Рэджэп Таіп Эрдаган: турэцкі палітычны дзяяч

Рэджэ́п Таі́п Эрдага́н (па-турэцку: Recep Tayyip Erdoğan, вымаўл.

[reˈdʒep taːˈjip ˈerdoː.an]; нар. 26 лютага 1954, Стамбул, Турэччына) — турэцкі палітычны і дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Турэччыны (з 2003), прэзыдэнт Турэччыны (з 28 жніўня 2014). Лідэр умерана-ісламісцкай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.

Рэджэп Таіп Эрдаган
па-турэцку: Recep Tayyip Erdoğan
Рэджэп Таіп Эрдаган: Жыцьцяпіс, Узнагароды, Глядзіце таксама
Прэзыдэнт Турэччыны
28 жніўня 2014 — цяперашні час
Папярэднік: Абдула Гюль
прэм’ер-міністар Турэччыны
14 сакавіка 2003 — цяперашні час
Прэзыдэнт:
  • Ахмет Недждэт Сезер
  • Абдула Гюль
Папярэднік: Абдула Гюль
Мэр Стамбулу
27 сакавіка 1994 — 6 лістапада 1998
Папярэднік: Нурэцін Сёзен
Наступнік: Алі Мюфіт Гуртуна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 лютага 1954(1954-02-26) (70 гадоў)
Партыя: Партыя справядлівасьці і разьвіцьця
Сужэнец: Эмінэ Эрдаган
Дзеці: сыны: Ахмет Бурак і Неджмедзін Білал
дочкі: Эсра і Сюмэе
Бацька: Ахмет Эрдаган
Адукацыя: Унівэрсытэт Мармара
Узнагароды:
Ордэн Залатога руна (Грузія)
Ордэн Залатога руна (Грузія)
Рэджэп Таіп Эрдаган: Жыцьцяпіс, Узнагароды, Глядзіце таксама
Ордэн Алтын Қыран
Ордэн Алтын Қыран
Ордэн «Данакер»
Ордэн «Данакер»
Ордэн Гейдара Аліева
Ордэн Гейдара Аліева
Рэджэп Таіп Эрдаган: Жыцьцяпіс, Узнагароды, Глядзіце таксама
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Эрдаган.

Жыцьцяпіс

Маладыя гады

Рэджэп Таіп Эрдаган нарадзіўся 26 лютага 1954 году ў квартале Касымпаша стамбульскага раёну Бэёглу ў сям’і працаўніка берагавой аховы на чарнаморскім узьбярэжжы. Паводле інфармацыі турэцкай газэты «Міліет», у адным са сваіх інтэрвію Эрдаган выказаўся пра тое, што ягоная сям’я — гэта выхадцы з Аджарыі (Грузія), якія перасяліліся ў Рызэ. Падлеткам ён гандляваў ліманадам і булачкамі на небясьпечных вуліцах гораду. У 1965 годзе Эрдаган скончыў пачатковую школу Піяле Паша, а ў 1973 — рэлігійны ліцэй імамаў-хатыбаў у Стамбуле. Дыплём атрымаў, здаўшы выпускныя экзамэны ў ліцэі Эюп.

У 1976 годзе ён стаў старшынём моладзевай ячэйкі Партыі нацыянальнага выратаваньня ў стамбульскім раёне Бэёглу, а затым у тым жа годзе і моладзевага аддзяленьня партыі ў Стамбуле. У 1978 ажаніўся з Эмінэ Гюльбаран. Да 1980 году Эрдаган працаваў у стамбульскіх транспартных арганізацыях. 12 верасьня 1980 году ў краіне адбыўся вайсковы пераварот, і ўсе палітычныя партыі былі забаронены. Начальнік Эрдагана ў гарадзкой радзе транспарту, палкоўнік у адстаўцы, загадаў яму згаліць вусы, але Рэджэп адмовіўся гэта зрабіць і быў у выніку звольнены з працы. Пасьля вайсковага перавароту Эрдаган працаваў мэнэджарам у прыватным сэктары. У 1981 годзе ён скончыў факультэт эканомікі і камэрцыйных навук Унівэрсытэту Мармара.

У 1984 годзе Рэджэп Таіп Эрдаган стаў старшынём аддзяленьня Партыі дастатку ў Бэёглу, а ў 1985 годзе — старшынём стамбульскага аддзяленьня партыі, а таксама сябрам вышэйшай кіруючай рады партыі. На ягоныя палітычныя погляды аказаў вялізны ўплыў заснавальнік «палітычнага ісламу» Нэджмэтын Эрбакан.

Палітычная кар’ера

У 1994 годзе быў абраны мэрам Стамбулу. У 1996 годзе Партыя дастатку ўдзельнічала ў кіруючай ісламскай кааліцыі, але пасьля ваеннага перавароту 1997 году была забароненая, а сам Эрдаган за прапаганду поглядаў, якія распальваюць нацыянальную варажнечу, быў асуджаны на 4 месяцы турэмнага зьняволеньня.

У ліпені 2001 году Эрдаган заснаваў Партыю справядлівасьці і разьвіцьця, якая перамагла на парлямэнцкіх выбарах у лістападзе 2002 году. Наяўнасьць судзімасьці перашкодзіла Эрдагану стаць прэм’ер-міністрам, але пасьля пачатку апэрацыі супраць Іраку турэцкая эліта, арыентаваная на ЗША, дала згоду на зьмену законаў, і Эрдаган узначаліў урад (у 2002—2003 урад узначальваў стаўленік Эрдагана Абдула Гюль). Турэччына прыняла рашэньне ўвесьці войскі на поўнач Іраку, дзе пражываюць курды.

Эрдаган зьяўляецца прыхільнікам уваходжаньня Турэччыны ў Эўразьвяз. У 2005 годзе падтрымаў Альянс цывілізацыяў, ініцыятыву прэм’ер-міністра Гішпаніі Хасэ Люіса Радрыгеса Сапатэры, накіраваную на памяншэньне трэньняў паміж заходнім і ісламскім сьветамі.

У 2009 годзе ўдзельнічаў у Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе падверг рэзкай крытыцы прэзыдэнта Шымона Пэрэса, які бараніў пазыцыю Ізраілю пры правядзеньні ў Сэктары Газа апэрацыі «Адліванае волава».

У ліпені 2009 году падчас удзелу ў саміце вялікай васьмёркі ў Аквіле рэзка асудзіў Кітай за здушэньне ўйгурскай дэманстрацыі ў г. Урумчы, выкарыстоўваючы моцныя выразы:

«Супраць уйгураў быў практычна зьдзейсьнены генацыд»

30 верасьня 2012 быў пераабраны лідэрам кіроўнае партыі.

10 жніўня 2014 перамог на першых у краіне непасрэдных выбарах прэзыдэнта, пасаду зойме 28 жніўня 2014.

Узнагароды

  • Ганаровы грамадзянін Тэгерану
  • У гонар Эрдагана названы мультыспартыўны стадыён у Касымпашы — раёне Стамбулу.
  • Ордэн Залатога руна (Грузія, 18 траўня 2010)
  • Ордэн «Данакер» (Кыргыстан, 2011)
  • Ордэн Залатога арла (Казахстан, 11 кастрычніка 2012)
  • Прэмія «Квадрыга» (2004) з фармулёўкай «Мост павагі»
  • Ганаровы доктар МДІМЗ (2011)

Глядзіце таксама

  • Абдула Гюль

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Рэджэп Таіп Эрдаган ЖыцьцяпісРэджэп Таіп Эрдаган УзнагародыРэджэп Таіп Эрдаган Глядзіце таксамаРэджэп Таіп Эрдаган КрыніцыРэджэп Таіп Эрдаган Вонкавыя спасылкіРэджэп Таіп Эрдаган2003Міжнародны фанэтычны альфабэтПартыя справядлівасьці і разьвіцьця (Турэччына)СтамбулТурэцкая моваТурэччына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кірыл КоктышВольга ЧамаданаваПарнаграфія ў ЧэхііСусьветнае павуціньнеГісторыя ПолацкуАлег СалтукЗдароўеШтрэйкбрэхерВільняДалярКропка (знак прыпынку)Палітыка Вялікабрытаніі26 красавікаПаўлінка (п’еса)ШрубаСтолінАляксандар ВіхорАляксей ДудараўЮрась ШамецькаВагінальны сэксАлесь СавіцкіБабёрІндустрыялізацыяАрмэніяПорнгабГабрэіМарына ВасілеўскаяКліматШкотыМ’янмаЗлучнікВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)РыбыШвэцыяІван ПташнікаўБагуслаў РадзівілРэжым ЛукашэнкіУрадБССРВоршаВольга Гапеева1493Нацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііПаўночна-Заходні крайСьцяг КанадыВадзім СаранчукоўЯгайла (імя)БэерМастацкая літаратураПацеіМаскваГорадняАдлігаМаркёрШашкіC++У краіне райскай птушкіСельская гаспадаркаВэб-сайтБітва пад ВоршайАлег ЖданГаянаКрумкачЛязьбійская парнаграфіяАндрусь ГорватМікола МятліцкіБейкаАнгельская мова🡆 More