Пі́хта, Ельніца (Abies) — род вечназялёных дрэў сямейства хваёвых (Pinaceae).
Род налічвае каля 60 відаў.
Піхта | ||||||||||||||||
Піхта белая (Abies alba)typus. Агульны выгляд дарослага дрэва. (Цюрынгенскі Лес, Германія) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Abies Mill. | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | ||||||||||||||||
Гл. тэкст | ||||||||||||||||
|
Вышыня да 60 м, у некаторых відаў да 100 м, дыяметр ствала да 2 м. Крона густая, конусападобная, ствол прамы. Кара пераважна гладкая, светла-шэрая, багатая смалой. Ігліца пляскатая, мяккая, з дыума белаватымі палоскамі на ніжнім баку. Спелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя.
Жыве 150—400 гадоў і больш.
Піхта пашырана ва ўмераных шыротах паўночнага паўшар’я, часцей у гарах. Расце разам з елкай ці ўтварае чыстыя дрэвастоі. Адна з асноўных парод цёмнахвойнай тайгі. Некаторыя віды сустракаюцца ў трапічных шыротах (напр. у гарах Мексікі і Гватэмалы).
На Беларусі ў дзікай прыродзе толькі адзін від: піхта белая або еўрапейская (Abies alba), расце ў Белавежскай пушчы: утварае лясны піхтавы «востраў» на балотным масіве Дзікі Нікар, ахоўваецца. У садова-паркавай культуры больш за 10 відаў піхты. Найбольш вядомыя: піхта сібірская (Abies sibirica), аднаколерная (Abies concolor), суцэльналістая (Abies holophylla), бальзамічная (Abies balsamea), Віча (Abies veitchii).
Род уключае каля 60 відаў, размеркаваных па дзясятку секцый.
Класіфікацыя роду:
Секцыя Abies Miller (Цэнтральная, Паўднёвая і Усходняя Еўропа; Малая Азія):
Секцыя Amabilis (Matzenko) Farjon et Rushforth (Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і Японіі, высакагор’е з вялікай колькасцю ападкаў):
Секцыя Balsamea Engelm. emend. Farjon et Rushforth (тайговыя, паўночныя і высакагорныя раёны Азіі і Паўночнай Амерыкі):
Секцыя Bracteata Engelm. emend. Sarg. (Узбярэжжа Каліфорніі):
Секцыя Grandis Engelm. emend. Farjon et Rushforth (заходнія раёны Паўночнай Амерыкі аж да Мексікі, Гватэмалы, Гандураса і Сальвадора; раўніна на поўначы, сярэднія вышыні на поўдні арэалу):
Секцыя Momi Franco (Усходняя і Цэнтральная Азія, Гімалаі; у асноўным нізкія і сярэднія вышыні):
Секцыя Nobilis Engelm. (Захад ЗША, высакагор’е):
Секцыя Oiamel Franco (Мексіка, высакагор’е):
Секцыя Piceaster Spach emend. Farjon et Rushforth (Паўднёвая Іспанія, Паўночна-Заходняя Афрыка):
Секцыя Pseudopicea Hickel emend. Farjon et Rushforth (Гімалаі, высакагор’е):
Вырошчваецца ў адзіночных, групавых, алейных пасадках.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Піхта, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.