Апалачы

Апалачы (англ.: Appalachian Mountains) — горная сістэма на ўсходзе Паўночнай Амерыкі, у ЗША і Канадзе.

Апалачы
англ.: Appalachian Mountains
Апалачы, Паўночная Караліна
Апалачы, Паўночная Караліна
Краіны
Даўжыня2 600 км
Найвышэйшая вяршыняМітчэл 
Найвышэйшы пункт2037 м 
Апалачы (Паўночная Амерыка)
Апалачы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геалогія

Утварыліся Апалачы ў перыяд каледонскай складкавасці і герцынскага арагенезу, амалоджаны неатэктанічнымі падняццямі.

Апалачская складкавая вобласць сфарміравалася ўздоўж паўднёва-ўсходняй ускраіны Паўночна-Амерыканскай платформы ў выніку праяўлення таконскай (сярэдні ардовік — сілур), акадскай (ранні — сярэдні дэвон) і алеганскай (карбон — ранняя перм) фазаў складкавасці. 3 канца палеазою і ў мезазоі падвяргалася моцнай эрозіі, у позняй юры перакрывалася морам, на працягу мелавога перыяду і кайназойскай эры паўторна спадзіста прыўзнята. Складзена з магутных тоўшчаў вапнякоў, кварцавых пяскоў, гліністых сланцаў, граўвакаў, з вулканічных і вывергнутых парод.

Паўночная і паўднёва-ўсходняя частка Апалачаў складзена з крышталічных парод, заходняя і паўднёва-заходняя — пераважна з асадкавых (пясчанікі, даламіты, вапнякі). Уздоўж паўднёвых схілаў Апалачаў, у перадгорным прагіне ляжыць Апалачскі вугальны басейн — адзін з найбуйнейшых у свеце. Ёсць радовішчы нафты і газу, жалезных руд, тытану, азбесту.

Рэльеф

Апалачы працягнуліся з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 2600 км. Асноўныя хрыбты: Блу-Рыдж, Уайт-Маўнтынс, масіў Адырондак, Грын-Маўнтынс. Сярэдневышынныя горы. Пераважаюць вышыні 1300—1600 м, найбольшая вышыня да 2037 м (гара Мітчэл, Блу-Рыдж).

Апалачы падзяляюцца на Паўночныя і Паўднёвыя (мяжа па рэках Мохак і Гудзон). Паўночныя Апалачы — хвалістае пласкагор'е вышынёй 400—600 м, над якім узвышаюцца асобныя масівы і хрыбты вышынёй да 1916 м (гара Вашынгтон). Вяршыні згладжаны, ператвораны старажытным ледавіком у трогі. Паўднёвыя Апалачы ў восевай зоне складаюцца з паралельных хрыбтоў і масіваў, падзеленых шырокімі далінамі. Да восевай зоны з хрыбтом Блу-Рыдж прылягаюць з усходу плато Підмант, з захаду — Апалачскае плато.

Рэкі цякуць у глыбокіх далінах, найбольшыя — Канектыкут, Гудзон, Саскуэхана і Тэнесі.

Клімат

Клімат на поўначы ўмераны, на поўдні субтрапічны, фарміруецца пад уплывам Атлантычнага акіяна і асабліва Мексіканскага заліва. Сярэднія тэмпературы студзеня вагаюцца ад −12 на поўначы да 8 °C на поўдні, ліпеня адпаведна ад 18 да 26 °C. Ападкаў 1000—1300 мм за год.

Расліннасць і жывёльны свет

Расліннасць паўночнай часткі — хвойныя і мяшаныя лясы (елка, піхта, туя, гемлока, клён, вяз, гікоры), на поўдзень ад 41° пн. ш. ў ніжнім поясе горныя шыракалістыя лясы (каштан, дуб, клён і эндэмікі — цюльпаннае дрэва, платан, магноліі), вышэй за 1000 м — мяшаныя і хвойныя лясы, затым субальпійскія лугі.

Жывёльны свет — пераважна эндэмікі: віргінскі алень і віргінскі апосум, дрэвавы дзікабраз, мядзведзь барыбал, рысь, янот, скунс, выдра.

Турызм, ахова прыроды

Апалачы — раён турызму, лыжнага і воднага спорту, палявання. Створаны нацыянальныя паркі Грэйт-Смокі-Маўнтынс (Тэнесі), Шэнандоа (Віргінія), Апалачская дарога ўздоўж хрыбта Блу-Рыдж.

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Апалачы ГеалогіяАпалачы РэльефАпалачы КліматАпалачы Расліннасць і жывёльны светАпалачы Турызм, ахова прыродыАпалачы ЛітаратураАпалачы СпасылкіАпалачыАнглійская моваЗШАКанадаПаўночная Амерыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

СяброўстваГроднаНаша Ніва (1906)Карлес ПучдэмонМіхась ЛынькоўСпіс беларускіх імёнПечы (Барысаў)Партызанскі праспект (Мінск)GoogleНіл ГілевічОдноклассникиМікіта Сяргеевіч КрыўцоўNürnbergКанадаГаўрыіла (Глухава)Пласт ГаліцынаПалесцінцыНюшаСідрЗямля пад белымі крыламіМесны склонЧорны замак АльшанскіПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Васіль БыкаўБеларуская энцыклапедыяНацыянальная бібліятэка БеларусіАСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўСяргей Іванавіч ГрахоўскіYouTubeПятрусь БроўкаТраецкае прадмесцеЧарнобыльская катастрофаБярозка (часопіс)Зінаіда Аляксандраўна БандарэнкаУярЗыбіцкая вуліцаМаладосць (часопіс)Зянон Станіслававіч ПазнякБеларуская дыяспараБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваХатыньНовая зямля (паэма)Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУБуры мядзведзьГеоргій МарчукУладзімір Мікалаевіч КарватКунілінгусЕва ВежнавецЖанчына зверхуПаўстанне 1863—1864 гадоўМузыка БеларусіДагаворЯн ТысевічЯпонская моваЗалаты КупідонМагілёўBingXЧалавекПолацкі езуіцкі калегіумРуская моваВера Аляксандраўна Палякова-МакейПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Беларуская ВікіпедыяБеларуская дэтэктыўная прозаПомнік Якубу Коласу (Мінск)ЯндэксЧайка (значэнні)АндаракТрагедыя ў НалібокахАркадзь КуляшоўЯкуб КоласРодны склонІгнат Уладзіміравіч Канчэўскі🡆 More