Віленскае Біскупства

Віленскае біскупства, Віленская дыяцэзія — царкоўна-адміністрацыйная адзінка Рымска-Каталіцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім з цэнтарам у Вільні.

Прызначалася для ліцьвінаў (тым часам для жамойтаў у ВКЛ існавала Жамойцкае біскупства) і ахопліва амаль усе парафіі Літвы, апроч Берасьцейскага ваяводзтва. У XVIII ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўлучала Аршанскі, Ашмянскі, Бабруйскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Віцебскі, Вішнеўскі, Гарадзенскі, Лідзкі, Менскі, Наваградзкі, Радашкавіцкі, Ражанскі, Сьвірскі, Слонімскі і Полацкі дэканаты.

Гісторыя

Утварылася паводле прывілею вялікага князя Ягайлы ад 17 лютага 1387 году. У 1388 годзе дыяцэзію зацьвердіў Папа Рымскі Урбан VI. З 1418 году падпарадкоўвалася гнезьненскаму арцыбіскупу. На чале стаяў біскуп віленскі, першы біскуп — Андрэй Васіла.

Прывілей, выдадзены ў 1447 годзе вялікім князем Казімерам Літве перад ад’ездам на караляваньне ў Польшчу, вымагаў прызначаць сьвятарамі ў касьцёлы Літвы адно прыродных ліцьвіноў: «Каторая ж то царква галоўная, зборная, кляштырная, іж бы пуста была, а пастыра не дзяржала, <…> ня інага, а люба ня іных, пастыра, а люба пастыраў даваці маем, ніжлі Вялікага Княства Літоўскага прырожанага, аж дастойнымі абычаі найдзен будзець…».

У другой палове 1388 году познаньскім біскуп Дабрагост паводле булы Папы Рымскага Урбана VI на згоду Ягайлы стварыў Віленскую капітулу. У яе ад пачатку ўваходзілі пробашч, дэкан, 10 канонікаў, з 1397 году — кусташ, з 1345 году — арцыдзяк, з 1522 году — прэлят-кантар. Дзеля разьвязаньня важных падзеяў духоўнага жыцьця біскуп склікаў сыноды духавенства. Першы сынод адбыўся ў канцы 1520 або пачатку 1521 году. Штодзённымі справамі біскупа займаўся двор (курыя), які падзяляўся на канцылярыю, духоўны суд і прыватны двор біскупа (маршалак, падскарбі, кухмістар, ключнік ды іншыя).

У 1387—1430 гадох на аснове фундушаў утварылася 27 парафіяльных касьцёлаў, у 1431—1500 гадох — 99 касьцёлаў, у першай палове XVI ст. — 129 касьцёлаў. У сярэдзіне XVI ст. у 17 паветах Вялікага Княства Літоўскага дзейнічала 259 парафіяў (касьцёлаў), у 1790 годзе — 277 касьцёлаў, у тым ліку 62 у Ашмянскім павеце, 49 у Гарадзенскім, 29 у Наваградзкім.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) маскоўская гаспадыня Кацярына II выдала загад аб далучэньні Віленскага біскупства да Інфлянцкага, што не прызнаў Папа Рымскі. У 1798 годзе маскоўскі гаспадар Павал I загадаў утварыць Віленскае біскупства ў новых межах.

Мова

Першы біскуп Андрэй Васіла (памёр у 1398 годзе) у сваім лацінскім тэстамэнце пакінуў словы «нашыць» (naszycsz, нашыўка на святочную сукню) ды «лысы жрэбеч» (lyssy szrzebyecz), запісаўшы, што гэта словы «простанароднай» (лац. vulgariter) мовы віленцаў. Другі біскуп Якуб Пліхта (1398—1407), абраны на сваю пасаду капітулай, паходзіў «зь Літвы, зь ейнага народу і мовы» (лац. «Johannis dicti Plychta… vero vicarium Lythuanie, eiusdemque nacionis et lingue»), яго наступнікам стаў Мацей зь Вільні (1422—1453) «родам ліцьвін» (лац. «origine Lytwanum»). Тым часам пра «народную» беларускую мову ліцьвінаў-каталікоў сьведчылі ў сваіх наданьнях касьцёлам вялікі князь Вітаўт (vulgariter lukno szescipedne — «па-народнаму „лукно шасціпяднае“» — у грамаце для Віленскай катэдры 1423 году) і князь Жыгімонт Кейстутавіч (vulgariter dicitur pud vosku — «што па-народнаму называецца „пуд воску“» — у грамаце для касьцёла ў Геранёнах 1411 году).

Віленскае Біскупства 
Каталіцкі катэхізм на беларускай мове, надрукаваны ў Вільні ў 1585 годзе

У XV ст. польская мова не ўжывалася ў касьцёлах дыяцэзіі, бо ў той час яна не была мовай набажэнстваў у самой Польшчы. Прытым найважнейшыя граматы, якія закраналі дзейнасьць дыяцэзіі, выдаваліся па-беларуску: прывілеі Касьцёлу караля Ягайлы 1389 году і грамата вялікага князя Вітаўта аб хросьце Літвы 1392 году. На беларускай мове ліставаліся міжсобку біскупы, касьцельныя ўраднікі і князі, на гэтай мове віленскія біскупы вялі свае лічбавыя кнігі. Граматы ў беларускай мове, выдадзеныя ад імя і ў адрас капітулы, а таксама шматлікія выразы «народнае» (vulgariter) мовы ў лацінскіх лістох, выдадзеных ліцьвінамі-каталікамі ў Вільні, Упніках, Дзявілтаве і г. д., непахібна сьведчаць, што гэтая «народная» літоўская мова XV ст. была беларускай мовай.

У 1453 годзе ад пасады віленскага біскупа адмовіўся паляк Судзівой з Чэхла, бо заявіў вялікаму князю, што не ведае літоўскае мовы (лац. «Lithwanicum ydioma ignoro»). Тады гэтую пасаду атрымаў Мікалай Дзяжковіч з Салечнікаў, «родам Ліцьвін» (лац. «Nicolaus Dzierzgowicz dictus, natione Lituanus»), пазьней віленскімі біскупамі былі Ян Ласовіч зь Вільні (1468—1481) «ліцьвін» (лац. «Lithuanus»), Андрэй Гасковіч зь Вільні (1481—1491) «з народу ліцьвінаў» (лац. «natione Lituanus»).

У верасьні 1501 году біскуп Альбэрт Табар атрымаў ад вялікага князя Аляксандра грамату, паводле якой змог на свой погляд прызначаць ксяндзоў, пажадана такіх, якія б валодалі «літоўскай гаворкай». У грамаце пералічвалася 28 парафіяльных касьцёлаў, у тым ліку ў Лідзе, Беліцы, Быстрыцы, Слоніме, Валожыне, Красным Сяле, Маладэчне, Радашкавічах, Койданаве, а таксама тры касьцёлы на ПадляшшыГонядзі і ваколіцах). У 1521 годзе ліст з патрабаваньнем трымаць пры касьцёле Сьвятых Янаў у Вільні «літоўскага казнадзея» (лац. «praedicatores vero plebanus Lithvanum») прысьведчылі сябры мескае рады Вільні на імя Бабіч, Мікалаевіч, Адзьвернік, Янушка Чорны, два Міхавічы, Сырамятнік, Воўк, Лаўрын і Мішусь. Статут Віленскага біскупства 1528 году загадваў выкладаць навукі ў парафіяльных школах у літоўскай і польскай мовах (лац. «pariter utroque Lithuano et Polono idiomate).

Складзеныя ў 1620—1752 гадох сьпісы навучэнцаў Папскай сэмінарыі ў Вільні разьмяжоўваюць літоўскую (лац. lingua lituanica) і жамойцкую (лац. lingua samogitica) мовы — як і ліцьвінаў з жамойтамі.

У 1649 годзе капітула (у складзе канонікаў Гераніма Сангушкі, Аляксандра Хадкевіча, Адама Копаця, Юрыя Валовіча, Андрэя Грыгаровіча ды іншых) пастанавіла прымаць у сэмінарыю дыяцэзіі толькі моладзь, якая належным чынам ведала «літоўскую мову» (лац. linguae lituanicae). У статуце Віленскага біскупства 1669 году біскуп Аляксандар Казімер Сапега забараняў даваць бэнэфіцыі іншаземцам, якія не ведаюць літоўскай (лац. litvanica) мовы, і загадваў прамаўляць казані ў касьцёлах дыяцэзіі паводле чаргі «адну ў літоўскай мове, адну ў польскай» (лац. «alteram in litvanica, alteram in polonica»). Сыноды Віленскага біскупства 1717 і 1744 гадоў загадвалі прамаўляць казані ды навучаць люд у «народнай мове» (лац. «vernacula lingua»).

Уладаньні

У 1387 годзе вялікі князь надаў біскупству воласьць Таўрагіны на Браслаўшчыне, Бакшты на поўначы Меншчыны, Дуброўна каля Ліды і некалькі вёсак. Пазьней біскупства атрымала Стрэшын на Дняпры, Корань, Ганявічы і Ваўчу, воласьць Убарць (цяпер Лельчыцы) на Мазыршчыне, Параф’янава каля Докшыцаў ды іншыя маёнткі. У сярэдзіне XVI ст. уладаньні біскупства ўлучалі каля 300 вёсак. Яны падзяліліся на сталовыя біскупскія (прыбытак ішоў на патрэбы біскупа і яго памочнікаў), сталовыя капітульныя (на ўтрыманьне капітула) і прэстыманіяльныя (на патрэбы асобных канонікаў капітула). Найбольш значнымі біскупскімі маёнткамі былі Убарць і Ігумен, сталовымі капітульнымі Горваль і Стрэшын, прэстыманіяльнымі — Бакшты, Корань, Ганявічы, Ваўча (цэнтар маёнтку на пачатку XVII ст. перамясьціўся з Ваўчы ў Бягомель) ды іншыя.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Віленскае Біскупства ГісторыяВіленскае Біскупства МоваВіленскае Біскупства УладаньніВіленскае Біскупства Глядзіце таксамаВіленскае Біскупства ЗаўвагіВіленскае Біскупства КрыніцыВіленскае Біскупства ЛітаратураВіленскае БіскупстваВялікае Княства ЛітоўскаеВільняКаталіцкая Царква

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Нёман.kgТадэвуш КасьцюшкаБуркіна-Фасо.kn.svЛацінкаСытуацыйная камэдыя19Падзелы Рэчы ПаспалітайРадыянДарт ВэйдэрВайсковец.moНасельніцтваСайман ПэгЛаскаценьПоліцукрыдыДжэймз Бонд.pe4Канстытуцыя Рэспублікі БеларусьБеларускі клясычны правапісЛанЖывёлыФрыдрых ШылерТрасьцянка (рака ў Менску)Ангела МэркельМіхал ЁрданУзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь.ru.gf.mp.cmКасаблянка.ggБеларусьКолерЭўропаПарнаграфія37ГрэнляндыяАптычны дыскСьпіс гарадоў Беларусі.scДзьвінскКасьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар янітаў (Сталовічы).ph.ngАляксей МарачкінГербValorantБялынічы.lbМанголіяТуркмэністанСэйсмалёгіяАрабская моваЭкшнВэзульБаза зьвестакБабёрЛацінскі альфабэтБеларусыЖамойцкае біскупстваІстанбул БашакшэхірПрыметнікАсфальтКунцаўшчынаДэмакратычная Рэспубліка КонгаГенадзь ШупенькаАнгельская мова1895.tlРэжысэр🡆 More