Усхо́дняя Еўро́па — рэгіён ва ўсходняй частцы Еўропы.
Ёсць некалькі меркаванняў адносна таго, якія дакладна краіны трэба адносіць да Усходняй Еўропы. У савецкім блоку (1945 — канец 1980-х) Усходняй Еўропай лічыліся сацыялістычныя краіны Цэнтральнай Еўропы, савецкія рэспублікі лічыліся складавымі часткамі еўрапейскай часткі СССР.
На працягу часу гэты тэрмін некалькі разоў мяняў свой сэнс. Да Другой Сусветнай вайны паўночная частка мяжы паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай праходзіла па рацэ Эльбе, паміж славянамі і германцамі. Да Усходняй Еўропы адносіліся краіны Балканскага паўвострава, а таксама часткі Аўста-Венгрыі і Расійскай імперый (за выключэннем Сібіры, Далёкага Усходу, і Сярэдняй Азіі).
У гады Халоднай вайны да Усходняй Еўропы адносілі ўсе краіны Еўропы, якія ўваходзілі ў блок Варшаўскага дагавора, і Югаславію, якая не ўдзельнічала ў Варшаўскім дагаворы, і Албанію, якая выйшла з яго пазней.
Згодна з вызначэннем ААН да Усходняй Еўропы адносяць наступныя краіны:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Усходняя Еўропа, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.