Маўленне

Маўленне — канкрэтнае гаварэнне, якое адбываецца ў часе і ўвасоблена ў вуснай ці пісьмовай форме.

Адзін з відаў камунікатыўнай дзейнасці чалавека.

Маўленне
Маўленне

Маўленне мае індывідуальны характар, эмацыянальную афарбоўку, адлюстроўвае прафесійнае майстэрства, культуру і інтэлект.

Адрозніваюць знешняе і ўнутранае маўленне. Знешнім лічыцца вуснае (дыялагічнае і маналагічнае) і пісьмовае маўленне. Унутранае маўленне — гэта размова чалавека з самім сабой. Яно не накіравана на зносіны з іншымі людзьмі і фарміруецца на аснове знешняга маўлення ў дзяцей ва ўзросце каля трох гадоў.

Вуснае маўленне на беларускай мове характарызуецца больш павольным тэмпам у параўнанні, напрыклад, з маўленнем на рускай і ўкраінскай мовах. У ім адлюстроўваюцца індывідуальныя і сацыялінгвістычныя асаблівасці, псіха-фізіялагічны, эмацыйны стан асобы, якая гаворыць, яе стаўленне да субяседніка, камунікатыўная задача, таму яно мае шматлікія вызначэнні: экспрэсіўнае, эмацыйнае, шчырае, далікатнае, ліслівае і інш. Застаючыся камунікатыўным, «знешняе» маўленне можа выконваць адначасова розныя дадатковыя функцыі (паэтычную, этычную, магічную, намінатыўную і інш.), у якіх яно набывае спецыфічныя заканамернасці ўнутранай арганізацыі, што дазваляе гаварыць пра паэтычнае, магічнае і іншае маўленне.

Паводле сэнсавай структуры адрозніваецца маўленне інтэлектуальнае, лагічнае, змястоўнае, асэнсаванае, пустое, блытанае. Адна з асноўных прыкметаў маўлення — яго індывідуальнасць. У розных сацыяльных сферах з'явы яго тыпізуюцца, утвараюць адносна самастойныя сістэмы — функцыянальныя стылі.

Маўленне рэгулюецца, галоўным чынам, левым паўшар'ем галаўнога мозга. Зоны кары, адказныя за разуменне сэнсу маўлення, размешчаны ў скроневай долі. Пры парушэнні іх работы (напрыклад, у выніку інсульту) чалавек траціць здольнасць адрозніваць, пазнаваць словы, у выніку чаго страчваецца і здольнасць да асэнсаванага маўлення. У лобнай долі галаўнога мозга размешчаны вобласці, якія забяспечваюць вымаўленне слоў. Пры іх пашкоджанні чалавек не можа сказаць ніводнага слова, хаця разумее іх сэнс (немата).

Літаратура

  • Выгонная Л. Маўленне // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.

Tags:

Чалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Паводка ў Казахстане (2024)Андрэй Аляксандравіч УцюрынСтолінскі раёнУННВЛітаратура і мастацтва (газета)Беларусы ў Афганскай вайнеМайк ПенсHenningsomyces candidusБэзСтралаОрдэн ПагоніБеларуская дзіцячая літаратураПа што ідзеш, воўча?Універсітэт Святой Марыі (Калгары)Gott mit unsБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўБаронСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЧорны замак АльшанскіМазырМатрыца (фільм)НарысБалометрБеларуская энцыклапедыяПлошчы МінскаКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіДзве душыІсідар Самуілавіч БасНавум Якаўлевіч ГальпяровічНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеКіраваннеВіктар Канстанцінавіч ГардзейАндрэй Паўлавіч ХудыкРэвалюцыйнае дзеяннеЭнцыклапедыяOxyspirura petrowiРэліквіяКараль ШыманоўскіБеларускі нацыянальны касцюмМікола ТатурВалянцін Баляслававіч ТатарыцкіНовы годБярозка (часопіс)Сэм УортынгтанСкарбСевастопальГамеланШыманаў КутКасцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)VII Усебеларускі народны сходЛітаграфіяАмонімСучаснасцьКастусь КаліноўскіЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаМікола ГамолкаУладзімір Аляксеевіч АрлоўДзядыЭліптычная крываяБу ВідэрбергКасцёл Святога Сымона і Святой АленыБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКуфарЗакаханасцьРэч ПаспалітаяПрыслоўеПедру I (імператар Бразіліі)Палац Рэспублікі (Мінск)МоваАндрэй МакаёнакЗямля пад белымі крыламіХарыет БакерКрэўская унія🡆 More