«Наро́дная асьве́та» — беларускае дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў 1 красавіка 1951 году як спэцыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры.
Зьяўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць беларускую вучэбную і вучэбна-мэтадычную літаратуру.
Тып | Выдавецтва |
---|---|
Заснаваная | 1 красавіка 1951 (73 гады таму) |
Заснавальнікі | выдавецтва «Беларусь» |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, пр. Пераможцаў, д. 11 |
Ключавыя фігуры | Ларыса Мінько |
Галіна | Выдавецкая |
Прадукцыя | Кнігі |
Матчына кампанія | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Асноўная дзейнасьць накіраваная на выкананьне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданьні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школы. Выпускае сацыяльна значную літаратуру на замову Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для пасьпяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забясьпечваючых атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменьняў вучэбных кніг — падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматыяў, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, мэтадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.
У 2023 годзе выдавецтва, разам з выдавецтвам «Вышэйшая школа» забралі ў Міністэрства інфармацыі і перадалі Міністэрству адукацыі. З 1 красавіка 2024 году выдавецтва спыніла сваю працу. Яго правапераемнікам выступіць выдавецтва «Адукацыя і выхаваньне», заснаванае Міністэрствам адукацыі
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Народная асьвета, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.