Азія: частка свету

Азія — найбольшая па плошчы частка свету, разам з Еўропай утварае мацярык Еўразію.

Плошча — каля 43,4 млн км². Насельніцтва — 3720 млн чал. (2001) (у Азіі пражывае найбольшая колькасць людзей).

Азія
Выява
Названа ад Азія
Этнахаронім Aziaat, ázsiai, Asian, asiatisch, Asiatique, asiatico, asiatica, asiatici, asiatiche, asiáticu, asiática, asiáticos, asiátiques, азиаты, Aziano, एशियाई і آسيوي
Часавы пояс NPT[d], Sri Lanka Standard Time[d], Philippine Standard Time[d], Магаданскі час, AMT[d], HKT[d], Indian Standard Time[d], VLAT, KST[d], JST[d], BTT[d], UTC+6, time in China[d], DAZD, YEKT, IRKT, YAKT, Час у Азербайджане, ізраільскі стандартны час[d], IRDT[d], KRAT, NST[d], WIB[d], WITA[d], ASEAN Common Time[d], WPM[d], PKT[d], Bangladesh Standard Time[d] і Singapore Standard Time[d]
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб'екта Усходняе паўшар'е
Геаданыя Data:Asia Flickr.map
Найвышэйшы пункт Джамалунгма
Найніжэйшы пункт Мёртвае мора
Колькасць насельніцтва
  • 4 164 252 000 чал. (2011)
Мяжуе з Еўропа і Афрыка
Вывучаецца ў Asian studies[d] і усходазнаўства
Плошча
  • 44 614 500 км²
Дамен верхняга ўзроўня .asia
Выява карты
Геаграфія тэмы геаграфія Азіі[d]
Эканоміка тэмы эканоміка Азіі[d]
Дэмаграфія тэмы demographics of Asia[d]
Колькасць дзяцей, якія не вучацца ў школе 143 000 000
Катэгорыя для знятых тут фільмаў Category:Films shot in Asia[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Азія: Фізіка-геаграфічнае раянаванне, Насельніцтва, Асноўныя звесткі
Азія на карце свету

Змяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і (выключэннем з’яўляецца Чукоцкі паўвостраў), на поўнач ад экватара. Мяжу з Еўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарах, рацэ Эмба, далей па Каспійскім моры, рацэ Кура, Сурамійскім перавалы, рацэ Рыёні, па Чорным і Мармуровым моры, пралівах Басфор і Дарданелы. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амерыкі яе аддзяляе вузкі Берынгаў праліў. Геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў гл. у раздзеле «Асноўныя звесткі».

Азія: Фізіка-геаграфічнае раянаванне, Насельніцтва, Асноўныя звесткі
Зялёная вобласць — Еўропа; пурпурная/шэрая — Азія; A/B/C — альтэрнатыўныя азначэнні меж

Тры дадатковыя лініі меж на карце дэманструюць альтэрнатыўныя, большай часткай негеаграфічныя, азначэнні меж:

Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозніваецца ад прыроднай. Яе праводзяць па ўсходніх межах Архангельскай вобласці, рэспублікі Комі, Свярдлоўскай і Курганскай абласцей, па мяжы Расіі і Казахстана. На Каўказе геапалітычная мяжа Азіі супадае з расійска-азербайджанскай і расійска-грузінскай межамі.

Азія амываецца Паўночным Ледавітым, Індыйскім і Ціхім акіянамі, а таксама — на захадзе — унутранамацярыковымі морамі Атлантычнага акіяна (Азоўскім, Чорным, Мармуровым, Эгейскім, Міжземным). Пры гэтым маюцца шырокія вобласці ўнутранага сцёку — басейны Каспійскага і Аральскага мора, азёры Балхаш і інш. Возера Байкал якое па аб’ёме змяшчэння прэснай вады перасягае ўсе азёры свету; у Байкале засяроджанае 20 % сусветных запасаў прэснай вады (без уліку леднікоў). Мёртвае мора з’яўляецца найглыбокай у свеце тэктанічнай западзінай (-405 метраў ніжэй узроўню мардуючы). Узбярэжжа Азіі ў цэлым раздзелена адносна слаба, вылучаюцца буйныя паўастравы — Малая Азія, Аравійскі, Індастан, Карэйскі, Камчатка, Чукотка, Таймыр і інш. Каля берагоў Азіі — буйныя астравы (Вялікія Зондскія, Новасібірскія, Сахалін, Паўночная Зямля, Тайвань, Філіпінскія, Хайнань, Шры-Ланка, Японскія і інш.), якія займаюць у сукупнасці плошчу больш 2 млн км²(2).

У аснове Азіі ляжаць чатыры вялізных платформы — Аравійская, Індыйская, Кітайская і Сібірская. Да 3/4 тэрыторыі гэтай часткі свету займаюць горы і плоскагор’і. Усходняя Азія — раён актыўнага вулканізма. Азія багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі (асабліва — паліўна-энергетычнай сыравінай).

На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага на крайняй поўначы да экватарыяльнага на паўднёва-усходзе. Ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі клімат мусонны (у межах Азіі знаходзіцца самае вільготнае месца Зямлі), у той час як ва Усходняй Сібіры — рэзка кантынентальны, а на раўнінах Цэнтральнай, Сярэдняй і Заходняй Азіі — паўпустынны і пустынны. Важную ролю ў жыцці поўначы Азіі гуляе вечная мерзлата, якая пакрывае звыш 10 млн км².

На тэрыторыі Азіі да цяперашняга часу поўнасцю або часткова размешчанае 51 дзяржава. У межах Азіі — вялікая частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Фізіка-геаграфічнае раянаванне

У Азіі прынята вылучаць наступныя фізіка-геаграфічныя раёны:

Насельніцтва

Для Азіі характэрныя вельмі высокія сярэднегадавыя тэмпы росту колькасці насельніцтва (па гэтым паказчыку Азія саступае толькі Афрыцы); у апошні час яны, аднак, некалькі знізіліся і складаюць 1,3 %. У Азіі пражывае больш за 60 % усяго чалавецтва. У сукупнасці Кітай і Індыя даюць 40 % сусветнай колькасці насельніцтва. 6 дзяржаў маюць больш за 100 млн жых. (апроч названых вышэй — Інданезія, Пакістан, Бангладэш і Японія).

У Азіі жывуць прадстаўнікі трох галоўных рас чалавецтва — мангалоіднай (кітайцы і інш.), еўрапеоіднай (народы Заходняй Азіі) і экватарыяльнай (некаторыя народы Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Азіі). Этнічны склад насельніцтва Азіі вельмі разнастайны.

У Азіі зарадзіліся шматлікія старажытныя цывілізацыі — кітайская, індыйская, сярэднеазіяцкая, вавілонская і інш. Спрыяльныя для земляробства раёны Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі далі пачатак шматлікім сучасным народам.

Асноўныя звесткі

Плошча: 43475 тыс. км² (уключаючы астравы)
Плошча астравоў: 2000 тыс. км²
Сярэдняя вышыня над узроўням мора: 960 метраў
Найбольшая вышыня над узроўням мора: 8 848 метраў (г. Эверэст)
Найменшая вышыня над узроўням мора: −405 метраў (узровень Мёртвага мора)
Самы паўночны пункт: мыс Чэлюскін
77° 43' пн. ш.
104° 18' у. д.
Самы паўднёвы пункт: мыс Піай
1° 16' пн. ш.
103° 30' у. д.
Самы заходні пункт: мыс Баба
39° 29' пн. ш.
26° 04' у. д
Самы ўсходні пункт: мыс Дзяжнёва
66° 05' пн. ш.
169° 40' з. д.

Гл. таксама

Зноскі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Азія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Азія Фізіка-геаграфічнае раянаваннеАзія НасельніцтваАзія Асноўныя звесткіАзія Гл. таксамаАзіяЕўразіяЕўропаЧастка свету

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Помнік Фядоры Гаўрылаўне КонанавайАндрэй Паўлавіч ХудыкТлумачальны слоўнік беларускай мовыСінонімыРэліквіяReform.byУладзімір Іванавіч КарызнаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінМаксім ТанкИПедру I (імператар Бразіліі)ІсландыяРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаМізуменыПалац Незалежнасці (Мінск)Streit Group CougarБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыПартызанскі праспект (Мінск)ЭкстазКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўЛявон ВаласюкДзень ЗямліБелсатЧорны замак АльшанскіСлонімЦукраміцэтыМіхась ДаніленкаДзяржаваВінцэнт Дунін-МарцінкевічБаронМарцін КухтаРагнеда РагвалодаўнаСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратПалац Рэспублікі (Мінск)Востраў слёзГерб ВіцебскаЯнка БрыльКрыж Ефрасінні ПолацкайПараўнанне (літаратуразнаўства)Роберт КаспарыКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)Людміла РублеўскаяБеласнежка і сямёра гномаў (мультфільм, 1937)КнігаўкаЯн Баршчэўскі18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкПітэр ФондаАдам Іосіфавіч МальдзісПорцікЗалужжа (Пухавіцкі раён)Сымон БудныУсебеларускі народны сходМарыя ГжэгажэўскаяРэкі і каналы БеларусіУладзіслаў ГалубокБеларускі нацыянальны касцюмКалядыПаліклініка №1 (Новасібірск)Сінтаксіс мовыОрдэн ЛенінаБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаСтары СветІван НавуменкаОрдэн ПагоніЛявон ВольскіУладзімір ДубоўкаСмаргоньШыманаў КутЛітаратурная моваВялікдзеньПётр Пятровіч КанаўніцынСабакі Эўропы (раман)Траецкае прадмесцеАркадзь Барысавіч Эскін🡆 More