Мантыя Зямлі

Ма́нтыя — частка Зямлі (геасфера), размешчаная непасрэдна пад карой і вышэй ядра.

У мантыі знаходзіцца значная частка рэчыва Зямлі. Мантыя ёсць таксама і ў іншых планет. Глыбіня зямной мантыі знаходзіцца ў дыяпазоне ад 30 да 2900 км.

Мантыя Зямлі
Структура Зямлі

Мяжой паміж карой і мантыяй служыць мяжа Махаровіча або, скарочана, Моха. На ёй адбываецца рэзкае павелічэнне сейсмічных хуткасцей — ад 7 да 8—8,2 км/с. Знаходзіцца гэтая мяжа на глыбіні ад 7 (пад акіянамі) да 70 кіламетраў (пад складчатымі паясамі). Мантыя Зямлі падпадзяляецца на верхнюю і ніжнюю мантыі. Мяжой паміж гэтымі геасферамі служыць пласт Галіцына, які размяшчаецца на глыбіні каля 670 км.

У пачатку XX стагоддзя актыўна абмяркоўвалася прырода мяжы Махаровіча. Некаторыя даследчыкі меркавалі, што там адбываецца метамарфічная рэакцыя, у выніку якой ствараюцца пароды з высокай шчыльнасцю. У якасці такой рэакцыі прапаноўвалася рэакцыя эклагітызацыі, у выніку якой пароды базальтавага складу ператвараюцца ў эклагіт, і іх шчыльнасць павялічваецца на 30 %. Іншыя навукоўцы тлумачылі рэзкае павелічэнне хуткасцей сейсмічных хваль зменай складу парод — ад адносна лёгкіх кіслых парод кары і асноўных да шчыльных мантыйных ультраасноўных парод. Гэта пункт гледжання цяпер з’яўляецца агульнапрызнаным.

Адрозненне складу зямной кары і мантыі — следства іх паходжання: зыходна аднастайная Зямля ў выніку частковага плаўлення падзялілася на лёгкаплаўкую і лёгкую частку — кару і шчыльную тугаплаўкую мантыю.

Крыніцы інфармацыі аб мантыі

Мантыя Зямлі недаступная непасрэднаму даследаванню: яна не выходзіць на зямную паверхню і не дасягнутая глыбінным свідраваннем. Таму вялікая частка інфармацыі аб мантыі атрыманая геахімічнымі і геафізічнымі метадамі. Звесткі ж аб яе геалагічнай структуры вельмі абмежаваныя.

Мантыю вывучаюць па наступных звестках:

  • Геафізічныя звесткі. У першую чаргу інфармацыя аб хуткасцях сейсмічных хваль, электраправоднасці і сіле цяжару.
  • Мантыйныя расплавы — базальты, каматыіты, кімберліты, лампраіты, карбанатыты і некаторыя іншыя магматычныя горныя пароды ўтвараюцца ў выніку частковага плаўлення мантыі. Склад расплаву з’яўляецца следствам складу плаўленых парод, механізму плаўлення і фізіка-хімічных параметраў працэсу плаўлення. У цэлым, рэканструкцыя крыніцы па расплаве — складаная задача.
  • Фрагменты мантыйных парод, якія выносяцца на паверхню мантыйнымі ж расплавамі — кімберлітамі, шчолачнымі базальтамі і інш. Гэта ксеналіты, ксенакрысты і алмазы. Алмазы займаюць сярод крыніц інфармацыі аб мантыі асобнае месца. Менавіта ў алмазах усталяваныя самыя глыбінныя мінералы, якія, магчыма, утвараюцца ў ніжняй мантыі. У такім разе гэтыя алмазы ўяўляюць сабой найглыбейшыя фрагменты Зямлі, даступныя непасрэднаму вывучэнню.
  • Мантыйныя пароды ў складзе зямной кары. Такія комплексы ў найбольшай ступені адпавядаюць мантыі, але і адрозніваюцца ад яе. Самае галоўнае адрозненне — у самім факце іх знаходжання ў складзе зямной кары, з чаго вынікае, што яны ўтварыліся ў выніку не зусім звычайных працэсаў і, магчыма, не адлюстроўваюць тыповую мантыю. Яны сустракаюцца ў наступных геадынамічных становішчах:
  1. Альпінатыпныя гіпербазіты — часткі мантыі, укаранёныя ў зямную кару ў выніку гораўтварэння. Найбольш распаўсюджаныя ў Альпах, ад якіх і пайшла назва.
  2. Афіялітавыя гіпербазіты — перыдатыты ў складзе афіялітавых комлексаў — частак старажытнай акіянічнай кары.
  3. Абісальныя перыдатыты — выступы мантыйных парод на дне акіянаў або рыфтаў.

Гэтыя комплексы маюць ту перавагу, што ў іх можна назіраць геалагічныя суадносіны паміж рознымі пародамі.

Нядаўна было абвешчана, што японскія даследчыкі плануюць распачаць спробу прасвідраваць акіянічную кару да мантыі. Пачатак свідравання плануецца на 2007 год.

Асноўны недахоп атрыманай з гэтых фрагментаў інфармацыі — немагчымасць усталявання геалагічных суадносін паміж рознымі тыпамі парод. Гэта кавалачкі пазла. Як сказаў класік, «вызначэнне саставу мантыі па ксеналітам нагадвае спробы вызначэння геалагічнай будовы гор па гальках, якія з іх вынесла рэчка».

Састаў мантыі

Мантыя складзеная галоўнай вобразам ультраасноўнымі пародамі: перыдатытамі, (лерцалітамі, гарцбургітамі, верлітамі, піраксенітамі), дунітамі і ў меншай ступені асноўнымі пародамі — эклагітамі.

Таксама сярод мантыйных парод усталяваныя рэдкія разнавіднасці парод, не сустракаемыя ў зямной кары. Гэта розныя флагапітавыя перыдатыты, граспідыты, карбанатыты.

Утрыманне асноўных элементаў у мантыі Зямлі ў масавых працэнтах
Элемент Канцэнтрацыя   Аксід Канцэнтрацыя
O 44,8    
Si 21,5 SiO2 46
Mg 22,8 MgO 37,8
Fe 5,8 FeO 7,5
Al 2,2 Al2O3 4,2
Ca 2,3 CaO 3,2
Na 0,3 Na2O 0,4
K 0,03 K2O 0,04
Сума 99,7 Сума 99,1

Будова мантыі

Працэсы, якія ідуць у мантыі, аказваюць самы непасрэдны ўплыў на зямную кару і паверхню Зямлі, з’яўляюцца прычынай руху кантынентаў, вулканізму, землетрусаў, гораўтварэння і фармавання рудных радовішчаў. Усё больш сведчанняў таго, што на саму мантыю актыўна ўплывае металічнае ядро планеты.

Спіс літаратуры

Спасылкі

Tags:

Мантыя Зямлі Крыніцы інфармацыі аб мантыіМантыя Зямлі Састаў мантыіМантыя Зямлі Будова мантыіМантыя Зямлі Спіс літаратурыМантыя Зямлі СпасылкіМантыя ЗямліЗямляЗямная караЯдро Зямлі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мікола МаляўкаБагачАвантуры Пранціша ВырвічаУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)КунілінгусMicrosoft OfficeM8L8THВасіль ЦяпінскіReform.byСукенкаНароднікіПалессеПрыслоўеГамеланСеутаНароўляАўстраліяДзітваБеларусь у складзе Расійскай імперыіАляксандр II (імператар расійскі)КарфагенПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Мікіта Сяргеевіч ХрушчоўМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіЗнак бядыПрыродаУННВВіцебскМар’ян ДуксаБеларуская энцыклапедыяПеснярыІгар Міхайлавіч ПракаповічКірыла ТураўскіСяргей Іванавіч ГрахоўскіКалізейМоваЗлучнікBingІгар Пятровіч ТурУладзімір КараткевічФранцішка Уршуля РадзівілСлуцкі поясБеларускі лацінскі алфавітViva Braslavh8kpjАпострафВасіль БыкаўТураўскае княстваБаранаТлумачальны слоўнік беларускай мовыЗямляСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Юрка ГолубAv.byЛявон Цімафеевіч БаразнаАфарызмНарысДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуФінгерынгСям’яЕва ВежнавецПалеская вобласцьУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіУладзімір Мінавіч Мазго28 красавікаДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьВольга Славаміраўна БондараваСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінРышард КапусцінскіЯпонія🡆 More