Мікалай Дзяжковіч

Мікалай Дзяжковіч (? — 1467, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі (з 1453 па 1467 гады).

Мікалай Дзяжковіч
Мікалай Дзяжковіч
Дата нараджэньня каля 1420
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 верасьня 1467
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Жыцьцяпіс

Паходзіў з Салечнікаў. Праз размаітыя запісы аб ягоным паходжаньні дакладна невядома, ці Мікалай быў сынам Дзерслава (Derslai), ці яго патронімам было "Дзяжковіч" (Dzierzgowicz). Афіцыйныя лісты паведамляюць аб ім: "Nicolaus Derslai de Soleczniky" (Мікалай, сын Дзерслава з Салечнікаў) або "Nicolaus Dzierzgowicz dictus, natione Lituanus" (Мікалай па прозьвішчы Дзяжковіч, літвін родам). Імаверна, навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.

Па сьмерці біскупа Мацея ў 1453 г. кароль Казімер жадаў высьвяціць на віленскае біскупства выдатнага тэоляга паляка Судзівоя з Чэхла, але той адмовіўся на той падставе, што ня ведаў літоўскае мовы ("Generose mi Rex, Lithwanicum ydioma ignoro...") ("літоўскаю моваю" ў літоўскім касьцёле, як і наогул у ВКЛ, называлася беларуская мова). Прывілей, выдадзены вялікім князем Казімерам Літве перад ад’ездам на караляваньне ў Польшчу, вымагаў прызначаць сьвятарамі ў касьцёлы Літвы адно прыродных ліцьвіноў: "Которая ж то церква головная, зборная, кляштырная, иж бы пуста была, а пастыря не держала, ... не иного, а любо не иных, пастыря, а любо пастырев давати маем, нижли Великого Князьства Литовского прыроженого, аж достойными обычаи найден будеть...". Таму біскупам віленскім быў абраны Мікалай Дзяжковіч.

Лісты

Захаваўся (у пазьнейшай лацінскай транскрыпцыі) фундацыйны ліст Барталямэя, дзедзіча сяла Раготная (у слонімскай воласьці), 1460 году, выдадзены пры аблічнасьці біскупа віленскага Мікалая:

"...я Бартоломей дедич в Роготной, жадаючы збавенья слушного душе моей и теж моих продков и наместников, и теж од Пана Бога Всемогущого осягаючы заплату вечную, церковь в селе моем або дворе моим зовомом Рогатная, надал есми и поднесл есми през велебного отца в пане Хрыстусе князя Миколая з Божей ласки бискупа Виленского на честь и на хвалу Бога Всемогущого и Бартломея святого апостола, святой Ельжбеты, всих святых. (...) Пры той речы будучым велебному отцу Миколаю бискупу Виленскому...".

Крыніцы

Літаратура

  • В. Пануцэвіч. Польская мова ў ХІV—ХVІІІ стст. і каталіцкі касьцёл у Вялікім княстве Літоўскім. // Наша вера, 1998. [1]
  • x. J. Fijałek. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę. // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. – Wł. Abracham, J. Fijałek, J. Rozwadowski et al. – Kraków, 1914.

Tags:

Мікалай Дзяжковіч ЖыцьцяпісМікалай Дзяжковіч ЛістыМікалай Дзяжковіч КрыніцыМікалай Дзяжковіч ЛітаратураМікалай Дзяжковіч14531467Біскуп віленскіВялікае Княства ЛітоўскаеВільня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Акторы парнафільмаўТонга29 красавікаХалодная вайнаЛацінская моваГалаўны больПрыметнікПАўстраліяПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)Віктар ШніпПарнаграфія ў БразылііБазыляныБабёрАнка УпалаНавуковая фантастыкаПорнгабГішпаніяАркадзь КуляшоўМікола МятліцкіДрапежныя птушкі640Сьвятлана АлексіевічВячаслаў АдамчыкСэкс па тэлефонеДзень жартаўДзікБеларусізацыяЦытрусМаладэчнаВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Чарлз ДарвінНаша НіваАлесь БачылаJavaScriptДрама (аповесьць)Нямецкая моваПятрусь БроўкаАдлігаПольшчаEBayПітсбурскае пагадненьнеАс (імя)24 красавікаГрыгарыянскі каляндарМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьСакавік12 красавікаGoogleАвечкаC++ВікіслоўнікЕўнаМарыя МартысевічФрыдрых ШылерРусізмКітайЗдароўеБаскетболСоня садоваяБлогГеранім Друцкі-ЛюбецкіВорная зямля1266Васіль ЖуковічРагачоўСяргей ГрахоўскіВэб-дызайнАральны сэкс🡆 More