Ян Ласовіч

Ян Ласовіч (? — па 6 лютага 1481, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біскуп луцкі (з 1463) і віленскі (з 1468).

Ян Ласовіч
Ян Ласовіч

Жыцьцёпіс

Нарадзіўся ў Вільні, паходзіў зь мяшчанскага (паводле Яна Длугаша) або шляхецкага роду гербу «Сыракомля» (паводле пазьнейшых дасьледчыкаў). Афіцыйныя лісты менавалі яго "Johannes Lossowicz civilis Vilnensis Lithuanus" (Ян Ласовіч, мяшчанін віленскі, літвін).

З 1442 г. навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, з 1449 г. быў канонікам віленскім. Дакумэнты Кракаўскага ўнівэрсытэту падаюць імя па-бацьку біскупа Яна — Янавіч.

24 студзеня 1463 высьвечаны на біскупа луцкага. Перанёс рэзыдэнцыю біскупаў Луцкай дыяцэзіі ў мястэчка Порхаў (цяпер Янаў-Падляскі). Уваходзіў у склад Рады Вялікага Княства Літоўскага. 4 траўня 1468 высьвечаны на біскупа віленскага.

Апекаваўся пашырэньнем сеткі парафій, асьвяціў шматлікія новыя касьцёлы. Займаўся гаспадарчай дзейнасьцю. Браў удзел у вонкавай палітыцы дзяржавы, асабліва ў дачыненьнях з Тэўтонскім ордэнам.

Лісты

Захаваўся (у пазьнейшай лацінскай транскрыпцыі) дарчы ліст князя Аляксандра Гальшанскага 1473 году, якім ён перадаваў частку свайго майна ў Сьвіранах пад апеку біскупа Яна Ласовіча: "...Я Александр князя Юръя сын Семеновича Гольшански ... полецаю и даю Богу и святому Станиславу костела виленского часть именья моего у Свиранах, дельницу отчызны моей... . А того именья пирвей выписаного князь Ян з Божей ласки бискуп Виленски нынейшы и его наместник потым будучы мають быть опекуны и державцы ... . А пры тым были князь Ян с Божей милости бискуп Виленски...".

У нямецкай даручнай грамаце Паноў-Рады ВКЛ паслу Якубу Неміровічу да майстра Тэўтонскага ордэну ў 1472 г. трансьлітараваныя імёны біскупа Яна і іншых паноў-радных былі пададзены ў славянскай форме: біскуп віленскі Ян Ласовіч (Johanne Lossowitcz), канцлер Радзівіл Остыкавіч (Rodiwil Ostikowitcz), стараста жамойцкі Ян Кязгайлавіч (Johanne Kensgaylowitcz), маршалак і стараста гарадзенскі Сенька Судзівоевіч (Stenke Sudywogewitcz), стараста полацкі Алёхна Судымонтавіч (Olechno Sudymonthowitcz), маршалак дворны Івашка Ходзькавіч (Iwaschko Chodkowitcz), маршалак Ян Кучук (Johann Kuczuk).

Крыніцы

Літаратура

  • J. Ochmański. Biskupstwo Wileńskie w średniowieczu. Ustroj i uposażenie. Poznań, 1972.
  • Krzysztof Rafał Prokop. Sylwetki biskupów łuckich. — Biały Dunajec — Ostróg, 2001.

Tags:

Ян Ласовіч ЖыцьцёпісЯн Ласовіч ЛістыЯн Ласовіч КрыніцыЯн Ласовіч ЛітаратураЯн ЛасовічБіскуп віленскіВялікае Княства ЛітоўскаеВільня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьРужанецВіленскі ўнівэрсытэтЯгмінМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніMemento moriАркадзь СмолічБібліяКунілінгусСтаражытны РымКампутарная сеткаГейтартБеларускі клясычны правапісПадвойнае пранікненьнеЭякуляцыяСельская гаспадаркаЖанна Некрашэвіч-Кароткая16 красавікаКатэхізіс Сымона БуднагаСусьветнае павуціньнеЯнка МаўрЮрка МонічМіндоўгДзікГарадзенская вобласьцьОй у лузі червона калинаУзвышша (часопіс)Францішак БагушэвічЭўропаРука (імя)ВугоршчынаВалеры ГапееўСакрат ЯновічВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьГрошыУкраінаІгар СідарукГрамадзянінСэксУладзімер КонанСэрыя А27 красавікаГісторыя МагілёваВерасеньСлавамір АдамовічБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняМаксім ТанкЁсіф СталінРэлігія ў БеларусіРожаваУнівэрсальны каардынаваны часКонаЗьмітрок БядуляЮры ГумянюкАлесь ДуброўскіСубэтнасРоднае слова (часопіс)БДСМЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіЭнэргіяАхоўны статус22 красавікаСурвэткаЗянон ПазьнякПаўночна-Заходні крайДаніла ЖульпаЛяхавіцкі замакАўстраліяЗлучаныя Штаты АмэрыкіТадзіяна КляшторнаяДжынсавая рэвалюцыя🡆 More