Кантынент

Кантыненты (ад лац.: Continens, р.скл.

continentis) або мацерыкі — найбуйнейшыя масівы сушы Зямлі, большая частка якіх не пакрыта акіянам, а ўскраіны знаходзяцца ніжэй узроўню акіяна.

У геалагічным сэнсе кантынент адпавядае буйнаму блоку кары кантынентальнага тыпу і змяшчае, апроч сушы, таксама тэрыторыю прылеглай мацерыковай ускраіны, шэльфа, і змешчаных на ім астравоў. Абрысы кантынентаў змяняюцца ў геалагічным часе. Мацерыкі, што існавалі на Зямлі ў ранейшыя эпохі, завуцца палеакантынентамі.

Як раўназначны або блізкі да паняцця «кантынент» таксама ўжываецца тэрмін «мацярык».

Тэрміналогія

Кантынент 
Падзел на часткі свету
Кантынент 
Параўнанне плошчы і насельніцтва

Таксама Зямлю падзяляюць на часткі свету. Гэта дзяленне ўзнікла ў эпоху геаграфічных адкрыццяў, мараплаўцы паступова адкрывалі ўсё новыя і новыя зямлі, як уперад казалі, новыя «часткі свету». У адрозненне ад дзялення на мацерыкі, два кантыненты (мацерыкі) Паўночная Амерыка і Паўднёвая Амерыка ўтвараюць адну частку свету — Амерыку, а дзве часткі свету Еўропа і Азія знаходзяцца на адным кантыненце (мацерыку) — Еўразіі. Мяжа паміж Еўропай і Азіяй праходзіць па Уральскіх гарах, затым рацэ Эмбе да Каспійскага мора, рэках Кума і Маныч да вусця ракі Дон і далей па берагах Чорнага і Міжземнага мораў. Апісаная вышэй мяжа Еўропа—Азія не з'яўляецца бясспрэчнай, гэта толькі адзін з некалькіх прынятых варыянтаў.

У адрозненне ад мацерыка, частка свету ўключае ў сябе таксама блізкія да мацерыка астравы, прычым блізкасць маецца на ўвазе па гістарычнай традыцыі, а адлегласць можа быць і вялікая. У геалогіі да кантынента часта адносяць таксама подводную ўскраіну мацерыка, уключаючы астравы, размешчаныя на ёй.

У англійскай і некаторых іншых мовах словам continent пазначаюць як кантыненты, так і часткі свету.

У геалогіі да мацерыка часта адносяць таксама падводную ўскраіну мацерыка, уключаючы астравы, размешаныя на ёй. Мацерыкі з тэктанічнага пункту погляду — пляцоўкі літасферы, мелыя кантынентальную будову зямной кары.

Кантынент (непарыўны, суцэльны), у адрозненне ад мацерыка, — бесперапынны масіў сушы, не падзелены морам. Межы кантынента не могуць праходзіць па сушы. Кантынентаў чатыры:

Існуе таксама падобнае гісторыка-культурнае паняцце «часткі свету». На мацерыку Еўразія месцяцца дзве часткі свету — Еўропа і Азія, а частка свету Амерыка уключае два мацерыкі — Паўднёвую і Паўночную Амерыкі. Свет дзеліцца на шэсць частак свету:

Часам Акіянію і Арктыку вылучаюць у асобныя часткі свету.

Мяжа паміж Еўропай і Азіяй з поўначы на поўдзень праходзіць па Уральскіх горах, потым па рацэ Эмба да Каспійскага мора, на поўнач ад Каўказа — па рэках Кума і Маныч да Азоўскага мора, далей — па Чорным і Міжземным морах. Апісаная вышэй мяжа не з'яўляецца бясспрэчнай — гэта толькі адзін з некалькіх прынятых у свеце варыянтаў.

Кантынентальныя мадэлі

У свеце існуе некалькі традыцый падзелу Зямлі на мацерыкі і часткі свету.

Лік кантынентаў у розных традыцыях
Кантынент 
Колерамі вылучаны часткі сушы, што выдзяляюцца ў кантыненты ў розных культурах
4 кантыненты     Афраеўразія    Амерыка   Антарктыда   Аўстралія
5 кантынентаў
  Афрыка    Еўразія    Амерыка   Антарктыда   Аўстралія
6 кантынентаў   Афрыка   Еўропа   Азія    Амерыка   Антарктыда   Аўстралія
6 кантынентаў
  Афрыка    Еўразія   Паўночная Амерыка   Паўднёвая Амерыка   Антарктыда   Аўстралія
7 кантынентаў
  Афрыка   Еўропа   Азія   Паўночная Амерыка   Паўднёвая Амерыка   Антарктыда   Аўстралія
  • Мадэль сямі кантынентаў папулярная ў Кітаі, Індыі, часткова ў заходняй Еўропе і ў англамоўных краінах.
  • Мадэль шасці кантынентаў са з'яднанай Амерыкай («Часткі свету») папулярная ў іспанамоўных краінах і частцы ўсходняй Еўропы, улучаючы Грэцыю з яе пяцікантынетальнай мадэллю (пяць населеных кантынентаў).
Кантынент 
Параўнанне пляца і насельніцтва
Кантынент Даўжыня (км з усходу на захад, і з поўдня на поўнач, па перыферыі) Доля сушы Насельніцтва Доля насельніцтва Шчыльнасць насельніцтва
Афраеўразія 1644,9x822,45. 58 %. 71 %. 95.
Амерыка 833,2х416,6. 29 %. 12 %. 22,1.
Акіянія 491,2х245,6 8 %. 8 % 3.2

Еўразія

Кантынент 
Еўразія на глобусе

Еўразія — самы вялікі мацярык на Зямлі, і адзіны, які абмываецца чатырма акіянамі: на поўдні — Індыйскім, на поўначы — Паўночным Ледавітым, на захадзе — Атлантычным, на ўсходзе — Ціхім. Кантынент знаходзіцца ў Севернам паўшар'і паміж 9° з. д. і 169° з. д., пры гэтым частка астравоў Еўразіі знаходзіцца ў Паўднёвым паўшар'і. Большая частка кантынентальнай Еўразіі ляжыць у Усходнім паўшар'і, хоць крайнія заходні і ўсходні пункты мацерыка знаходзяцца ў Заходнім паўшар'і. Еўразія працягнулася з захаду на ўсход на 10,5 тыс. км, з поўначы на поўдзень — на 5,3 тыс. км, пры плошчы 53,6 млн км². Гэта больш як траціна плошчы ўсёй сушы планеты. Плошча астравоў Еўразіі набліжаецца да 2,75 млн км².

Змяшчае дзве часткі свету: Еўропу і Азію. Лінію мяжы паміж Еўропай і Азіяй найчасцей праводзяць па ўсходніх схілах Уральскіх гор, рацэ Урал, рацэ Эмба, паўночна-заходняму ўзбярэжжу Каспійскага мора, рацэ Кума, Кумо-Маныцкай западзіне, рацэ Маныч, усходнім узбярэжжы Чорнага мора, паўднёваму ўзбярэжжу Чорнага мора, праліву Басфор, Мармуроваму моры, праліву Дарданэлы, Эгейскаму і Міжземнаму морам, Гібралтарскаму праліву. Гэты падзел склаўся гістарычна. У прыродным дачыненні рэзкай мяжы паміж Еўропай і Азіяй не існуе. Кантынент з'яднаны бесперапыннасцю сушы, што склалася на цяперашні момант тэктанічнай кансалідаванасцю і адзінствам шматлікіх кліматычных працэсаў.

Паўночная Амерыка

Кантынент 
Паўночная Амерыка на глобусе

Паўночная Амерыка (англ.: North America, фр.: Amérique du Nord, ісп.: América del Norte, Norteamérica, аст.: Ixachitlān Mictlāmpa) — адзін з кантынентаў планеты Зямля, размешчаны на поўначы Заходняга паўшар'я Зямлі. Паўночная Амерыка абмываецца на захадзе Ціхім акіянам з Берынгавым морам, залівамі Аляска і Каліфарнійскім, на ўсходзе Атлантычным акіянам з морамі Лабрадор, Карыбскім, залівам Святога Лаўрына і Мексіканскім, на поўначы — Паўночным Ледавітым акіянам з морамі Бофарта, Бафіна, Грэнландскім і Гудзонавым залівам. З захаду кантынент адлучаны ад Еўразіі Берынгавым пралівам. На поўдні мяжа паміж Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай праходзіць праз Панамскі перашыек.

У склад Паўночнай Амерыкі ўлучаюць таксама шматлікія астравы: Грэнландыю, Канадскі арктычны архіпелаг, Алеуцкія астравы, востраў Ванкувер, архіпелаг Аляксандра і іншыя. Плошча Паўночнай Амерыкі разам з астраамі 24,25 млн км², без астравоў 20,36 млн км².

Паўднёвая Амерыка

Кантынент 
Паўднёвая Амерыка на глобусе

Паўднёвая Амерыка (ісп.: América del Sur, Sudamérica, Suramérica, парт.: América do Sul, англ.: South America, нідэрл.: Zuid-Amerika, фр.: Amérique du Sud, гуар.: Ñembyamérika, кечуа: Urin Awya Yala, Urin Amerika) — паўднёвы кантынент у Амерыцы, размешчаны галоўным чынам у Заходнім і Паўднёвым паўшар'ях планеты Зямля, тым не менш, часткова кантынент знаходзіцца і ў Паўночным паўшар'і. Абмываецца на захадзе Ціхім акіянам, на ўсходзе — Атлантычным, з поўначы абмяжоўваецца Паўночнай Амерыкай, мяжа паміж Амерыкамі праходзіць па Панамскім перашыйку і Карыбскім моры.

У склад Паўднёвай Амерыкі таксама ўваходзяць розныя астравы, большасць з якіх прыналежыць краінам кантынента. Карыбскія тэрыторыі адносяцца да Паўночнай Амерыкі. Краіны Паўднёвай Амерыкі, якія мяжуюць з Карыбскім морам — улучаючы Калумбію, Венесуэлу, Гаяну, Сурынам і Французскую Гвіяну — вядомыя як Карыбская Паўднёвая Амерыка.

Найважнейшымі рачнымі сістэмамі ў Паўднёвай Амерыцы з'яўляюцца Амазонка, Арынока і Парана, агульны басейн якіх складае 7 000 000 км² (плошча Паўднёвай Амерыкі 17 800 000 км²). Большасць азёр Паўднёвай Амерыкі знаходзяцца ў Андах, самым буйным і высокім у свеце суднаходным возерам з'яўляецца Тытыкака, на мяжы Балівіі і Перу. Самым вялікім паводле плошчы з'яўляецца возера Маракайба ў Венесуэле, яно таксама і адно з найстаражытнейшых на планеце.

У Паўднёвай Амерыцы знаходзіцца самы высокі вадаспад у свеце — Анхель. На мацерыку размяшчаецца і самы магутны вадаспад — Ігуасу.

Плошча кантынента — 17,8 млн км² (4-е месца сярод кантынентаў).

Афрыка

Кантынент 
Афрыка на глобусе

Афрыка — другі паводле плошчы мацярык пасля Еўразіі, які абмываецца Міжземным морам з поўначы, Чырвоным — з паўночнага ўсходу, Атлантычным акіянам з захаду і Індыйскім акіянам з усходу і поўдня. Афрыкай завецца таксама частка свету, якая складаецца з мацерыка Афрыка і прылеглых астравоў.

Афрыканскі кантынент перасякае экватар і некалькі кліматычных зон; гэта адзіны кантынент, што працягнуўся ад паўночнага субтрапічнага кліматычнага пояса да паўднёвага субтрапічнага. Праз недахоп дажджэй і арашэння — роўна як ледавікоў ці ваданоснага гарызонту горных сістэм — натуральнага рэгулявання клімату нідзе, апроч узбярэжжаў, практычна не назіраецца.

Аўстралія

Кантынент 
Аўстралія на глобусе

Аўстралія (ад лац.: austrālis — «паўднёвы») — кантынент, які знаходзіцца ва Усходнім і Паўднёвым паўшар'ях Землі. Уся тэрыторыя мацерыка з'яўляецца асноўнай часткай дзяржавы Аўстралійскі Саюз. Мацярык уваходзіць у частку свету Аўстралія і Акіянія. Паўночнае і ўсходняе ўзбярэжжы Аўстраліі абмываюць моры Ціхага акіяна: Арафурскае, Каралавае, Тасманава, Тыморскае; заходняе і паўднёвае — Індыйскі акіян. Блізу Аўстраліі знаходзяцца буйныя астравы Новая Гвінея і Тасманія. Уздоўж паўночна-усходняга ўзбярэжжа Аўстраліі больш за 2000 км цягнецца самы вялікі ў свеце каралавы рыфВялікі Бар'ерны рыф.

Антарктыда

Кантынент 
Антарктыда на глобусе

Антарктыда (грэч. ἀνταρκτικός — процілегласць Арктыдзе) — кантынент, які знаходзіцца на самым поўдні Землі, цэнтр Антарктыды прыкладна супадае з паўднёвым геаграфічным полюсам. Антарктыду абмываюць воды Паўднёвага акіяна. Антарктыдай завуць таксама частку свету, якая складаецца з мацерыка Антарктыды і прылеглых астравоў.

Антарктыда — найвышэйшы мацярык, яго сярэдняя вышыня — 2 040 метраў. На мацерыку таксама знаходзіцца каля 85 % ледавікоў планеты. Сталага насельніцтва на Антарктыдзе няма, але прысутнічае больш як сорак навуковых станцый, што належаць розным дзяржавам і прызначаны для даследавання і дэталёвага вывучэння асаблівасцей кантынента.

Антарктыда амаль цалкам пакрыта ледавіковым покрывам, сярэдняя таўшчыня якога перавышае 2 500 метраў. Існуе таксама вялікая колькасць падлёдных азёр (больш 140), самым буйным з якіх з'яўляецца адкрытае расійскімі навукоўцамі ў 1990-х гадах возера Усход.

Гіпатэтычныя кантыненты

Кенарленд

Кенарленд — гіпатэтычны суперкантынент, існавалы на думку геафізікаў у неаархеі (прыкладна 2,75 млрд гадоў назад). Назва паходзіць ад кенаранскай фазы складкаватасці. Палеамагнітныя даследаванні паказваюць, што Кенарленд знаходзіўся ў нізкіх шыротах.

Нуна

Нуна (Калумбія, Хадсанлэнд) — гіпатэтычны суперкантынент, існавалы ў перыяд ад 1,8 да 1,5 млрд гадоў назад (максімальная зборка ~1,8 млрд гадоў назад). Здагадка пра яго існаванне была высунута Дж. Роджэрсам і М. Сантушам у 2002 годзе. Час існавання Нуны даводзіцца на палеапратэразойскую эру, што робіць яго меркавана найстарым суперкантынентам. Ён складаўся з плата-папярэднікаў старажытных платформаў, якія ўваходзілі ў склад ранейшых кантынентаў Лаўрына, Фенасарматыя, Украінскага шчыта, Амазоніі, Аўстраліі і, магчыма, Сібіры, Сіна-Карэйскай платформы і Калахарыйскай платформы. Існаванне кантынента Калумбія заснавана на геалагічных і палеамагнітных дадзеных.

Радзінія

Радзінія (ад «Радзіма» або ад «нарадзіць») — гіпатэтычны суперкантынент, меркавана існавалы ў пратэразоіэоне дакембрыя. Паўстаў каля 1,1 мільярда гадоў назад і распаўся каля 750 мільёнаў гадоў назад. У той час Зямля складалася з адной гіганцкай часткі сушы і аднаго гіганцкага акіяна, што атрымаў назва Міровія, таксама ўзятае з рускай мовы. Радынія часта лічыцца найстаражытным вядомым суперкантынентам, аднак яе пазіцыя і абрысы ўсё яшчэ з'яўляюцца прадметамі спрэчак. Пасля распаду Радыніі кантыненты паспелі яшчэ раз з'яднацца ў суперкантынент Пангея і зноў распасціся.

Лаўрусія

Лаўрусія (Еўрамерыка) — палеазойскі суперкантынент, што ўтварыўся ў выніку калізіі Паўночна-Амерыканскай (старажытны кантынент Лаўрына) і Усходне-Еўрапейскай (старажытны кантынент Балтыка) платформаў у час каледонскага арагенезу. Вядомыя таксама назвы Калядонія, «Старажытны чырвоны мацярык» (англ.: Old Red Continent), «мацярык Старажытнага чырвонага пясчаніку» (Old Red Sandstone Continent). У пермскі перыяд злучылася з Пангеяй і стала яе складнікам. Пасля распаду Пангеі стала часткай Лаўразіі. У палеагене распалася.

Гандвана

Кантынент 
Зніклыя кантыненты

Гандвана у палеагеаграфіі — старажытны суперкантынент, паўсталы прыкладна 750—530 млн гадоў назад, доўгі час локализовавшийся вакол Паўднёвага полюса, які ўключаў у сябе практычна ўсю сушу, у наш час змесцаваную ў паўднёвым паўшар'і (Афрыка, Паўднёвая Амерыка, Антарктыда, Аўстралія), а таксама тэктанічныя блокі Індастана і Аравіі, цяпер якія перамясціліся ў паўночнае паўшар'е і сталыя часткай Еўразійскага мацерыка. У раннім палеазоі Гандвана паступова ссоўвалася на поўнач, і ў каменнавугальным перыядзе (360 мільёнаў гадоў назад) злучылася з паўночнаамерыканска-скандынаўскім мацерыком у гіганцкі протакантынент Пангею. Потым у часы юрскага перыяду (каля 180 мільёнаў гадоў назад) Пангея зноў раскалолася на Гандвану і паўночны кантынент Лаўразію, якія падзяліў акіян Тэтыс. 30 мільёнаў гадоў праз, у тым жа юрскім перыядзе, Гандвана паступова стала распадацца на новыя (цяперашнія) мацерыкі. Даканцова ўсе сучасныя мацерыкі — Афрыка, Паўднёвая Амерыка, Аўстралія, Антарктыда і паўвостраў Індастан — вылучыліся з Гандваны толькі пад канец мелавога перыяду, то бок 70—80 мільёнаў гадоў назад.

Пангея

Кантынент 
Пангея ў асяроддзі Панталасы

Пангея (стар.-грэч.: Πανγαῖα — «усё зямля») — назва, дадзеная Альфрэдам Вегенерам протакантынента, паўсталаму ў эпоху палеазоя. Гіганцкі акіян, які абмываў Пангею з сілурыйскага перыяду палеазою і да ранняга мезазою улучна, атрымаў назву Панталаса (ад стар.-грэч.: παν- «усё-» і θάλασσα «мора»). Пангея ўтварылася ў пермскім перыядзе, і раскалолася пад канец трыясу (прыкладна 200—210 мільёнаў гадоў назад) на два кантынента: паўночны — Лаўразію і паўднёвы — Гандвану. Падчас фармавання Пангеі са старажытнейшых кантынентаў на месцах іх сутыкнення паўсталі горныя сістэмы, некаторыя з іх (прыкладам, Урал і Апалачы) праіснавалі і да нашага часу. Гэтыя раннія горы значна старажытнае адносна маладых горных сістэм (Альп у Еўропе, Кардыльераў у Паўночнай Амерыцы, Андаў у Паўднёвай Амерыцы ці Гімалаяў у Азіі). З-за эрозіі, якая доўжыцца шмат мільёнаў гадоў, Урал і Апалачы — згладжаныя невысокія горы.

Казахстанія

Казахстаніясярэдне-палеазойскі кантынент, які знаходзіўся паміж Лаўрусіяй і Сібірскай платформай. Ён працягваецца ад Тургайскага прагіну і Туранскай нізіны да пустэльняў Гобі і Цякла-Мачаныа.

Лаўразія

Лаўразіязвышкантынент, існавалы як паўночная частка разлому протакантынента Пангеі (паўднёвая — Гандвана) у эпоху познага мезазою. Яднаў вялікую частку тых тэрыторый, якія складаюць сёння існыя кантыненты паўночнага паўшар'я — Еўразію і Паўночную Амерыку, якія ў сваю чаргу адшчапіліся адзін ад аднаго ад 135 да 200 мільёнаў гадоў назад.

Пангея Ультыма

Уяўляецца імаверным, што праз 100—200 млн гадоў кантыненты зноў памкнуцца ў суперкантынент. Мяркуюцца розныя магчымыя сцэнары гэтага з'яднання, вядомыя пад назвамі Пангея Ультыма, Новапангея і Амазія.

Заўвагі

Спасылкі

Гл. таксама

Tags:

Кантынент ТэрміналогіяКантынент альныя мадэліКантынент Гіпатэтычныя кантынентыКантынент ЗаўвагіКантынент СпасылкіКантынент Гл. таксамаКантынентГідрасфераЛацінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ян ЧыквінБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЯзэп Нарцызавіч ДраздовічКаталіцтва ў БеларусіПеніс чалавекаІнстытут беларускай культурыКазахстанНавум Якаўлевіч ГальпяровічСлуцкПошукавая аптымізацыяВінцэнт Дунін-МарцінкевічСпіс памерлых у 2024 годзеПлошча Якуба КоласаСхема БЧБВерлібрБярозка (часопіс)УжурСтаражытны РымApraxiaСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічСымон Вікенцьевіч БарысСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Навабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Марыя Магдалена РадзівілНаша Ніва (1906)Гарадзенская ратушаCourage (фільм)Мінскі інавацыйны ўніверсітэтГарбузМайПурпурны колерІван ШамякінДзітваЯўхім Фёдаравіч КарскіЯпонская моваРасціслаў ЗавістовічТадзіяна Тодараўна КляшторнаяПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Андрэй ГорватКіраўнікі МінскаТры чарапахі (песня)Глеб Іванавіч УспенскіДзікае паляваннеЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьНюшаЗнак бядыКастусь ЖукОршаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаПарнаграфіяМікіта Сяргеевіч ХрушчоўЛінейны карабельПадзеі МіякеЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтЛітваНарматыўны кантрольМіхал АнемпадыстаўЯгайлаСімвалЗянон Станіслававіч ПазнякЛютаўская рэвалюцыяПрыгоннае праваКарла ТальявініУладзімір Мінавіч МазгоБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяВасіль ЗуёнакАлесь КажадубЛідская раўнінаДзядыІгарыўка (Канатопскі раён)Назоўны склонАдольф Гітлер УунонаСлуцкі поясБерасцянкаУзброеныя Сілы Беларусі🡆 More