Арктыка

Арктыка (ад грэч.

Арктыка
Арктыка

Паўднёвая мяжа па сушы суадносіцца з паўднёвай мяжой зоны тундры (ізатэрма 10 °C самага цёплага месяца — ліпеня ці жніўня). Плошча 27 мільёнаў км² (часам мяжой Арктыкі лічаць лінію Паўночнага палярнага круга, тады плошча Арктыкі 21 мільёнаў км²).

Прырода

Рэльеф

У Паўночнай Амерыцы найбольшыя плошчы займаюць невысокія (вышынёй 400—700 м) узгоркавыя пласкагор’і (Арктычнае плато і інш.). Самыя высокія горы на ўсходзе Грэнландыі (3700 м, гара Гунб'ёрн), Бафінавай Зямлі і востраве Элсміра. У рэльефе сушы Еўразіі пераважаюць раўніны. Месцамі ўчасткі гор (горы Быранга на паўвостраве Таймыр). Многія астравы ўкрыты ледавікамі; плошча ледавікоў Арктыкі 2 мільёнаў км².

Карысныя выкапні: каменны і буры вугаль, лігніт, каменная соль, руды каляровых металаў.

У мацерыковай частцы многа рэк, якія замярзаюць на 8-10 месяцаў, невялікія азёры (возера Таймыр).

У Паўночным Ледавітым акіяне вылучаюць шэльф (глыбіня 200—300 м), заняты ўскраіннымі морамі (Бафіна, Бафорта, Чукоцкім, Усходне-Сібірскім, Лапцевых, Карскім, Грэнландскім) і астравамі мацерыковага паходжання (Канадскі Арктычны архіпелаг, Новасібірскія астравы, Паўночная Зямля, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, архіпелаг Шпіцберген і інш.), і дно — глыбакаводную частку, абмежаваную з поўдня краем шэльфа Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Плошча каля 5,3 мільёнаў км², наўбольшая глыбіня 5527 м (упадзіна Літке). Падводныя хрыбты Ламаносава, Гакеля і Мендзялеева падзяляюць дно на падводныя катлавіны Канадскую, Макарава, Амундсена, Нансена і інш.

Клімат

Працяглая палярная ноч, нізкія значэнні радыяцыйнага балансу (пры адмоўных сярэдніх тэмпературах студзеня ад −30 да −34 °C, ліпеня каля 0 °C) фарміраванне Арктычнага антыцыклону, інтэнсіўная цыкланічная дзейнаць спрыяюць існаванню дрэйфуючага ледавіковага покрыва шматгадовых (пакавых) ільдоў. Ледавітасць марскіх акваторый Арктыкі каля 11 мільёнаў км² зімой і каля 11 мільёнаў км² летам. Цыркуляцыя водаў і льдоў вызначаецца водаабменам з Атлантычным і Ціхім акіянамі. Салёнасць 30-32 ‰. Скорасць дрэйфу лёду і пастаянных цячэнняў 2-4 км за суткі.

Флора

Панаванне арктычных паветраных масаў, арктычнага клімату, наяўнасць шматгадовай мерзлаты абумовілі існаванне ландшафтаў ледзяных пустыняў, хмызняковай тундры (карлікавая бяроза, вярба, багун) і зоны арктычных пустыняў на прымітыўных арктычных глебах.

Фауна

Жывёльны свет: белы мядзведзь, пясец, паўночны алень, аўцабык; з птушак — белая сава, тундравая курапатка, рагаты жаваранак, «птушыныя кірмашы» (гагі, гусі,казаркі, тундравы лебедзь). У водах Арктыкі 70 відаў фітаплактону і каля 80 розных формаў зоапланктону. У морах — маржы і цюлені. Прамысловыя рыбы: селядзец, траска, пікша, марскі акунь і інш.

Прававы рэжым Арктыкі

У сучасным міжнародным праве замацаваны падзел Арктыкі на 5 сектараў у адпаведнасці з паўночнымі граніцамі Расіі, ЗША (Аляска), Канады, Даніі (Грэнландыя) і Нарвегіі, бакавыя межы — мерыдыяны, вяршыня — Паўночны полюс. Усе землі і астравы ў межах кожнага сектара ўваходзяць у склад тэрыторый прылеглых дзяржаў.

Даследаванні

Доўгі час Арктыка лічылася тэрыторыяй, не прыстасаванай для жыцця людзей («мёртвая зямля»), непраходнай ні водным, ні наземным шляхам.

У XI стагоддзі рускія мараплаўцы выйшлі ў мора Паўночнага Ледавітага акіяна. У XII—XIII стагоддзях адкрылі астравы Вайгач, Новая Зямля, а ў канцы XV стагоддзя — астравы архіпелага Шпіцберген, востраў Мядзведжы. У першай палове XVI стагоддзя з’явілася першая карта басейна Ледавітага акіяна, складзеная па чарцяжы Д. Герасімава, да гэтага ж часу адносіцца і засваенне заходняга ўчастка Паўночнага марскога шляху — ад Паўночнай Дзвіны да Тазаўскай губы ў вусце Обі (так званы «мангазейский марской ход»).

У выніку Вялікай паўночнай экспедыцыі (1733—1743) усё Сібірскае ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна да мыса Б. Баранава было даследавана, апісана і нанесена на карты. З 1874 года пачаліся плаванні на паравых судах праз Карскае мора ў вусце Обі і Енісея, якія атрымалі назвы Карскіх экспедыцый.

Нарвежскі палярны даследчык Фрыцьёф Нансен называў Арктыку Краінай ледзянога жаху.


У 1937 годзе ў раёне полюса была арганізавана першая савецкая дрэйфуючая станцыя «Паўночны полюс» пад кіраўніцтвам І.Дз. Папаніна. Вялікая роля ў асваенні Арктыкі належыць Паўночнаму марскому шляху.

Даследчыкі

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Арктыка ПрыродаАрктыка Прававы рэжым АрктыкіАрктыка Гл. таксамаАрктыка ЛітаратураАрктыка СпасылкіАрктыкаwikt:en:ἀρκτικόςwikt:en:ἄρκτοςАзіяАтлантычны акіянВялікая МядзведзіцаГрэнландыяГрэчаская моваЕўропаПаўвостраў ЛабрадорПаўночная АмерыкаПаўночны Ледавіты акіянПланета ЗямляЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Культ продкаўВільнюсЧэмпіянат свету па футболе 1930Белавежская пушчаВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкЯзэп Нарцызавіч ДраздовічМастацкая літаратура (выдавецтва)Гасцінец (дарога)Імануіл КантЭміне Семіе АнасьяРамі белаеДаніэль ПіксіядасПрымыканне (лінгвістыка)АнілінгусДзікае паляванне караля СтахаЛітаратура і мастацтва (газета)ВікіпедыяКупаллеNirvanaВіктар КазькоМоваШэраньУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Байка1961 год у гісторыі музыкіТадэвуш КасцюшкаБуры мядзведзь у БеларусіІван НавуменкаЧырвоны аксамітМаладосць (часопіс)СуфлеФразеалагізмЧапля белая малаяСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)Уладзімір КараткевічУніверсітэт імя І. БрокаБеларускі дзяржаўны цыркНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеФутджоб1944Радзіма мая дарагаяАляксандр БаршчэўскіАксітацынТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмМіхаіл Сафарбекавіч ГуцарыеўГрушаўская вуліца (Мінск)СлоўнікЯўгенія ЯнішчыцЖыве Беларусь!ПесахРуская літаратураПолымя (часопіс)Старажытнагрэчаская моваХатынская трагедыяНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балетаСеміха БерксойСказІгар Хведаравіч СідарукТрумэн КапотэМаўленнеАна ІванавічПарнаграфіяВіктар МарціновічПрывакзальная плошча (Мінск)АўстраліяГароднінаРаскіданае гняздо (п’еса)Людміла РублеўскаяТлумачальны слоўнік беларускай мовыСімвалЛюдзі на балоце (раман)Дзева МарыяНямецкая моваБеларусізацыя🡆 More