Germplasm Resources Information Network

Germplasm Resources Information Network (GRIN, магчымы пераклад — Інфармацыйная сетка генетычных рэсурсаў) — інфармацыйны праект, які прадстаўляе генетычную і іншую інфармацыю пра жывыя арганізмы ў рэжыме он-лайн.

Germplasm Resources
Information Network
(GRIN)
URL ars-grin.gov
Тып сайта Сеткавая база даных
Аўтар Дэпартамент сельскай гаспадаркі ЗША

У 1990 годзе Кангрэс ЗША санкцыянаваў стварэнне Праграмы нацыянальных генетычных рэсурсаў (англ.: National Genetic Resources Program (NGRP)), якая павінна была забяспечыць збор, апрацоўку, захоўванне і распаўсюджванне сярод вучоных генетычнай інфармацыі пра жывыя арганізмы, важных для харчовай прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці. Праект GRIN рэалізаваны і падтрымліваецца ў актуальным стане ў рамках гэтай праграмы, якая ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам Дэпартамента сельскай гаспадаркі ЗША.

Праект GRIN складаецца з чатырох падпраектаў, прысвечаных, адпаведна, расліным, пазваночным жывёлам, мікраарганізмам і бесхрыбтовым жывёлам:

  • National Plant Germplasm System (NPGS)
  • National Animal Germplasm Program (NAGP)
  • National Microbial Germplasm Program (NMGP)
  • National Invertebrate Genetic Resources Program (NIGRP)

GRIN Taxonomy for Plants (раздзел падпраекта National Plant Germplasm System) прысвечаны таксанаміі раслін. На персанальных старонках таксонаў відавога і інфравідавога рангу апроч таксанамічнай інфармацыі таксама прыводзяцца (у большасці выпадкаў) даныя пра распаўсюджванне, выкарыстанне, агульнаўжывальныя назвы; даецца пералік прысвечанай гэтаму таксону літаратуры, а таксама спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы, дзе можа быць знойдзена дадатковая інфармацыя.

Спасылкі

Спасылкі на Germplasm Resources Information Network часам не працуюць, асабліва па выхадных днях.


Tags:

Генетыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Троіцкая царква (Слонім)ГідрапонікаПалесцінаСяргей ШупаВікіманіяВалянцін Паўлавіч ТаўлайМаўленнеБільбааБеларускае нацыянальнае адраджэннеПедра ПаскальКаляндрыХто смяецца апошнім (п’еса)Дагавор аб космасеВінцэнт Дунін-МарцінкевічПеніс чалавекаІнструкцыя па транслітарацыіБорыс ДжонсанЛітаратурная моваМайк ПенсБясслаўныя вырадкіАсіміляцыя талышоўІерыхон (тэлесерыял)Людзі на балоце (раман)АлегзандрыяМіхась ЛынькоўЗборная Іарданіі па футболеСоймMelodifestivalenІспанская інквізіцыяЗміцер СаўкаНарачанская група азёрКапялюшГігабайтМарына Вітальеўна ВасілеўскаяЗвычайны прэзідэнтЖуліу БаптыстаПаўночная КаралінаMediaWikiФонд ВікімедыяПімен ПанчанкаАдам МіцкевічУльтраправыяЧэмпіянат свету па футболе 2022Крысціна БесманСмарт-кантрактКузьмінічы (Чавускі раён)Кацярына Ігараўна ГумянюкАкноМаксім Філімонавіч УсБабынінскі раёнРаскіданае гняздо (п’еса)Паўлінава вока малоеПаўстанне 1863—1864 гадоўКатавіцыБен БарнсРуская моваПрудок (Гомель)Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе2002o09ukKFCПорцік АктавііЛатэранскі палацПрастытуцыя557-я інжынерная брыгадаІсакратТэорыя адноснасціАральны сексАўстраліяПрыметнікІван ШамякінГрэчаская мова🡆 More