Сэр Джэймз Бонд (анг.
James Bond), камандэр ВМФ Вялікабрытаніі, таксама вядомы як «агент 007» — галоўны пэрсанаж раманаў брытанскага пісьменьніка Яна Флэмінга пра выдуманнага агента MI6. Набыў шырокую папулярнасьць, дзякуючы экранізацыям раманаў. Сэрыю фільмаў пра Джэймза Бонда называюць «бандыянаў», якая зьяўляецца адной з самых працяглых сэрыяў фільмаў у гісторыі кінэматографу. З 1962 па 2010 год выйшла 23 фільма (калі аднаго фільму ў два гады). Сэрыя прынесла яе стваральнікам больш за 6 млрд дал. ЗША, стаўшыся другім самым пасьпяховым кінасэрыялам у гісторыі. Адметнымі ўласьцівасьцямі Бонда зьяўляюцца: авантурым, рашучасьць, арыентацыя на сілавое вырашэньне канфліктаў, роўна як рысы гэткага плэйбою — захапленьне жанчынамі, азартнымі гульнямі і алькаголем.
Джэймз Бонд | |
James Bond | |
Стваральнік: | Ян Флэмінг |
---|---|
Творы: | Бандыяна |
Пол: | Мужчынскі |
Нацыянальнасьць: | Шатляндзец |
Хаця Джэймз Бонд і зьяўляецца сакрэтным агентам MI6, ён некалькі рзоў зьяўляўся ў кадры ў сваёй афіцыйнай ваеннай форме камандэра ВМФ Вялікабрытаніі.
У 2007 годзе, па просьбе кінапрадусарскай кампаніі Eon Productions (якая здымае фільмы пра агента 007) для наданьня большай рэалістычнасьці сэрыялу, быў выдадзены пашпарт на імя Джэймза Бонда. У апошняй адзьнятай частцы «бандыяны» галоўную ролю выканаў Дэніэл Крэйг. У Міністэрстве ўнутраных справаў Вялікабрытаніі заявілі, што з прычынаў бясьпекі пашпарт мусіць быць павернуты. «Падобныя пашпарты мусяць быць павернутыя і зьнішчаныя акурат пасьля выкарыстаньня», — заявіў міністар унутраных справаў краіны Джон Рыд. Аднак прадстаўнік кінакампаніі заявіў, што не зьбіраецца аддаваць пашпарт Бонда. «Ні пра што падобнае нас не пыталі, таму мы пакінем яго ў сябе», — сказаў ён.
За ўсю гісторыю «бандыяны» ролю Джэймза Бонда ў кіно выконвалі:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Джэймз Бонд, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.