Палесціна: гістарычная вобласць на Блізкім Усходзе

Палесці́на (араб.

ארץ ישראל — эрэц Ісраэль) — гістарычная вобласць у Заходняй Азіі. Назва «Палесціна» паходзіць ад філістымлян. Першапачаткова Палесцінай звалі тэрыторыю рассялення філістымлян, але пасля таго, як рымскі імператар Ціт разбурыў у 73 годзе Іерусалім, ён загадаў усю тэрыторыю паміж Міжземным морам і ракой Іардан зваць Палесцінай, каб сцерці памяць аб існаванні Іўдзейскага царства.

Палесціна: Геаграфія, Гісторыя, Гл. таксама
Гістарычныя межы Рымскай / Візантыйскай / Ісламскай Палесціны

Геаграфія

Палесціна гістарычна дзеліцца на чатыры геаграфічныя вобласці: Узбярэжная (да Міжземнага мора) раўніна, Галілея (паўночная частка), Самарыя (цэнтральная частка, паўночней за Іерусалім) і Іўдзея (паўднёвая частка, уключаючы Іерусалім). Гэтымі геаграфічнымі паняццямі аперуе Біблія. У цяперашні час тэрыторыю Самарыі і Іўдзеі прынята зваць «Заходні бераг ракі Іардан». Галілея, Самарыя і Іўдзея складаецца з шэрагу горных куп, долаў і пустыняў.

Горы на поўдні — Іўдзейскае плато, у сярэдзіне Самарыйскія горы (Грызін, Гевал), далей Фавор (562 метры над узроўнем мора), Малы Хермон (515 м), Кармель (551 м), на поўначы Хермон (2224 м). У глыбокіх упадзінах значна ніжэй за ўзровень мора знаходзяцца Тыверыядскае возера (212 метраў ніжэй за ўзровень мора), Мёртвае мора (найглыбейшая ўпадзіна на зямным шары, на 400 м ніжэй за ўзровень мора).

Гісторыя

У 3 тысячагоддзі да н.э. Палесціна была заселена плямёнамі ханаанеяў. З 13 стагоддзя да н.э. пачалося заваяванне тэрыторыі Палесціны старажытнаяўрэйскімі плямёнамі.

У 11 стагоддзі да н.э. старажытнаяўрэйскія плямёны заснавалі Іўдзейскае царства, распалае ў 928 годзе да н.э. на два: Ізраільскае царства (існавала да 722 года да н.э.) і ўласна Іўдзейскае царства (да 586 года да н.э.). Пасля Палесціна была заваявана старажытнаперсідскай дзяржавай Ахеменідаў, затым уваходзіла ў склад эліністычных дзяржаў Пталамееў і Селеўкідаў (у 3—2 стагоддзях да н.э.).

З 63 года да н.э. Палесціна з’яўлялася рымскай правінцыяй і падзялялася на Іўдзею, Самарыю і Галілею Петрэю (Заіарданне). З 395 года — у складзе Візантыі. У 636 годзе Палесціна была заваявана арабамі, з 1099 па 1187 годы крыжакамі, якія заснавалі тут Іерусалімскае каралеўства. У 1516 годзе падпала пад уладу туркаў.

З канца XIX стагоддзя пачалося засяленне Палесціны яўрэямі, паслядоўнікамі ідэалогіі сіянізму. У 1900 годзе было 34 яўрэйскіх сельскагаспадарчых паселішча з 28176 гектарамі зямлі і 5300 чалавек. У пачатку XX стагоддзя насельніцтва складала каля 190 тыс. арабаў і 80 тыс. яўрэяў.

Брытанскі мандат

Палесціна: Геаграфія, Гісторыя, Гл. таксама 
Тэрыторыя брытанскага мандата ў Палесціне.

У выніку Першай сусветнай вайны ў красавіку 1920 года на канферэнцыі ў Сан-Рэма Вялікабрытанія дамаглася мандату на кіраванне тэрыторыяй Палесціны (быў зацверджаны Лігай Нацый у ліпені 1922 года). Вялікабрытанская падмандатная тэрыторыя Палесціна ўключала ў сябе таксама тэрыторыю, цяпер занятую Іарданіяй. 2 лістапада 1917 года ўрад Вялікабрытаніі апублікаваў так званую Дэкларацыю Бальфура, якая змяшчала абяцанне садзейнічаць стварэнню ў Палесціне «нацыянальнага ачага для яўрэйскага народа». У 1921 годзе быў вылучаны асобны мандатны эмірат Іарданія, з якога пасля (у 1946 годзе) было ўтворана незалежнае каралеўства Іарданія.

Стварэнне Ізраіля

14 мая 1948 года на астатняй частцы тэрыторыі падмандатнай Палесціны была абвешчана Дзяржава Ізраіль. У сярэдзіне 20 стагоддзя была ўтворана назва «палесцінцы» («палесцінскі народ», «арабскі народ Палесціны»).

Стварэнне Дзяржавы Ізраіль з’явілася вынікам доўгага і складанага працэсу, барацьбы, якую вялі дзеячы сіянісцкага руху за стварэнне нацыянальнага ачага на сваёй гістарычнай радзіме, а таксама перамозе ў вайне за незалежнасць у 19481949 гадах.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Палесціна ГеаграфіяПалесціна ГісторыяПалесціна Гл. таксамаПалесціна ЛітаратураПалесціна СпасылкіПалесціна73Іардан (рака)ІерусалімІўдзейскае царстваІўрытАзіяАрабская моваАрамейскія мовыМіжземнае мораФілістымлянеЦіт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір ПянткевічКаранёвыя атожылкіМаскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтКастусь Цвірка2002Алесь ДударЯнка СіпакоўКуфарГСпіс самых высокіх людзейКалінінградРыгор БарадулінМір (арбітальная станцыя)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінБеларуская Народная РэспублікаЗлучаныя Штаты АмерыкіСлава КораньЛюдовік VII МаладыБілінгвізмМюнхенУладзімір ДубоўкаАнгкор-ВатАзёры БеларусіЛітбел ССРKnowledge GraphКастрычнікПравы рэваншVolkswagen TouranСёмухаХанс Крысціян АндэрсенБеларуская тэрміналогіяГарнішГерб ЛідыОсаму ТэдзукаМы выйдзем шчыльнымі радаміІнфарматыкаЖФК Універсітэт ВіцебскПраграмістСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаАляксандр Васільевіч КалчакСлавенская моваСанкт-ПецярбургСлуцкФранцішак БагушэвічВадзім КабанчукАляксей Мікалаевіч СокалНігілізмІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіБагданаўка (Лунінецкі раён)Дэвід КроненбергПаўночная вайна (1700—1721)СамаліБеларускі лацінскі алфавіт41Узброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаЗлучнікБеларускія татарыСпіс самых старых сабак у свецеБаранавічыВырайТворны склонЧорны замак АльшанскіДзікае паляванне караля Стаха (опера)Ефрасіння ПолацкаяПімен ПанчанкаБананГрупавы сексАлесь Разанаў2 красавікаБеларуская міфалогіяВярбаФеадалізмСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна Віцебск🡆 More