Галілея

Галілея — гістарычная вобласць на поўначы Палесціны, якая прымыкала да Міжземнага мора.

Гістарычныя яе межы былі даволі неакрэсленыя. Вядома толькі, што на поўначы яна межавала з Сірыяй і ліванскімі гарамі, на захадзе — з Фінікіяй, на ўсходзе яе мяжой служыла рака Іардан, а на поўдні межавала з Самарыяй. Заселеная хурытамі і хананеямі, яна яшчэ ў часы Іосіфа Флавія (1 ст.) вызначалася багатымі нівамі, вінаграднікамі і садамі, якія абумовілі гушчыню яе засялення. Ужо ў 13—12 ст. да н.э. Галілея была захоплена ізраільцянамі. Яе жыхары, па сведчанню Iосіфа Флавія, славіліся храбрасцю і былі заўзятымі ворагамі рымлян. Грэчаская адукацыя, да якой з недаверам ставіліся іудзеі, у галілеян карысталася прыхільнасцю. Вось чаму ў некаторых гарадах Галілеі, найбольш значныя сярод якіх былі Кана Галілейская, Капернаўм, Назарэт і Тыверыяда, аддавалася перавага грэчаскай мове. Галілея адыгрывала важную ролю ў распаўсюджванні хрысціянства, таму ранніх хрысціян часта называлі «галілеянамі». У 1 ст. тут адбылося паўстанне супраць іудзейскай рабаўладальніцкай арыстакратыі, цесна звязанай з Рымам, і супраць рымскіх стаўленікаў — цароў Ірада Агрыпы II і інш. Для хрысціян Галілея мае асаблівае значэнне, паколькі з’яўлялася галоўным месцам прыбывання і дзейнасці Ісуса Хрыста.

Галілея
Галілея, каля 50 года

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

1 ст.Іардан (рака)Іосіф ФлавійІсус ХрыстосВінаграднікГрэчаская моваКана ГалілейскаяМіжземнае мораНазарэтПалесцінаСадСамарыяСірыя (гістарычны рэгіён)ФінікіяХананеіХрысціянстваХурыты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

PornhubНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііВялікдзень ва УкраінеКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўУвасабленнеТомас МорГалілеа ГалілейHTMLДэзоксірыбануклеінавая кіслатаПалавыя губыPlayStation 5Гродзенская вобласцьМагнус ХенрыксенЮпітэр (планета)ПанграмаРабяткіАдам МіцкевічТроіцкая царква (Слонім)ПріорбанкКаскадныя табліцы стыляўСпіс беларускіх імёнСяргей Васілевіч БесарабБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАляксандр Валер’евіч ХаджаеўGemeinsame NormdateiФонд Вікімедыя21vek.byСэм КлафлінРасліныВялікабрытаніяЧэске-БудзеёвіцыЛагойск2016Гісторыя БеларусіМіхаіл ШэйтэльманДзеепрыметнікРасійская імперыяПаўночная КаралінаІван НавуменкаМарат Сяргеевіч МаркаўВікісховішчаЯўгенія ЯнішчыцХарукі МуракаміУладзімір СцяпанЭнцыклапедыяРэнесансДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойГольмійДжавані ПаскаліСянная мукаАнгкор-ВатЯкуб КоласПалітычныя партыі БеларусіЛітаратурныя жанрыШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхБоска НтагандаЧыанджурАўгуст МоцныВейшнорыяПій XIМар’інагорская гімназіяПсалтырРыгор АстапеняЛяшчынаНараджэнне Хрыстова ва УкраінеЖазеф ФешПрафесійны саюзЭдуард Сямёнавіч НіканораўПолацкае княстваЯўген Аляксандравіч ГлебаўМішэль АбамаПеруПятрусь Броўка1984 (раман)ТрускаўкаАбвал моста Лісіньша (2024)🡆 More