«Народная асвета» — беларускае дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў 1 красавіка 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры.
З’яўляецца лідарам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць беларускую вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. У 2023 годзе выдавецтва перайшло пад кантроль Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Спыніла існаванне ў сакавіку 2024 году.
Народная асвета | |
---|---|
Тып | выдавецтва |
Заснаванне | 1 красавіка 1951 |
Скасавана | 2024 |
Заснавальнікі | выдавецтва «Беларусь» |
Размяшчэнне | Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11 |
Ключавыя постаці | Ларыса Мінько |
Галіна | выдавецкая |
Прадукцыя | кнігі |
Матчына кампанія | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Сайт | www.narasveta.by |
Асноўная дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнага заказу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школы. Выпускае сацыяльна значную літаратуру на замову Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг — падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, рабочых сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Народная асвета (выдавецтва), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.