Індаэўрапейцы

Індаэўрапейцы — носьбіты індаэўрапейскіх моў.

Па тэорыі, індаэўрапейскія мовы ставяцца да макрасям’і настратычных моў.

Індаэўрапейцы
Схема міграцый індаэўрапейцаў у 4000-1000 гг. да н. э. у адпаведнасьці з «курганнай гіпотэзай». Ружовая вобласьць адпавядае меркаванай прарадзіме індаэўрапейцаў. Памяранцавая вобласьць адпавядае тэрыторыі расьсяленьня носьбітаў індаэўрапейскіх моў да 1000 г. да н. э.

Прадстаўнікі

Да індаэўрапейцаў ставяцца шматлікія старажытныя і сучасныя народы: армяне, балты, германцы, грэкі, ілірыйцы, індыйцы, іранцы, італікі, кельты, славяне, тохарцы, фракійцы, фрыгійцы, хеты.

Пры гэтым да балтаў ставяцца сучасныя латышы і літоўцы, а таксама вымерлыя прусы і некаторыя іншыя этнасы, сучасныя германскія народы — гэта аўстрыйцы, ангельцы, датчане, галяндцы, немцы, нарвэжцы, фрызы, швэд, фарэрцы, вымерлыя готы і іншыя зьніклыя старажытнагерманскія плямёны.

Іранскае паходжаньне маюць пэрсы, белуджы, гілянцы, курды, мазэндаранцы, асяціны, памірскія народы, сарыкольцы, таджыкі, талышы, язгулямцы.

Да італікаў ставіліся лаціняне (часткай якіх былі рымляне, ад мовы якіх адбываюцца раманскія мовы, якія ўлучалі італьянскую, францускую, правансальскую, рэтараманскую, іішпанскую, каталёнскую, партугальскую, румынскую, малдаўскую мовы), оскі і умбры.

Нашчадкамі кельтаў зьяўляюцца шатляндцы, ірляндцы, брэтонцы, валійцы і інш.

Да славянаў ставяцца сучасныя беларусы, баўгары, лужычане, македонцы, палякі, расейцы, сэрбы, славенцы, славакі, украінцы, харваты, чэхі, а, гэтак жа, у цяперашні час анямечаныя і палянізаваныя палабскія і паморскія славяне.

Нашчадкамі ілірыйцаў або фракійцаў магчыма зьяўляюцца сучасныя альбанцы.

Паходжаньне індаэўрапейцаў

Мадэлі паходжаньня індаэўрапейцаў можна умоўна падзяліць на эўрапейскія і азіяцкія. З эўрапейскіх найболей распаўсюджаная сярод лінгвістаў і археолягаў Курганная гіпотэза мяркуе, што прарадзімай індаэўрапейцаў была тэрыторыя Паўночнага Прычарнамор’я ў міжрэчча Днепра і Волгі, а самі яны уяўлялі сабой паўкачавое насельніцтва стэпавых раёнаў сучасных усходу Украіны і поўдня Расіі, якое жыла ў гэтых месцах у V—IV тыс. да н. э. З продкамі індаэўрапейцаў звычайна ідэнтыфікуецца насельніцтва, якое адносіцца да сярэднестогаўскай, самарскай і ямнай культурам. У наступным у сувязі зь пераходам гэтых плямёнаў да бронзавага стагодзьдзя і прыручэньнем каня пачаліся інтэнсіўныя міграцыі індаэўрапейскіх плямёнаў у розных кірунках. Пры гэтым адбывалася моўная асыміляцыя індаэўрапейцамі мясцовага даіндаэўрапейскага насельніцтва, што прыводзіла да таго, што сучасныя носьбіты індаэўрапейскіх моў значна адрозьніваюцца па расава-антрапалягічнаму тыпу.

У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў і рашучай за імі масавай эўрапейскай калянізацыі індаэўрапейскія мовы распаўсюдзіліся ў Амэрыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зэляндыі, іншых раёнах, і, за рахунак рускай калянізацыі, значна пашырылі свой арэал у Азіі (у якой да гэтай эпохі былі прадстаўленыя досыць шырока).

Іншымі тэорыямі зьяўляцца анаталійская (падтрымоўваная, сярод іншых, К. Рэнфру), па якой распаўсюджваньне індаэўрапейцаў адбывалася з цэнтральнай Турцыі і было зьвязана з распаўсюджваньнем сельскай гаспадаркі.

Генэтычныя маркеры індаэўрапейцаў

Хоць у цяперашні час да індаэўрапейцаў адносяць па моўнай прыкмеце, 5 тысяч гадоў назад гэта быў гурт генэтычна роднасных народаў. Маркерам індаэўрапейскага паходжаньня, магчыма, зьяўляюцца гаплагрупа R1A у Y-храмасоме ў мужчын (аднак у гэтым ёсьць вялікія сумненьні, бо па дадзеных хуткасьці мутацый Y-храмасом мутацыя R1A паўстала больш 10 тыс. гадоў таму назад, што нашмат раней чым расьсяленьне прота-індаэўрапейцаў).

Найбольшая варыятыўнасьць маркера R1A сустракаецца ва Усходняй Украіне, што можа паказваць на найбольшую старажытнасьць распаўсюджваньня яго ў гэтым рэгіёне.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Індаэўрапейцы ПрадстаўнікіІндаэўрапейцы Паходжаньне індаэўрапейцаўІндаэўрапейцы Генэтычныя маркеры індаэўрапейцаўІндаэўрапейцы Вонкавыя спасылкіІндаэўрапейцыІндаэўрапейскія мовыНастратычныя мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ХарватыяGoogleСлуцкі збройны чынВасіль НесьцярэнкаРасейцыЖаўтаногі кулікШальнікавыяАльтэрнатыўная парнаграфіяБаркэмпFTPВікісховішчаМастурбацыяХарэйВячаслаў МолатаўМяцеж ГлінскіхАнрык Прат-дэ-ля-Рыба СараПКурляндыяАндрэй ДзенісюкУдачныФрыдрых ШылерАбарона Ольштына (карціна Казімера Альхімовіча)Міжнародны стандартны кніжны нумарХанты-Мансійская аўтаномная акруга — ЮграБагіня Мілда (карціна Казімера Альхімовіча)Вуліца Максіма Багдановіча (Менск)Першая віленская клясычная гімназіяЗяма ПівавараўВітаўт ТумашАўтамабільБурбалка даткомаўВалянцін БялькевічНазоўнікRSSМерацкая ратушаБабёрБісэксуальная парнаграфіяСколе60 да н. э.У краіне райскай птушкіМаркёрЮнісонВіктар МарціновічВысокі РынакВушкіБеларускі клясычны правапісВіктар ШымукЯўхім КарскіМенскі замакСмаленскі паветЛезьбіянства15 красавікаВілаПохваРыбакВалошкаHromadske.TVСяргей КалендаБел-чырвона-белы сьцягФранцішак АляхновічЗапісы БІНіМСловаБрэст (неадназначнасьць)Страхаваньне🡆 More