Балхаш

Балхаш (каз.: Балқаш) — бяссцёкавае паўпрэснаводнае возера ва ўсходняй частцы Казахстана, у Балхаш-Алакольскай катлавіне, на вышыні 342 м над узроўнем мора.

Балхаш
каз. Балқаш
Балхаш
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 340 м
Даўжыня 605 км
Шырыня от 9 до 74 км
Плошча 16,4 тыс. км²
Аб’ём 112 км³
Даўжыня берагавой лініі 2 385 км
Найбольшая глыбіня 26 м
Сярэдняя глыбіня каля 6 м
Гідралогія
Празрыстасць 1-5,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 413 000 км²
Размяшчэнне
Краіна
Балхаш (Казахстан)
Балхаш
Балхаш
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Другое па велічыні неперасыхаючае салёнае возера (пасля Каспійскага мора) і 13-е месца ў спісе найбуйнейшых азёр у свеце. Плошча возера зменьваецца ад 17 да 22 тыс. км². Даўжыня 605 км, найбольшая шырыня 74 км, найбольшая глыбіня да 26 м, сярэдняя каля 6 м. Плошча вадазбору каля 501 тыс. км². Заходні і паўночны берагі высокія, скалістыя, паўднёвае ўзбярэжжа — плоская раўніна з зараснікамі трыснягу.

Паўвостраў Сарыесік падзяляе Балхаш на дзве часткі, злучаныя пралівам Узун-Арал (шыр. 4 км): заходнюю — шырокую, з моцна парэзанай берагавой лініяй і ўсходнюю — вузкую, берагавая лінія менш звілістая. У заходнюю частку ўпадае рака Ілі, ва ўсходнюю — рэкі Каратал, Аксу, Лепсы і інш. Самыя вялікія астравы Басарал і Тасарал.

Клімат у раёне возера пустынны. Высокая летняя тэмпература паветра (каля 24 °C), нізкая адносная вільготнасць (55—60 %), моцныя вятры спрыяюць выпарэнню (ад 950 да 1200 мм за год). Тэмпература вады на паверхні ад 0 °C у снежні, да 28 °C у ліпені. Ледастаў з лістапада да красавіка. Унікальнасць возера ў тым, што яно падзелена вузкім пралівам на дзве часткі з рознымі хімічнымі характарыстыкамі вады. Вада ў заходняй частцы амаль прэсная (да 1 ‰), празрыстасць да 1 м, жоўта-шэрага колеру, ва ўсходняй частцы — саленаватая (5 ‰), празрыстая да 5,5 м, колер ад блакітнаватага да ізумрудна-зялёнага.

Водзяцца прамысловыя рыбы: сазан, судак, марынка, акунь. Шмат вадаплаўных птушак. Ажыццяўляецца суднаходства. На паўночным беразе знаходзіцца горад Балхаш.

Літаратура

Tags:

Балхаш-Алакольская катлавінаВозераКазахская моваКазахстан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аўтамагістраль ВолгаПошукавая аптымізацыяКарусь КаганецКічэрБарань (Барысаўскі раён)Рэжым ЛукашэнкіАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)ПелеУладзіслаў Ваза69ФэндомКрыж Ефрасінні Полацкай2002Асіміляцыя (мовазнаўства)ЙКлаўдзія Герасімаўна ВасінаМарсПортБалічы (Шчучынскі раён)ПланетаАртур ВольскіРаскіданае гняздо (п’еса)ПрыметнікРадыеактыўны распадБеларуская ВікіпедыяАлесь РазанаўАнтычнасцьГубыБарані (Астравецкі раён)КапэльбрукеРасіяБарыс Аляксеевіч КрэпакНадвор’еУзбуйненне БССРКатарVolkswagen TouranБульбаЯдвігін Ш.Катастрофа Boeing 737 ля ДжакартыФакультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаМастацкі стыльLortel ArchivesРэзюмэПаўднёвая КарэяВуліца Дворышчы (Мінск)ПраграмістБарысаглебская царква (Гродна)ВырайКрыптавалютаЛандшафтны заказнікБаранавічыЎАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўNode.jsСмальяныУладзімір ПянткевічТлумачальны слоўнік беларускай мовыБаявік (кінажанр)ФК Майнц 05КанадаKnowledge Graph2023НародЗлучнікПсіхалогіяПяроМы выйдзем шчыльнымі радаміНджаменаМазамбікБеларуская фанетыкаАмерыканскі варыянт англійскай мовы🡆 More