Гонядзь

Гонядзь, Ганязь (польск.

Goniądz) — места ў Польшчы, на рацэ Бобры. Цэнтар меска-сельскай гміны Монькаўскага павету Падляскага ваяводзтва. Плошча 4,28 км². Насельніцтва на 2005 год — 1903 чалавекі.

Гонядзь
лац. Goniadź
польск. Goniądz
Агульны выгляд места
Агульны выгляд места
Гонядзь
Герб Гонядзі
Першыя згадкі: 1547
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Монькаўскі
Гміна: Гонядзь
Мэр: Тадэвуш Кулікоўскі
Плошча: 4,28 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 1954 чал.
шчыльнасьць: 456,54 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +(48) 85
Паштовы індэкс: 19-110
Нумарны знак: BMN
Геаграфічныя каардынаты: 53°29′21″ пн. ш. 22°44′16″ у. д. / 53.48917° пн. ш. 22.73778° у. д. / 53.48917; 22.73778 22°44′16″ у. д. / 53.48917° пн. ш. 22.73778° у. д. / 53.48917; 22.73778
Гонядзь на мапе Польшчы
Гонядзь
Гонядзь
Гонядзь
Гонядзь Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.goniadz.pl/

Гонядзь — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй, адна з рэзыдэнцыяў магнацкага роду Радзівілаў і старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Назвы

Існуе меркаваньне, што тапонім Гонядзь мае балтыйскае паходжаньне. Нямецкія кронікі ўпамінаюць даўнішнюю мяжу паміж плямёнамі галіндаў і яцьвягаў (судаваў). Мяжа паміж Галіндзіяй і Судовіяй праходзіла ракою Лыкам і далей ракою Бобраю. Іншыя дасьледнікі зьвязваюць паходжаньне назвы з племем голядзю.

Гісторыя

Гонядзь 
Стары касьцёл з званіцай, складзенай з бутавага каменю, уласьцівага беларускаму сакральнаму мастацтву

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Першы пісьмовы ўпамін пра Гонядзь як места Выскай зямлі Мазовіі датуецца 14 жніўня 1358 году. 2 сьнежня 1382 году мазавецкі князь Земавіт IV з братам Янушам I заснавалі замак Тэўтонскага ордэну Вызну ў межах Гонядзкага павету. 30 сьнежня 1401 году Земавіт IV заклаў свайму брату Янушу I, князю чэрскаму, Выскую зямлю разам з Гонядзкім паветам. 29 студзеня 1402 году Земавіт IV выкупіў ў вялікага магістра Тэўтонскага ордэну Выскую зямлю з Гонядзкім паветам. 2 ліпеня 1402 году вялікі магістар Тэўтонскага ордэну адмовіў у лісьце Янушу I і Земавіту IV на факт перадачы вялікаму князю літоўскаму Вітаўту Гонядзкага павету ў выніку далучэньня яго да Вялікага Княства Літоўскага. Да 1430 году Вітаўт фундаваў парафіяльны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятога Яна Хрысьціцеля і сьвятой Агнешкі.

У 1503 годзе Гонядзь перайшоў у валоданьне Міхала Глінскага. У 1509 годзе места перайшло да ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла «Старога», які 4 траўня 1511 году збудаваў у замку капліцу. У 1518 годзе ён атрымаў тытул князя на Гонядзі і Мядзеле. 23 красавіка 1529 году Жыгімонт Стары надаў свайму сыну Жыгімонту Аўгусту лясы, сенажаці і пусткі, прылеглыя да ваколіцаў Гонядзі. У апісаньні Гонядзкага маёнтку, складзеным у 1536 годзе, упамінаецца адзін асочнік жмайдзін. У выніку шлюбу ваяводы полацкага Станіслава Давойны з Пэтранэляй Радзівіл места перайшло да Давойнаў. 15 лютага 1547 году Гонядзь атрымала Магдэбурскае права і герб: «у залатым полі чорны мядзьведзь». На 1566 год у месьце было 600 будынкаў.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Гонядзь перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1572 годзе ён увайшоў у склад Кнышынскага староства. У 1574 годзе Гонядзкае староства перайшло да Яна Замойскага. На 1576 год у месьце было 369 будынкаў. 28 траўня 1621 году ў Гонядзі адбыўся пажар. 7 сакавіка 1667 году ўтварылася меская рада. У 1669 годзе парафія Гонядзі ўвайшла у склад Аўгустоўскага дэканату. 15 лютага 1676 году кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў войтаўства ў Гонядзі. На 1765 год у месьце было 243 будынкі. У 1775 годзе пачалося будаваньне новага драўлянага касьцёла. 8 верасьня 1779 году ў Гонядзі адбыўся чарговы пажар. 24 чэрвеня 1794 году ў час паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі паўстанцкія аддзелы перамаглі ў бітве з прускімі войскамі пад Асаўцом і Клімашэўніцай.

Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гонядзь апынуўся ў складзе Прусіі. Прускія ўлады анулявалі абавязковы да таго часу прывілей «de non tolerandis Judaeis», што паспрыяла значнаму прытоку жыдоў, галоўным чынам так званых літвакоў. Па паразе Прусіі ў вайне з Францыяй паводле Тыльзыцкага міру ў 1807 годзе Гонядзь апынуўся ў складзе Расейскае імпэрыі, у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1845 год у мястэчку было 196 будынкаў. У 1864 годзе на месцы старых шпітальных могілак збудавалі капліцу Сьвятога Флярыяна.

У Першую сусьветную вайну з прычыны праходжаньня лініі фронту ракою Бобраю Гонядзь пацярпеў у выніку ваенных дзеяньняў. У 1915 годзе места занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гонядзь абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. 26 верасьня 1921 году згарэў стары драўляны касьцёл, а 15 верасьня 1924 году адбылося асьвячэньне новага касьцёла, збудаванага паводле праекту архітэктара Оскара Сасноўскага.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Гонядзь акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Гонядзь увайшоў у склад БССР. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. У чэрвені — ліпені 1941 году нацысты забілі 116 жыхароў, у асноўным жыдоўскага паходжаньня. 10 жніўня 1944 году яны падарвалі дзьве вежы і частку сьценаў касьцёла, разбурэньні места дасягнулі 80% з прычыны праходжаньня лініі фронту ракою Бобраю. 20 верасьня 1945 году ўлады СССР перадалі Гонядзь Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1955 годзе завяршылася аднаўленьне касьцёла.

Насельніцтва

  • XVII стагодзьдзе: 1566 год — 4 тыс. чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1765 год — 1,5 тыс. чал.; 1799 год — 1373 чал., зь іх 498 юдэяў
  • XIX стагодзьдзе: 1878 год — 2943 чал., зь іх 1053 каталікі, 15 праваслаўных і 1880 юдэяў; 1897 год — 3402 чал.
  • XX стагодзьдзе: 30 сьнежня 1995 году — 1907 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1903 чал.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Праз Гонязь праходзіць водны турыстычны шлях ракою Бобраю, які злучае Аўгустоўскую раўніну і Елцкае паазер'е з Наравам.

Славутасьці

  • Капліца Сьвятога Флярыяна (1864)
  • Касьцёл Сьвятой Агнешкі (1922—1924)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, капліца Сьвятога Духа; юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятой Агнешкі (1779)
  • Сынагога (XVIII ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Гонядзь , Radzima.org

Tags:

Гонядзь НазвыГонядзь ГісторыяГонядзь НасельніцтваГонядзь Турыстычная інфармацыяГонядзь ГалерэяГонядзь КрыніцыГонядзь ЛітаратураГонядзь Вонкавыя спасылкіГонядзьБобраГміна ГонядзьГорадМонькаўскі паветПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гента (імя)Францішак АляхновічТранята1980БэйнарFacebookМіраслаў ЛазоўскіКавалёўЮльян ДрэйзінЛоскМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахIP-адрасЛацінкаМасачусэцкі тэхналягічны інстытутКаскадныя табліцы стыляўРусіфікацыя БеларусіГайла (імя)Аман (горад)Герб СуражуІталіяWYSIWYGВікіманіяМіцкевіч на скале Аю-ДагЛібэралізмРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуТэракт у «Крокус Сіці Холе»Міхаіл ГарбачоўСьпіс сысуноў БеларусіАнтоні ван ЛеэўвэнгукЯкуб Ясінскі916Лех ВалэнсаМенскТаўтэнВіківэрсытэтТрыпураІнстытут лесуСакрат ЯновічЖнівеньЛетуваПрагноз надвор’яВольга ХарланСамалійска-этыёпская вайнаАльгерд Бахарэвіч800Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціПаронімыЛічэбнікГрупавы сэксБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларускі рубельБелы колерMozilla FirefoxУладзіслаў СыракомляРэжым ЛукашэнкіЭнцыкляпэдыяКоўнаФалькіЯзэп Лёсік🡆 More