Докшыцы: горад у Беларусі

До́кшыцы — места ў Беларусі, у вярхоўі ракі Бярэзіны.

Адміністрацыйны цэнтар Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6954 чалавекі. Знаходзяцца за 200 км ад Віцебску, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янаў (лінія Маладэчна — Полацак). Аўтамабільныя дарогі на Вялейку, Глыбокае, Лепель і Бягомель.

Докшыцы
лац. Dokšycy
Вуліца ў цэнтры места
Вуліца ў цэнтры места
Докшыцы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Докшыцы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Докшыцаў Сьцяг Докшыцаў
Першыя згадкі: 1407
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Докшыцкі
Насельніцтва: 6954 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2157
Паштовы індэкс: 211720
СААТА: 2221501000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°53′0″ пн. ш. 27°46′0″ у. д. / 54.88333° пн. ш. 27.76667° у. д. / 54.88333; 27.76667 27°46′0″ у. д. / 54.88333° пн. ш. 27.76667° у. д. / 54.88333; 27.76667
Докшыцы на мапе Беларусі ±
Докшыцы
Докшыцы
Докшыцы
Докшыцы
Докшыцы
Докшыцы
Докшыцы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://dokshitsy.vitebsk-region.gov.by/

Докшыцы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захавалася драўляная царква Яна Багаслова, помнік архітэктуры XIX ст.

Назва

Існуе некалькі тлумачэньняў тапоніму Докшыцы. Паводле географа Вадзіма Жучкевіча, ён мае балтыйскае паходжаньне і, на думку Тодара Кашкурэвіча, мае зьвязак з богам Перуном. Таксама існуе меркаваньне, што назва паселішча ўтварылася ад кельцкага док — 'месца малацьбы'.

У прывілеях вялікіх князёў (на лаціне) ўпамінаюцца як Doxiczane.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Докшыцы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Абраз Мадонны з Докшыцаў

Першы пісьмовы ўпамін пра Докшыцы зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Вітаўта, выдадзенай 13 студзеня 1407 году ў Вільні. У ёй намесьнік віленскі Войцех Манівід атрымаў пацьверджаньне на сёлы і сялянаў-даньнікаў у Харэцкай воласьці, сярод якіх называюцца даньнікі «доксычане» (doxyczane).

На мяжы XVI—XVІI стагодзьдзяў Докшыцы атрымалі статус мястэчка. У розныя часы аднайменны маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Манівідаў, Радзівілаў, Гальшанскіх, Кішкаў, Пацаў, Осьцікаў, Сангушкаў, капітулы Жамойцкага біскупства, Юдзіцкіх, Гутаровічаў.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Докшыцы ўвайшлі ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. За часамі Інфлянцкай вайны ў 1575 годзе ваколіцы мястэчка сталі адной з асноўных апорных базаў Стэфана Баторыя пры вызваленьні Полаччыны ад маскоўскіх захопнікаў.

У 1608 годзе Станіслаў Кішка заснаваў у Докшыцаў касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, пры якім з 1781 году пачаў дзейнічаць невялікі кляштар. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 годзе мястэчка спалілі швэды.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Докшыцы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Герб, 1843 г.
Докшыцы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Плян места, 1836 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Докшыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету (з 1797 году — цэнтар воласьці Барысаўскага павету). У 1795 годзе паселішча атрымала статус места. 22 студзеня 1796 году адбылося зацьверджаньне мескага гербу: «у зялёным полі два ўзгоркі, на якіх ляжаць збаны, зь іхніх гарлавін выцякаюць срэбныя крыніцы». На 1800 год у Докшыцах было 152 двары, зь якіх Мілашэвічу належалі 106 (35 хрысьціянскіх і 71 юдэйскі), 42 двары (у тым ліку 12 юдэйскіх) складалі частку ўдавы Людвігі Гутаровіч і называліся Докшыцкай Слабадой. У мястэчку існавалі 2 царквы і юдэйская малітоўная школа. У Докшыцах штогод праводзіўся кірмаш у дзень Сьвятой Тройцы, у Докшыцкай Слабадзе — у дзень Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа.

У Вайну 1812 году праз Докшыцы ў ліпені прайшлі войскі віцэ-караля Італіі Я. Багарнэ, а ў кастрычніку — часткі корпусу генэрала К. Ф. Врэдэ, якія разрабавалі мястэчка. У 1824 годзе ў Докшыцах дзейнічала суконная майстэрня Давіда Шапіры. У час вызвольнага паўстаньня ў красавіку — траўні 1831 году каля Докшыцаў адбыліся баі вялейскіх паўстанцаў С. Радзішэўскага з расейскімі карнікамі.

Па скасаваньні прыгоннага права ў 1861 годзе Докшыцы сталі цэнтрам аднайменнай воласьці. У 1863 годзе тут збудавалі новую царкву-мураўёўку. У 1868 годзе ў Докшыцах быў 1 мураваны і 266 драўляных дамоў, мураваная царква, драўляны касьцёл, 4 юдэйскія малітоўныя дамы, 22 крамы, 17 шынкоў, 3 бровары і паравы млын. У мястэчку штотыднёва праходзілі таргі (больш значныя праводзіліся ў аўторак на масьленічным тыдні і ў сьвята Прачыстай 15 жніўня). У XIX ст. канчаткова сфармавалася вулічная сетка Докшыцаў (цэнтральныя Барысаўская, Даўгінаўская, Глыбоцкая і Полацкая вуліцы, да іх прымыкалі — Ветраная, Сянная, Татарская і іншыя). У канцы XIX ст. у Докшыцах пачалі дзейнасьць пазыка-ашчаднае і пажарнае таварыствы.

З 1902 году ў Докшыцах працавала 2-клясная пачатковая вучэльня (з 1907 году — 4-клясная, з 1913 году — вышэйшая пачатковая). У 1904 годзе ў мястэчку было 435 драўляных і 1 мураваны дамоў, 2 гасьцініцы, 2 сукнавальні (працавалі 3 рабочыя), 1 аптэка і 2 аптэкарскія крамы. У час Першай сусьветнай вайны Докшыцы былі прыфрантавым местам (у верасьні 1915 году іх ненадоўга займалі войскі Нямецкай імпэрыі), у 1918 годзе — места зноў занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Докшыцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.

З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 году Докшыцы займалі польскія войскі, пазьней бальшавікі, потым зноў палякі. Згодна з умовамі Рыскай мірнай дамовы 1921 году Докшыцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час у месьце быў 491 будынак.

У 1939 годзе Докшыцы ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году сталі цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці (у 1962—1965 гадох былі ў складзе Глыбоцкага раёну). У Другую сусьветную вайну з 9 ліпеня 1941 году да 2 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Докшыцы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 1118 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1868 год — 1613 чал.; 1881 год — 5,6 тыс. чал.; 1897 год — 3642 чал, зь іх паводле стану 119 шляхты, 6 духоўнага стану, 30 купцоў, 3124 мяшчанаў, 337 сялянаў, 14 іншаземцаў; паводле веры 439 праваслаўных, 361 каталік, 1 старавер, 4 пратэстанты, 75 магамэтанаў, 2762 юдэі.
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 4103 чал.; 1921 год — 3004 чал.; 1939 год — 3,6 тыс. чал.; 1959 год — 2,2 тыс. чал.; 1971 год — 3,9 тыс. чал.; 1991 год — 7,2 тыс. чал.; 1993 год — 7,4 тыс. чал.; 1997 год — 7,4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 7,0 тыс. чал.; 2006 год — 6,9 тыс. чал.; 2008 год — 6912 чал.; 2009 год — 6628 чал. (перапіс); 1 студзеня 2010 году — 6,6 тыс. чал.; 2016 год — 6906 чал.; 2017 год — 6827 чал.; 2018 год — 6954 чал.

Адукацыя

У Докшыцах працуюць 3 агульнаадукацыйныя школы, дзіцячая школа мастацтваў.

Культура

Дзейнічаюць мескі цэнтар культуры, дом рамёстваў, 2 бібліятэкі.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца раённая газэта «Родныя вытокі».

Забудова

Плян

Генэральны плян Докшыцаў (1977 год) улічвае захаваньне гістарычнай структуры паселішча. Асноўная тэрыторыя места знаходзіцца на правым беразе Бярэзіны. Тут разьмяшчаецца адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар. Забудова пераважна 1-павярховая, ёсьць групы 2—3-павярховых сэкцыйных будынкаў.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Гайдара вуліца Ветраная вуліца
Дзяржынскага вуліца Татарская вуліца
Інтэрнацыянальная вуліца Дзікая вуліца
Карла Маркса вуліца Параф’янаўская вуліца
Максіма Горкага вуліца Полацкая вуліца Тадэвуша Касьцюшкі вуліца
Ленінская вуліца Барысаўская вуліца Аляксандраўская вуліца
Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Палявога плошча Рынак пляц
Піянэрская вуліца Блонская вуліца
Пушкіна вуліца Даўгінаўская вуліца Чвартакаў вуліца
Варашылава вуліца
Савецкая вуліца Глыбоцкая вуліца
Віленская вуліца
Мураўёўская вуліца
Чарняхоўскага вуліца Граніца вуліца

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Польная і Рынкавая вуліцы.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Транспарт

Праз Докшыцы праходзяць аўтамабільныя дарогі Р3 (Лагойск — Глыбокае — граніца Латвіі), Р29 (Вушачы — Вялейка) і Р86 (Багушэўск (ад М8) — Лепель — Мядзел).

Места мае рэгулярнае аўтобуснае злучэньне зь Менскам, Віцебскам і інш.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У Докшыцах дзейнічае дом рамёстваў (у колішняй царкве Сьвятога Апостала Яна Багаслова). Спыніцца можна ў гасьцініцы «Докшыцы».

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XVІІI — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Млыны (1920-я)
  • Могілкі: польскія вайсковыя часоў вайны 1920 году, каталіцкія, праваслаўныя, татарскія (Мізар), юдэйскія
  • Мячэт (1925)
  • Сядзіба Мікульскіх (XIX ст.)
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1900—1903; мураўёўка)
  • Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1863)

Страчаная спадчына

  • Капліцы могілкавыя: рымска-каталіцкая (XVIII ст.), праваслаўная
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1608)
  • Сынагога
  • Сядзіба
  • Царква Сьвятых Космы і Даміяна (XVІ ст.)

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

  • Карл Лупіновіч (1891—1937) — каталіцкі сьвятар, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху
  • Віктар Маркавец (1947—2013) — мастак
  • Валеры Собаль (нар. 1955) — навуковец-фізык
  • Яўген Таргонскі (нар. 1953) — навуковец-матэматык
  • Надзея Хадасевіч-Лежэ (1904—1983) — мастачка

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Докшыцы НазваДокшыцы ГісторыяДокшыцы НасельніцтваДокшыцы ЗабудоваДокшыцы ЭканомікаДокшыцы ТранспартДокшыцы Турыстычная інфармацыяДокшыцы ГалерэяДокшыцы Месты-сябрыДокшыцы АсобыДокшыцы КрыніцыДокшыцы ЛітаратураДокшыцы Вонкавыя спасылкіДокшыцыБеларусьБягомельБярэзінаВялейкаВіцебскВіцебская вобласьцьГлыбокаеГорадДокшыцкі раёнЛепельМаладэчнаПараф’янаваПолацак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МастацтваНаша НіваДаўконтПаўлінка (п’еса)Жанна Некрашэвіч-КароткаяРагнедаАзіяБанкаўскі рахунакАлесь СавіцкіСахалінская вобласьцьАндрэй ХадановічНямеччынаРэспубліка Сэрбская КраінаАзэрбайджанская моваАляксандар МарозЯгмінСтаніслаў ВалодзькаПошукавая аптымізацыяІгар БабкоўСтурчурканРэгіёнЛацкая моваКанадаМіжнародны жаночы дзеньВэб-сэрвэрМікола ПапекаГісторыя беларускай мовыПаліндромПісьменнасьцьБеларуская літаратураСэксуальныя пазыцыіСтатусбанкЗямляЯкуб КоласСэрыя АЛеанід ДайнекаБаранавічыБеларусьВялейкаЯблыкПарнафільмАлесь ПетрашкевічКірыл Стаселька16 красавікаГісторыя МенскуМастаўтРасеяЯўген ВалошынСымон БудныСлуцакАркадзь Смоліч1589Сям’яЯзэп ЛёсікМіндоўгЛяндвароваПавал ДураўНаша ўскраінаУладзіслаў ГарбацкіПорнасайтБортніцтваРэлігія ў БеларусіМікола ЕрмаловічПрыказкаПарнаграфія ў ВугоршчынеПтушкіЯн СерадаДэйвід ЎудардБобраСьцяг Лібіі🡆 More