Койданаў: горад у Беларусі

Ко́йданаў (з 1932 году — Дзяржы́нск) — места ў Беларусі, на рацэ Няцечцы.

Адміністрацыйны цэнтар Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 27 839 чалавек. Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы захад ад Менску, на чыгуначнай лініі (станцыя Койданава) і аўтамабільнай дарозе Менск — Баранавічы.

Койданаў
лац. Kojdanaŭ
Гарадзішча, дзе стаяў замак
Гарадзішча, дзе стаяў замак
Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Койданава Сьцяг Койданава


Магдэбурскае права: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Плошча:
  • 13,34 км²
Насельніцтва: 27 839 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовыя індэксы: 222712, 222720
СААТА: 6222501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°41′0″ пн. ш. 27°8′0″ у. д. / 53.68333° пн. ш. 27.13333° у. д. / 53.68333; 27.13333 27°8′0″ у. д. / 53.68333° пн. ш. 27.13333° у. д. / 53.68333; 27.13333
Койданаў на мапе Беларусі ±
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dzerzhinsk.minsk-region.by/

Койданаў — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятой Ганны ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся кальвінскі збор і замак, помнікі архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі.

Назва

Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Койданаў, з мапы 1554 г.
Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Койданаў, з мапы 1565 г.
Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Койданаў і Станькаў, з мапы 1613 г.
Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Койданаў, з рукапіснай мапы 2-й паловы XVIII ст.

Традыцыйная гістарычная назва места — Койданаў. Гэты тапонім, імаверна, утварыўся ад імя мітычнага татарскага ваяра Койдана (Кайдана), войскі якога нібыта разьбіў непрыяцель пад легендарным Крутагор’ем у XIII стагодзьдзі.

У рэестры Войска Запароскага 1649 году адзначалася прозьвішча Кайданенка (Койданенъко), якое выводзяць ад славянскага асабовага імя *Койдан, што паходзіць ад праславянскага *kojiti 'чыніць', 'вырабляць', 'супакойваць', 'гадаваць', 'песьціць', 'выхоўваць' і -данъ (ад даць).

Форма Койданава (рас. Койданово) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер. 29 ліпеня 1932 году савецкія ўлады перайменавалі Койданаў у «Дзяржынск» у гонар Ф. Дзяржынскага, аднаго з арганізатараў чырвонага тэрору.

Назва «Дзяржынск» (рас. Дзержинск) не ўнікальная: места з такой жа назвай існуе ў Ніжагародзкай, з назвай «Дзяржынскі» (рас. Дзержинский) — у Маскоўскай вобласьці Расеі. Пасёлак Дзяржынск — у Іркуцкай, Дзяржынскі — у Варонескай і Новасыбірскай абласьцях Расеі.

З часоў аднаўленьня незалежнасьці Беларусі прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Койданаў у якасьці афіцыйнай.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Коиданов (1553 год).

Гісторыя

Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Міхал Жыгімонтавіч

Раньнія часы

Афіцыйнай датай заснаваньня сучаснага Койданава лічыцца 1146 год, калі паселішча ўпамінаецца пад назвай Крутагор’е ў паданьні пра старую Пакроўскую драўляную царкву. Аднак сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі разглядаюць гэтыя зьвесткі толькі як імаверныя і датуюць першы дакладны пісьмовы ўпамін 1442 годам.

У ХІІ стагодзьдзі Койданаў увайшоў у склад Полацкага, пазьней Менскага княства. Да ХІІІ стагодзьдзя завяршылася ўзьвядзеньне драўлянага замка.

Вялікае Княства Літоўскае

У XIV стагодзьдзі Койданаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Гедзімінавічаў, Вярэйскіх, Гаштольдаў, Радзівілаў. У 1439 годзе Міхал Жыгімонтавіч заснаваў тут касьцёл Сьвятой Ганны. У пачатку XVI стагодзьдзя Койданаў пацярпеў ад набегаў татараў (у 1502 і 1503 гадох). У 1542 годзе ён стаў цэнтрам староства, пазьней графства.

Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Мікалай Радзівіл «Руды»

У 1550—1831 гадох Койданаў атрымаў вядомасьць значнага асяродку пашырэньня кальвінізму. Каля 1564 году Мікалай Радзівіл «Руды» збудаваў тут драўляны кальвінскі збор (з 1613 году — мураваны), а таксама плябанію, школу і шпіталь. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1588 годзе Койданаў атрымаў статус мястэчка. У гэты час тут было 120 дымоў, замак, кальвінскі збор, ратуша, касьцёл, Рынак, 2 карчмы, 4 вадзяныя млыны. Існавала 6 вуліцаў: Віленская, Менская, Плябанская, Рубяжэвіцкая, Слуцкая, Станькаўская. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза дазволіў праводзіць 2 вялікія кірмашы: на Грамніцы (2 лютага) і Сёмуху і штотыднёвы торг. Пазьней кірмашы таксама зьбіраліся на Юр’я (23 красавіка) і Пакровы (1 кастрычніка). Паводле зьвестак на 1620 год, у цэнтры мястэчка знаходзіўся чатырохкутны Рынак, забудаваны дамамі рамесьнікаў і гандляроў; на пляцы было 5 крамаў, карчма і 23 мяшчанскія двары; агулам налічвалася 110 двароў.

11 ліпеня 1655 году ў пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія войскі ўшчэнт спустошылі Койданаў. Як даносілі захопнікі свайму гаспадару:

Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 

…мястэчка Койданаў узялі, і каторыя… былі ў тым мястэчку польскія і літоўскія людзі, і тых усіх людзей забілі і тое мястэчка і прадмесьці ўсе выпалілі.

Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 

Аднаўленьне Койданава ішло марудна. У другой палове XVIII стагодзьдзя тут збудавалі новы драўляны касьцёл Сьвятой Ганны. На 1791 год у мястэчку было 134 дымы.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Койданава ліцьвінамі: у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1774 годам значыцца Reczynski Boguslaus Jac., Coydanav. Lituan.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Койданаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Віленскай губэрні. У 1796 годзе мястэчка атрымала герб: «выява галінак дуба і алівы». У вайну 1812 году 15 лістапада войскі Расейскай імпэрыі разьбілі аддзел, сфармаваны зь мясцовых і францускіх жаўнераў. У 1871 годзе празь мястэчка прайшла чыгунка, адкрыўся 2-павярховы вакзал. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя у Койданаве дзеялі кальвінскі збор, касьцёл, царква, сынагога; працавалі народная і меская вучэльні, 2 юдэйскія малітоўныя школы, багадзельня, больш за 30 крамаў, паравы млын, шапавальні, бровары; штогод праводзілася 6 кірмашоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Койданаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Койданаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут утварылася Беларуская рада, прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Койданаў увайшоў у склад Беларускай ССР. У 1920 годзе ў выніку антыбальшавіцкага паўстаньня ўтварылася Койданаўская самастойная рэспубліка. У 1924 годзе мястэчка стала цэнтрам раёну (з 30 чэрвеня 1937 да 15 студзеня 1938 году быў у Менскім раёне).

У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і ліквідавалі каталіцкую парафію ў Койданаве. 15 сакавіка 1932 году паселішча атрымала статус места. 29 ліпеня 1932 году бальшавікі зьмянілі назву места на Дзяржынск — ад прозьвішча заснавальніка савецкай карнай сыстэмы Дзяржынскага; чыгуначная станцыя захавала старую назву. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году Койданаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Койданаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • ХIХ стагодзьдзе: 1866 год — 1383 чал.; 1883 год — 5 тыс. чал.; 1897 год — 4744 чал.
  • ХХ стагодзьдзе: 1909 год — 4696 чал. у мястэчку Койданаве і 15 чал. на чыгуначнай станцыі Койданаў; 1939 год — 8,7 тыс. чал.; 1970 год — 11,5 тыс. чал.; 1977 год — 10,7 тыс. чал.; 1991 год — 23,7 тыс. чал.; 1993 год — 23,9 тыс. чал.; 1993 год — 24,6 тыс. чал.
  • ХХI стагодзьдзе: 2003 год — 25,0 тыс. чал.; 2006 год — 24,8 тыс. чал.; 2008 год — 24,9 тыс. чал.; 2009 год — 25 164 чал. (перапіс); 2016 год — 27 225 чал.; 2017 год — 27 441 чал.; 2018 год — 27 839 чал.

Адукацыя

У Койданаве працуюць СПТВ, 4 сярэднія школы, музычная і дзіцячая спартовая школы, дом школьніка, 8 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

Дзеюць дом культуры, кінатэатар.

Забудова

Плян

Паводле генэральнага пляну 1948 году прадугледжвалася карэнным чынам зьмяніць аблічча места. Неўзабаве адбыўся ўвод у эксплюатацыю 12 прамысловых прадпрыемстваў, збудаваныя адміністрацыйныя будынкі, будынкі дома культуры, кінатэатра, пошты, радыёвузла, 2 школаў; 40 двухпавярховых жылых дамоў, адкрыўся стадыён, на месцы старажытнага замка — клінічнае паселішча.

Сучаснае места займае абодва берагі ракі Няцечы. Галоўная плянавальная вось — вул. Ленінская, на якой сфармаваўся цэнтральны пляц — грамадзкі цэнтар з адміністрацыйнымі будынкамі. Бульвар злучае пляц з гандлёвым цэнтрам (гістарычная частка места на рагу вуліцаў К. Маркса і Ленінскай). Цэнтральная частка, а таксама вуліца Менская і набярэжная ракі забудоўваюцца шматпавярховымі жылымі дамамі.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
1-я Ленінская вуліца Татарская вуліца
Старая Менская вуліца
2-я Ленінская вуліца Слуцкая вуліца
Горкага вуліца Садовая вуліца
Карла Маркса вуліца Станькаўская вуліца
Кастрычніцкая вуліца Віленская вуліца
Ленінградзкая вуліца Рубяжэвіцкая вуліца
Першамайская вуліца Плябанская вуліца
Зборавая вуліца
Касьцельная вуліца
Савецкая вуліца Менская вуліца
Новая Менская вуліца
Савецкі завулак Татарская Гара вуліца

Эканоміка

У Койданаве знаходзяцца маторарамонтны і мэханічны заводы, ільнозавод, кравецкая і тэкстыльная фабрыкі, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Непадалёк ад места разьмяшчаюцца торфабрыкетны і крэйда-вапняковы заводы.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзеюць Койданаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакумэнтаў.

У 1996 годзе ў цэнтры Койданава паставілі помнік у гонар легендарнага 850-годзьдзя заснаваньня «Крутагор’я-Койданава-Дзяржынску».

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
  • Валахановіч А. Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. — Мінск, 1977. — 80 с.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  • Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
  • Сташэўскі В. Койданаўская МТС. — Менск, 1931. — 48 с.
  • Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). — Менск, 1932. — 110 с.
  • Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Мястэчка Койданава. / Адбітак з часопісу «Наш Край» за 1929 год №№ 2, 3 і 4. — Менск, 1929. — 42 с. — Койданава: «Кальвіна», 2012 [2](недаступная спасылка).
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
  • Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005.— 127 s. ISBN 83-88178-26-1.
  • Валаханович А. И. Дзержинск. Историко экономический очерк. — Минск, 1982. — 80 с. [Города Белоруссии].
  • Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Минск, 1986. — 199 с.
  • Устав Койдановского общества для выдачи беспроцентных ссуд бедным евреям местечка Койданово, Минской губернии. — Минск, 1913. — 8 с.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Койданаў НазваКойданаў ГісторыяКойданаў НасельніцтваКойданаў ЗабудоваКойданаў ЭканомікаКойданаў Турыстычная інфармацыяКойданаў ГалерэяКойданаў АсобыКойданаў Глядзіце таксамаКойданаў ЗаўвагіКойданаў КрыніцыКойданаў ЛітаратураКойданаў Вонкавыя спасылкіКойданаўБаранавічыБеларусьГорадКойданаўскі раёнМенскМенская вобласьцьНяцечка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Давойна ВісігердавічБеларусыРэгіёнПрыметнікПадзелы Рэчы ПаспалітайВольныя матэрыялыТэхналёгіяНью-ЁркІван ВіткоўскіЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна15 лістападаТаполяГульняNokia 6131Прыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)Кастусь КаліноўскіSakramantPanthera unciaЯпоніяRSSАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіГрэм Грын2024Казімер АльхімовічМагілёўАльтанкаЭлектронная поштаГенадзь ПашкоўЧэрвеньРуская моваСССРНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыПрыдатак (мовазнаўства)ПлязмаСтудняКампутарнае праграмаваньнеСуда1991Каскадныя табліцы стыляўЦытрусБірштаныLevi'sАльгердава754МэксыкаМаршы недармаедаўРазмаўляем па-беларускуКапараўскі сельсаветМенскі завод колавых цягачоўРоварУ краіне райскай птушкіХанты-Мансійская аўтаномная акруга — ЮграВікісховішчаБэртВілаЎільям Д’юсбэрыНясьвіжТацяна СапачВіктар МарціновічЧэлесЛюцыян ЖалігоўскіЛізавета II🡆 More