Галілея

Галілея (па-габрэйску: הגליל‎, па-грэцку: Γαλιλαία, па-лацінску: Galilaea) — гістарычная вобласьць на поўначы Палестыны, якая прымыкала да Міжземнага мора.

Гістарычныя ейныя межы былі даволі неакрэсьленыя. Вядома толькі, што на поўначы яна межавала з Сырыяй і лібанскімі гарамі, на захадзе — зь Фінікіяй, на ўсходзе ейнай мяжой была рака Ярдан, а на поўдні межавала з Самарыяй. Заселеная хурытамі й хананеямі, яна яшчэ ў часы Ёсіфа Флявіюса вызначалася багатымі нівамі, вінаграднікамі і садамі, якія абумовілі гушчыню ейанаг засяленьня. Ужо ў 13—12 стагодзьдзі да н. э. Галілея была захоплена ізраільцянамі. Ейныя жыхары, па сьведчаньню Ёсіфа Флявіюса, славіліся храбрасьцю й былі заўзятымі ворагамі Рымскай імпэрыі. Грэцкая адукацыя, да якой зь недаверам ставіліся юдэі, у галілеянаў карысталася прыхільнасьцю. Вось чаму ў некаторых местах Галілеі, найбольш значныя сярод якіх былі Кана, Капэрнаўм, Назарэт і Тывэрыяда, аддавалася перавага грэцкай мове. Галілея гуляла важную ролю ў распаўсюджваньні хрысьціянства, таму раньніх хрысьціянаў часьцяком называлі «галілеянамі». У I стагодзьдзі тут адбылося паўстаньне супраць юдэйскай рабаўладальніцкай арыстакратыі, цесна зьвязанай з Рымам, і супраць рымскіх стаўленікаў — цароў Ірада Агрыпы II і іншых. Для хрысьціянаў Галілея мае асаблівае значэньне, паколькі зьяўлялася галоўным месцам прыбываньня й дзейнасьці Ісуса Хрыста.

Галілея
Галілея ў 50 годзе

Літаратура

Скарына Ф. Уводзіны // Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. — Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Галілея  Галілеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

I стагодзьдзеІсус ХрыстосІўрытГрэцкая моваЛацінская моваМіжземнае мораНазарэтПалестынаРымская імпэрыяСадСамарыяХрысьціянстваЯрдан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГарбатаСлуцкі збройны чынАрвід (імя)Карцыналёгія.neБюджэтБялынічыБеларускае нацыянальнае адраджэньне.roПошукавая аптымізацыя1385.sy.szМаркетынг60Лацінская моваАкторы парнафільмаў.ptАнтонімы.frТадэвуш КасьцюшкаПолацкае княстваВусякі.gi.tn.ckПарнаграфія ў ФранцыіЛітва14.cl.nf.uk.mh.tzФазы Месяца27 сакавіка1972Генавэфа.qa.uaКасьпійскае мораКараваджа.zw.pw.lsСэкундаОрдэн Зялезнага РыцараГерб СССРВалошкаНатальля АрсеньневаАнгельшчынаБерасьце.afІталіяСырыцыюс (папа рымскі).glЛічэбнікЧасьціцаПагоня (песьня)КрумкачЛатвія582 сакавіка198556Жнівеньскі путч.tdРужанецПрыназоўнікПокер.krПохва🡆 More