы
Рэлігія пратэстанцтва
Дзейнасьць арыстакратка
Крыстыяна Эбэргардына Фон Брандэнбург-Байройт
Адзеньне Крыстыяны Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт, 1700 г.

Адзіная дачка маркграфа Байройту Крыстыяна Эрнста і яго жонкі Зоф’і Люізы, дачкі вюртэмбэрскага князя Эбэргарда III. Пазнаёмілася са сваім будучым мужам, будучым курфюрстам Саксоніі Фрыдрыхам Аўгустам I, у 1686 годзе. Выйшла замуж у 21 год 10 студзеня 1693 году ў Байройце. Неўзабаве стала відавочным, што шлюб адбыўся толькі па палітычных матывах. Адзіны сын Крыстыяны і Аўгуста Аўгуст Прыгожы нарадзіўся праз тры гады ў Дрэздэне.

Крыстыяна засталася верная свайму пратэстанцкаму веравызнаньню, калі ейны муж перайшоў у каталіцтва (атрымала ад сваіх суайчыньнікаў мянушку «Стоўп пратэстанцтва»). Крыстыяна пражывала напераменку ў палацах у Прэтчы і Торгаў і рэдка зьяўлялася пры дрэздэнскім двары. У дабравольным выгнаньні апекавалася культурай і сіротамі, у 1697 годзе набыла гуту ў Прэтчы, заснаваную Канстантынам Фрэмэлем. Ніколі не была на абшарах Рэчы Паспалітай і ніколі не была каранаваная на каралеву Польшчы й вялікую княгіню літоўскую, хоць фармальна лічылася такой да самае сьмерці.

Крыстыяна Эбэргардына памерла ў адзіноце ў веку 55 гадоў і была пахаваная 6 верасьня ў гарадзкой кірсе Байройту. Ані ейны муж, ані сын на пахаваньні не прысутнічалі. У памяць аб ёй Ёган Сэбастыян Бах склаў на словы Ёгана Крыстофа Готчэда кантату Laß, Fürstin, laß noch einen Strahl, якая ўпершыню была выкананая 15 кастрычніка 1727 году ў Паўлінэркірхе ў Ляйпцыгу.

Літаратура

  • Stichart, Franz Otto: Galerie der sachsischen Furstinnen; biogr. Skizzen samtlicher Ahnfrauen des kgl. Hauses Sachsen, Leipzig 1857
  • Blanckmeister, Franz: Kurfurstin Christiane Eberhardine von Sachsen: eine ev. Bekennerin, Barmen 1892
  • Meyer, Johannes: Frauengestalten und Frauenwalten im Hause Wettin, Bautzen 1912
  • Haake, Paul: Christiane Eberhardine und August der Starke: eine Ehetragodie, Dresden 1930
  • Lauckner, Martin: Eine alte Unterschrift von zarter Hand, in: Sachs. Heimat, Hamburg, Jg. 1981
  • Czok, Karl: August der Starke und Kursachsen, Leipzig 1987. Aufgeklarter Absolutismus und kirchlich-religiose Toleranzpolitik bei August dem Starken, In: Sachsen und die Wettiner. Chancen und Realitaten (Sondernummer der Dresdner Hefte); Dresden 1990
  • Fellmann, Walter: Prinzessinnen. Glanz, Einsamkeit und Skandale am sachsischen Hof, Leipzig 1996
  • Kuhnel, Klaus: Konigin ohne Krone. In: KK: August der Starke und das schwache Geschlecht, Dreikastanienverlag, Wittenberg 2005. ISBN 3-933028-92-2.

Вонкавыя спасылкі

Крыстыяна Эбэргардына Фон Брандэнбург-Байройт  Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэдніца:
Марыя Казімера д’Арк’ен
каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская
1697—1706 і 1709—1727
Пераемніца:
Катажына Апалінская
Папярэдніца:
Элеанора Эдмутэ фон Заксэн-Айзэнах
княгіня-электарка Саксоніі
1694—1727
Пераемніца:
Марыя Юзэфа фон Габсбург

Tags:

Аўгуст МоцныБайройтВКЛНямецкая моваПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Eesti RaudteeAthenaeumВершаваны памерМіхал Федароўскі1994Янка Купала32ІнтэрабангЧас Unix19401966.pkСід Кампэадор60Google TranslateШорт-трэк47Цыбуля (расьліна)Штрых-код.azНазоўнікЭкспрэсіянізм.ar.caЖнівеньскі путчСказАляксандар ГрышкевічІльдэфонс Бобіч.bbБеларуская фанэтыкаПытальнік3ЭканамэтрыкаАдраджэньне мовыБел-чырвона-белы сьцягКрумкач.tg.su5355ВойнатФ.lc.mc.gfЛеанардІзраільРыфма1927.bmЧапяла1878Пратакол перадачы гіпэртэкстуАнатоль СысAmaroka.tcГендрутаПолацкае княстваЛос-Анджэлес.bz77Пінскі паветПрэсьбітэрыянстваНацыянальная моваВольныя матэрыялыАнвіль Улацлавак.gqВадзім СаранчукоўРыгор БарадулінРасеяПаўночна-Заходні край1999Вільня🡆 More