Бурса (па-турэцку: Bursa) — горад на паўночным захадзе Анатоліі, чацьверты паводле велічыні ў Турэччыне пасьля Стамбулу, Анкары і Ізьміру, адміністрацыйны цэнтар аднаіменнай правінцыі.
Бурса — адзін з найбольш разьвітых прамысловых і культурных цэнтраў краіны. Разьмешчаны на паўночна-заходнім схіле гары Ўлудаг. Насельніцтва — 1 854 285 чалавек (2015 год).
Бурса | |
турэц. Bursa | |
Першыя згадкі: | 202 |
Былая назва: | Кіёс, Пруса |
Краіна: | Турэччына |
Рэгіён: | Мармуроваморскі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 1 854 285 чал. (2015) |
Тэлефонны код: | 224 |
Паштовы індэкс: | 16000 |
Геаграфічныя каардынаты: | 40°11′29″ пн. ш. 29°4′50″ у. д. / 40.19139° пн. ш. 29.08056° у. д. 29°4′50″ у. д. / 40.19139° пн. ш. 29.08056° у. д. |
Бурса | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.bursa.bel.tr/ |
Першапачаткова горад быў вядомы пад назвай Кіёс. У 202 годзе Філіп V Македонскі падараваў горад каралю Бітыніі Прусію I за тое, што той падтрымаў яго ў вайне з Пэргамам і Гэраклеяй Пантыйскай. З таго часу горад стаў называцца Прусай (Алімпійскай).
З 395 па 1326 гг. горад належаў Бізантыйскай імпэрыі. У 1326 годзе, пасьля разгрому бізантыйцаў і пасьпяховай асады гораду, Бурса пераходзіць Асманскай імпэрыі. У 1326—1365 гадох — сталіца маладой Асманскай дзяржавы.
Горад моцна пацярпеў ад пажару 1801 году і землятрусу 1855 г. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў горад быў улетку 1920 акупаваны грэцкімі войскамі, вернуты Турэччыне ў канцы 1922 году, з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.
Сучасная Бурса — цэнтар турэцкай аўтамабільнай прамысловасьці. У горадзе працуюць заводы FIAT і «Рэно», шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталяў (Bosch і інш.). Высокаразьвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасьці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлю шоўкам у Бізантыі і пазьней Асманскай імпэрыі, пакуль існаваў Вялікі шоўкавы шлях. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасьці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і разьвітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі гораду. Бурса таксама зьяўляецца значным турыстычным цэнтрам (гарналыжныя курорты, тэрмальныя крыніцы).
Бурса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Бурса, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.