Тайвань: краіна ва Усходняй Азіі

Тайв́ань (кіт.

трад. 臺灣, спр. 台湾, піньінь táiwān), афіцыйна Рэспубліка Кітай (кіт. трад. 中華民國, піньінь zhōnghuá mínguó) — часткова прызнаная дзяржава ва Усходняй Азіі. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя Макаа і Ганконга. Але ж пасля грамадзянскай вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнана па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі астравоў Тайвань, Пескадорас, Кіньмень, Дунша і Мацу. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва Тайвань, калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва Кітай жа ёсць практычна манапалізаванаю Кітайскай Народнай Рэспублікай. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на Алімпійскіх гульнях, Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем Кітайскі Тайбэй.

Рэспубліка Кітай
中華民國
Тайвань: Палітычны статус, Зноскі, Літаратура Герб Рэспублікі Кітай
Сцяг Рэспублікі Кітай Герб Рэспублікі Кітай
Тайвань: Палітычны статус, Зноскі, Літаратура
Гімн: «中華民國國歌»
Заснавана 1 студзеня 1912
Афіцыйная мова няма
Сталіца Тайбэй
Найбуйнейшыя гарады Новы Тайбэй
Форма кіравання Змяшаная рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Старшыня Выканаўчага Юаня
Ма Інцзю
У Дуньі
Цзян Іхуа
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
136-я ў свеце
36.193 км²
10,34
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
Шчыльнасць

23.373.517 чал. (50-я)
644 чал./км²  (17-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$977,088 млрд  (20-ы)
$41.581  (17-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$517,019 млрд  (25-ы)
$22.002  (39-ы)
ІРЧП (2012) 0,890 (вельмі высокі) (23-ы)
Этнахаронім Тайванцы або кітайцы
Валюта Новы тайванскі долар (NT$, TWD)
Інтэрнэт-дамены .tw, .台灣, .台湾
Код ISO (Alpha-2) TW
Код ISO (Alpha-3) TWN
Код МАК ROC і TWN
Тэлефонны код +886
Часавыя паясы +8

Палітычны статус

Нягледзячы на страту ўлады на тэрыторыі мацерыка, Рэспубліка Кітай дэ-юрэ пазначае сваёй сталіцай горад Нанкін, і да гэтага часу афіцыйна прэтэндуе на землі Кітайскай Народнай Рэспублікі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў былога СССР, Манголіі, паўночнай М’янмы, хаця сучасны ўрад не звяртае асаблівай увагі на былыя ўладанні. А Кітайская Народная Рэспубліка, у сваю чаргу, не прызнае за законнае існаванне Рэспублікі Кітай і таму прэтэндуе на яе тэрыторыю.

Кітайская Народная Рэспубліка і па сённяшні дзень намагаецца дасягнуць кансэнсусу і мірна ўніфікаваць Кітай. На выпадак, калі «мірная ўніфікацыя» не здарыцца, Кітайская Народная Рэспубліка ладзіць на ўзбярэжжы Фуджыян ракеты, накіраваныя супраць Рэспублікі Кітай і рыхтуецца да ваеннага ўварвання на яе тэрыторыю. У сваю чаргу, ЗША рыхтуюць войскі Рэспублікі Кітай і экспартуюць амерыканскую зброю на Тайвань. ЗША маюць свой погляд на сітуацыю ў рэгіёне. Згодна з ім, мінулыя непаразуменні не павінны зрабіцца прычынай агрэсіі супраць Тайваня.

У самім Тайвані існуюць розныя меркаванні наконт гэтага. Кіруючая партыя Гаміньдан згодна з пазіцыяй ЗША і не адмаўляе магчымую ўніфікацыю ў больш-менш аддаленай будучыні. Аднак яна мае шэраг патрабаванняў, якія абавязкова павінна выканаць Кітайская Народная Рэспубліка, калі хоча, каб краіны аб’ядналіся. Вось яны:

  • КНР абавязана дэмакратызаваць сацыяльнае жыццё да ўзроўню Тайваня.
  • КНР абавязана ўзняць узровень жыцця сваіх грамадзян да ўзроўню Тайваня.

Дэмакратычная прагрэсіўная партыя таксама падтрымлівае пазіцыю ЗША, аднак выключае магчымасць уніфікацыі і выступае за адмову ад тэрытарыяльных прэтэнзій і за абвяшчэнне незалежнасці краіны пад назвай Рэспубліка Тайвань.

Згодна з «палітыкай аднаго Кітая», якую праводзяць Кітайская Народная Рэспубліка і Тайвань, усе краіны, якія ўсталявалі дыпламатычныя дачыненні з адной дзяржавай, не могуць мець стасункі з другой. У абход гэтага патрабавання, Тайвань у большасці краін свету стварыў «Прадстаўніцтвы Тайваня ў пытаннях культуры і эканомікі». Гэтыя прадстаўніцтвы, па дыяпазоне абавязкаў і пытанняў, што там разглядаюць, падобны да дыпламатычных пасольстваў. А ў 25 краінах свету знаходзяцца афіцыйныя пасольствы Тайваня.

Таксама, «палітыка адзінага Кітая» зазначае, што КНР будзе ўдзельнічаць толькі ў тых арганізацыях, дзе не прызнаны Тайвань. Раней (з 1945), Тайвань быў членам-заснавальнікам ААН. Аднак у 1971 права прадстаўніцтва Кітая ў арганізацыі і Савеце Бяспекі было перададзена КНР, а Рэспубліка Кітай пазбаўлена членства. На Алімпійскіх гульнях забараняецца ўзнімаць тайваньскі сцяг і выконваць нацыянальны гімн.

Таму наладжванне стасункаў з КНР на сённяшні дзень з’яўляецца прыярытэтным кірункам палітыкі РК. На гэта накіравана знешняя палітыка Тайваня.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Тайвань, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Тайвань Палітычны статусТайвань ЗноскіТайвань ЛітаратураТайвань СпасылкіТайваньАлімпійскія гульніВостраў ТайваньГанконгДуншаКНРКітайКітайская моваКітайская пісьменнасцьМакааПіньіньСпрошчаная кітайскаяУсходняя Азія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЛічбаМінетПётр Міронавіч МашэраўСпадчына (часопіс)Гарадское фэнтэзіСаудаўская АравіяНавум Якаўлевіч ГальпяровічВінцэнт Дунін-МарцінкевічПершацвет веснавыВікіШчасцеМашынабудаванне і металаапрацоўкаІван Навуменка1522Турызм у ФранцыіЮрый Анатольевіч РыдкінАндрэй ГорватУласныя вектары і ўласныя значэнніБрэсцкая вобласцьВавёрка звычайнаяБрэсцкі мірСангрыяСурэйскі ўніверсітэтДзікЛінчэпінгМіхаіл Мікалаевіч Мураўёў-ВіленскіНёман (часопіс)Азербайджанская моваЯн КраінскіРасіяШэльфавы ледавік ФільхнераМарыля. У пошуках дзіўнікаўРуныАнтон Юр’евіч ЛёсікКірыла ТураўскіМарына Вітальеўна ВасілеўскаяСпіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў ЯпонііKufar.byЗборная Нарвегіі па хакеі з шайбайУладзімір Мікалаевіч СітухаКалабарацыянізмПітэр СелерсКітайскі садПершы фестываль біт-ансамбляў МінскаВасіль Юр’евіч ТкачоўЯн БаршчэўскіКалійныя соліGoogleВэб-старонкаЯнка МаўрАдам ГлобусЮрый Георгіевіч ШанькоРуская моваПіхтаМаладыя сацыял-дэмакраты — Маладая ГрамадаPsychotria1995Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў БеларусіКарусь КаганецУладзіслаў ГалубокGemeinsame NormdateiHromadske.TVГарадзенскі сойм (1793)Мы, беларусыКраіны ВосіМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)FlaskNürnbergМікола ЛупсякоўФранцыск СкарынаБярозка (часопіс)Аляксандр Мікалаевіч КазекаPawaЛесМагілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла МасленікаваЭстэр ЮйДзверы🡆 More