Зямная Кара

Зямная кара — верхняя абалонка «цвёрдай» Зямлі, якая складае верхнюю частку літасферы.

Абмежавана зверху атмасферай і гідрасферай, знізу — мантыяй Зямлі. Яе магутнасць на раўнінах 35-40 км, у гарах 70-80 км, пад акіянам — 5-15 км. Зямная кара падраздзяляецца на ўстойлівыя (платформы) і рухомыя (геасінкліналі) ўчасткі.

Зямная кара ўтворана галоўным чынам магматычнымі горнымі пародамі. Маюцца таксама асадкавыя і метамарфічныя горныя пароды. Адрозніваюць мацерыковую і акіянічную зямную кару, а таксама пераходныя яе тыпы: субмацерыковую і субакіянічную.

Верхняя частка зямной кары, якая разглядаецца як шматкампанентная дынамічная сістэма, называецца геалагічным асяроддзем. Геалагічнае асяроддзе знаходзіцца пад уздзеяннем інжынернай дзейнасці чалавека і, у сваю чаргу, у пэўнай ступені вызначае гэту дзейнасць.

Верхняя частка кары дасягальная для вывучэння ў агаленнях і свідравінамі да глыбіні 10-15 км. Больш глыбокія зоны даследуюцца геафізічнымі метадамі. Мацерыковая кара складаецца з асадкавага (скорасць пашырэння падоўжных сейсмічных хваль Vр да 4,5 км/с), «гранітнага» (Vр 5,1—6,4 км/с) і «базальтавага» (Vр 6,1—7,4 км/с) слаёў. «Гранітны» і «базальтавы» слаі ўмоўныя і гістарычна звязаныя з вылучэннем паверхні Конрада (Vр 6,2 км/с), якая раздзяляе іх.

Звышглыбіннае свідраванне сведчыць, што гэтая мяжа мае ўмоўны характар, таму «гранітны» і «базальтавы» слаі аб’ядноўваюць паняццем кансалідаванай кары. «Гранітны» слой па складзе парод больш адпавядае гранітна-гнейсаваму (сярэдняя шчыльнасць 2,6-2,7 т/м³), «базальтавы» — гранулітава-базітаваму (2,7-3 т/м³). Акіянічная кара адрозніваецца ад мацерыковай адсутнасцю «гранітнага» слоя, меншай магутнасцю і больш маладым узростам (юра, мел, кайназой). Суцэльнасць зямной кары перарываецца шматлікімі разломамі. Некаторыя з іх дасягаюць мантыі і ўтвараюць корава-мантыйныя блокі. Зямная кара знаходзіцца ў стане ізастатычнай раўнавагі. Зонай яе выраўноўвання з’яўляецца астэнасфера. Зямную кару аддзяляе ад мантыі Зямлі паверхня Махаровічыча.

Зноскі

Літаратура

Tags:

ЛітасферыПланета Зямля

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Старажытнабеларуская літаратураКіслародЗмагары (палітычнае клішэ)28 красавікаДзікае паляваннеРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаЯн ЧыквінАлесь СавіцкіЕфрасіння ПолацкаяВіктар Анатолевіч ШніпHippomane mancinellaАстравецКамянецкая вежаРэкі і каналы БеларусіРаманчуковэMicrosoft OfficeБуры мядзведзьІнцыдэнт Асама-СансаБеларусь у вайне 1812 годаКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьЛюбоўЗямля пад белымі крыламіJava (мова праграмавання)Янка БрыльRunciniaГлеб Іванавіч УспенскіПолацкі езуіцкі калегіумФерментыПлошча Незалежнасці (Мінск)ГарбузОршаМарыя Магдалена РадзівілБарыс Іванавіч СачанкаЛабокПлошча Перамогі (Мінск)БеларусыReform.byРэчыцаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаКазахстанГерб АстраўцаПолымя (часопіс)Нацыянальная бібліятэка БеларусіНароўляА хто там ідзе?115-ы зенітна-ракетны полкАлесь БадакБярэзінскае зледзяненнеПалеская вобласцьМайApraxiaГлебаПрыслоўеЗлучнікНовая зямля (паэма)Аповесць2012СідрПётр Міронавіч МашэраўЯнка Маўр2020Інструкцыя па транслітарацыіВікіВаўкалак30 красавікаАдвечным шляхамРодны склонНапалеон ОрдаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Тлумачальны слоўнік беларускай мовыНіна Іосіфаўна МацяшВасіль Ісакавіч ТалашНаша Ніва (1906)Колеры нацыі🡆 More