Андрэй Васіла: польскі каталіцкі біскуп

Андрэ́й Васіла, Андрэй Ястрабец, Андрэй з Кракава (? — 14 лістапада 1398) — каталіцкі рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дыплямат, францішканін.

Першы біскуп серацкі й віленскі.

Андрэй Васіла
Андрэй Васіла. Невядомы мастак, XVII ст.
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп, дыплямат
НарадзіўсяXIV стагодзьдзе
Памёр14 лістапада 1398

Андрэй Васіла: Жыцьцяпіс, Мова і культура, Крыніцы
Андрэй Васіла: Жыцьцяпіс, Мова і культура, Крыніцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыцьцяпіс

Андрэй Васіла: Жыцьцяпіс, Мова і культура, Крыніцы 
Біскуп Андрэй у Вільні. Направа — кароль і вялікі князь Ягайла з жонкай Ядвігай
Андрэй Васіла: Жыцьцяпіс, Мова і культура, Крыніцы 
Партрэт Андрэя Васілы

З малапольскага шляхецкага роду гербу Ястрабец. Прозьвішча Васіла памылкова надаў яму гісторык Ян Длугаш, бо Андрэй даў прывілей падляскаму гораду Васілеў. У 1354 годзе прапаведнік у Мазовіі, пазьней місіянэр на Літве. Прыбыў да вугорскага двару каралевы Альжбеты Лакеткаўны. Разам з францішканамі ўдзельнічаў у місіянэрстве ў Малдове, вынікам чаго было стварэньне 31 ліпеня 1370 дыяцэзіі з цэнтрам у Сераце. Першы яе біскуп ад 9 траўня 1371. Ад 1372 апякаў Галіцкую дыяцэзію. У 1376—1386 біскуп-суфраган у гнезьненскай архідыяцэзіі.

Быў набліжаным да польскае каралевы Ядзьвігі, паўплываў на складаньне ёй шлюбу зь вялікім князем літоўскім Ягайлам. У 1388 удзельнічаў у хрышчэньні Літвы, зрабіўся першым віленскім біскупам. Заснаваў касьцёлы ў Вільні (катэдра), Вількаміры, Майшаголе, Немянчыне, Крэве, Абольцах, Гайне, кляштары францішканаў у Лідзе (1397) і Ашмянах. Быў адным з давераных асобаў Ягайлы, а пазьней і Вітаўта, удзельнічаў у складаньні Салінскае дамовы 1398 году.

Мова і культура

Па-беларуску складаліся граматы караля Ягайлы біскупу Андрэю 1389 году аб фундацыі і ўпасажаньні касьцёлаў у Літве: «…Далі есьма Князю Біскупу па ўсёй зямле Літоўскай, гдзе ся яму палюбіць, паставіць цэркаў».

Захаваўся ліст вялікага князя Вітаўта 1398 году біскупу Андрэю аб падзеле ловішчаў між ім і панам Вігайлам: «…Дасматрэлі есьма таго, жалаваў князь Біскуп на Вікгайла, а Вікгайла жалаваў на Біскупа, аб ловішча. И мы таго дасматрэлі, і разьдзялілі есьма імы голае балота на полы … . А на то на ўсё далі есьма біскупу сюю нашу грамоту і пячаць сваю прылажылі».

У сваім лацінамоўным наданьні капліцы пры Віленскай катэдры ад 3 траўня 1397 году біскуп Андрэй упамінуў «народную» (vulgariter) назву рыбацкай мярэжы — «невад» (newoth). Таксама сьведчыў пра славянскую мову ліцьвінаў у сваім тэстамэнце: ён упамінуў «народныя» (vulgariter) словы віленчукоў «нашыць» (naszycsz) ды «лысы жрэбеч» (lyssy szrzebyecz). Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Андрэй Васіла ЖыцьцяпісАндрэй Васіла Мова і культураАндрэй Васіла КрыніцыАндрэй Васіла ЛітаратураАндрэй ВасілаБіскуп віленскіВялікае Княства Літоўскае

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Альтэрнатыўная парнаграфіяАшмяныАлесь КлышкаПольская літаратура (рэнэсанс)Віктар ГардзейСакуныПадвойнае пранікненьнеДыялёгТэхналёгіяПрыматыАлесь КажадубКрама (гурт)Домінік СобаслаіАртур ВольскіВалошкаЖан-Поль СартрКрэўскі замакISO 4217Алесь ПісьмянкоўГайлімінПалямонавічыРаскіданае гняздо (п’еса)ПамылкаЛявон ВашкоУ краіне райскай птушкіАчарэцінаНіна МацяшПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)СяляваДзень ЗямліУнівэрсытэтФранцыяВялікі выбухТаварыства беларускай школыПрыслоўеСьпіс гарадоў БеларусіОйча нашПавецьФранцішак СкарынаКрумкачСяргей НавумчыкНыркаТрыбуна працыIBMСпакусьнікіАнгельская моваНямецкая моваСтолінЮрась Барысевіч2020.slВалерыя КуставаВыказьнікСпадчына (верш)ГорадняАлесь Савіцкі.bbЯўген КантылёўПарнаграфія для жанчынАксана БязьлепкінаПастава 69БабёрНармандыяСельская гаспадарка БеларусіБерасьцеМаксім БагдановічПарнакапытныя1493Mozilla FirefoxЛетувісыДзяржава🡆 More