Таўрагіны

Таўрагіны, Таўрагіні (лет.

Tauragnai) — мястэчка ў Летуве, на возеры Таўрагінах. Цэнтар староства Ўцянскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 473 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Уцяны.

Таўрагіны
лац. Taŭraginy / Taŭrahiny
лет. Tauragnai
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Таўрагіны
Герб Таўрагінаў
Першыя згадкі: 1373
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Уцянскі
Насельніцтва: 473 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°26′0″ пн. ш. 25°49′0″ у. д. / 55.43333° пн. ш. 25.81667° у. д. / 55.43333; 25.81667 25°49′0″ у. д. / 55.43333° пн. ш. 25.81667° у. д. / 55.43333; 25.81667
Таўрагіны на мапе Летувы
Таўрагіны
Таўрагіны
Таўрагіны
Таўрагіны Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Таўрагіны — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Назва

Тапонім Таўрагіны ўтварыўся ад возера Таўрагінаў (Турогаў), назву якога зьвязваюць з словамі «тур» і «рогі».

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Таўрагіны датуецца 1373 годам, калі тут існаваў драўляны замак. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Таўрагіны. У 1387 годзе вялікі князь Ягайла перадаў іх Віленскаму біскупству. У 1433 годзе крыжакі спалілі замак. Пад 1498 годам упамінаецца першы касьцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Таўрагіны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1669 год тут было 40 двароў, на 1775 год — 28.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Таўрагіны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 25 будынкаў, дзейнічаў касьцёл, працавалі вінакурня і бровар.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Таўрагіны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Таўрагіны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 263 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 473 чал.

Турыстычная інфармацыя

Таўрагіны 
Могілкавая капліца

Славутасьці

  • Капліца могілкавая (XIX ст.)

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Таўрагіны НазваТаўрагіны ГісторыяТаўрагіны НасельніцтваТаўрагіны Турыстычная інфармацыяТаўрагіны ЗаўвагіТаўрагіны КрыніцыТаўрагіныЛетуваЛетувіская моваМястэчкаУцянаУцянскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фундацыя «Вікімэдыя»ПінскРасейская моваЛаўры Крыстыян РэландэрIBM NotesТацяна СапачНацыянальная баскетбольная асацыяцыяАркадзь КуляшоўВікізьвесткіЗалатая РыбаМастурбацыяБанкаўскі рахунакЗяма ПівавараўПаспалітае рушэньнеСьмерць МаргераКамянецкая вежаМастацкі творПаморскае ваяводзтваВасіль ЖуковічВалянцін БялькевічУ КантакцеЖамойтыВостраў ПасхіЮцкіГазлайтынгВясельная сукенкаХрысьціна (каралева Швэцыі)КунілінгусFTPСамасейГабрэіАльгерд БахарэвічПратэсты ў Беларусі (2020—2022)Ангельская моваМенскі радыётэхнічны інстытутАнтоні ТызэнгаўзРасейская акупацыя БеларусіРымска-каталіцкі касьцёл у БеларусіНа куканГаўдВяснаНаркамаўка5 траўняАлесь РазанаўАльфонса Гарсія РоблесЯўген Лецка15 красавіка1447Сусьветнае павуціньнеВалянцін ЕрмаловічРуская моваВасіль БыкаўЖанчына з жанчынайБеларускі студэнцкі саюзВайшнорыяЯсельда1874Тлен🡆 More