Піхта

Пі́хта, Ельніца (Abies) — род вечназялёных дрэў сямейства хваёвых (Pinaceae).

Род налічвае каля 60 відаў.

Піхта
Піхта
Піхта белая (Abies alba)typus.
Агульны выгляд дарослага дрэва. (Цюрынгенскі Лес, Германія)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abies Mill.

Тыпавы від
Даччыныя таксоны
Гл. тэкст
Піхта
Сістэматыка
на Віківідах
Піхта
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18031
NCBI  3319
EOL  13998
GRIN  g:13
IPNI  31959-1
FW  55065

Батанічнае апісанне

Вышыня да 60 м, у некаторых відаў да 100 м, дыяметр ствала да 2 м. Крона густая, конусападобная, ствол прамы. Кара пераважна гладкая, светла-шэрая, багатая смалой. Ігліца пляскатая, мяккая, з дыума белаватымі палоскамі на ніжнім баку. Спелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя.

Жыве 150—400 гадоў і больш.

Арэал

Піхта пашырана ва ўмераных шыротах паўночнага паўшар’я, часцей у гарах. Расце разам з елкай ці ўтварае чыстыя дрэвастоі. Адна з асноўных парод цёмнахвойнай тайгі. Некаторыя віды сустракаюцца ў трапічных шыротах (напр. у гарах Мексікі і Гватэмалы).

На Беларусі ў дзікай прыродзе толькі адзін від: піхта белая або еўрапейская (Abies alba), расце ў Белавежскай пушчы: утварае лясны піхтавы «востраў» на балотным масіве Дзікі Нікар, ахоўваецца. У садова-паркавай культуры больш за 10 відаў піхты. Найбольш вядомыя: піхта сібірская (Abies sibirica), аднаколерная (Abies concolor), суцэльналістая (Abies holophylla), бальзамічная (Abies balsamea), Віча (Abies veitchii).

Класіфікацыя

Піхта 
Піхта белая (Abies alba). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885.

Род уключае каля 60 відаў, размеркаваных па дзясятку секцый.

Класіфікацыя роду:

Секцыя Abies Miller (Цэнтральная, Паўднёвая і Усходняя Еўропа; Малая Азія):

Секцыя Amabilis (Matzenko) Farjon et Rushforth (Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і Японіі, высакагор’е з вялікай колькасцю ападкаў):

  • Abies amabilis (Douglas ex Loudon) J.Forbes typus
  • Abies mariesii Mast.

Секцыя Balsamea Engelm. emend. Farjon et Rushforth (тайговыя, паўночныя і высакагорныя раёны Азіі і Паўночнай Амерыкі):

    падсекцыя Laterales:
    падсекцыя Medianae:
  • Abies gracilis (Kom.), частка сістэматыкаў разглядаюць гэты від як разнавіднасць віду Abies sachalinensis: Abies sachalinensis Mast. var. gracilis (Kom.) Farjon, 1990
  • Abies fraseri (Pursh) Poir.
  • Abies koreana E.H.Wilson
  • Abies nephrolepis (Trautv.) Maxim.
  • Abies sachalinensis (F.Schmidt) Mast.
  • Abies veitchii Lindl.

Секцыя Bracteata Engelm. emend. Sarg. (Узбярэжжа Каліфорніі):

  • Abies bracteata (D.Don) Poit. typus

Секцыя Grandis Engelm. emend. Farjon et Rushforth (заходнія раёны Паўночнай Амерыкі аж да Мексікі, Гватэмалы, Гандураса і Сальвадора; раўніна на поўначы, сярэднія вышыні на поўдні арэалу):

Секцыя Momi Franco (Усходняя і Цэнтральная Азія, Гімалаі; у асноўным нізкія і сярэднія вышыні):

    падсекцыя Homolepides:
  • Abies homolepis Siebold & Zucc.
  • Abies kawakamii (Hayata) Ito
  • Abies recurvata Mast.
    падсекцыя Firmae:
Піхта 
Abies firma. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Flora Japonica, Sectio Prima Зібальда і Цукарыні, 1870.
  • Abies beshanzuensis M.H.Wu
  • Abies firma Siebold & Zucc. typus
    падсекцыя Holophyllae:
  • Abies chensiensis Tiegh.
  • Abies holophylla Maxim.
  • Abies pindrow (Royle ex D.Don) Royle
  • Abies ziyuanensis L.K.Fu & S.L.Mo

Секцыя Nobilis Engelm. (Захад ЗША, высакагор’е):

  • Abies magnifica A.Murray
  • Abies procera Rehder typus = [syn. Abies nobilis (Douglas ex D.Don) Lindl.]

Секцыя Oiamel Franco (Мексіка, высакагор’е):

    падсекцыя Religiosae:
  • Abies religiosa (Kunth) Schltdl. & Cham. typus
  • Abies vejarii Martínez
    подсекция Hickelianae:
  • Abies hickelii Flous & Gaussen
  • Abies hidalgensis Debreczy

Секцыя Piceaster Spach emend. Farjon et Rushforth (Паўднёвая Іспанія, Паўночна-Заходняя Афрыка):

  • Abies pinsapo Boiss. typus
  • Abies numidica de Lannoy ex Carrière

Секцыя Pseudopicea Hickel emend. Farjon et Rushforth (Гімалаі, высакагор’е):

    падсекцыя Delavayianae:
  • Abies chengii Rushforth, некаторыя сістэматыкі разглядаюць гэты від як разнавіднасць віду Abies forrestii: Abies forrestii var. forrestii Coltm.-Rog.
  • Abies delavayi Franch.
  • Abies densa Griff.
  • Abies fabri (Mast.) Craib
  • Abies fanjingshanensis W.L.Huang, Y.L.Tu & S.Z.Fang
  • Abies fargesii Franch.
  • Abies forrestii Coltm.-Rog.
  • Abies spectabilis (D.Don) Spach typus
  • Abies yuanbaoshanensis Y.J.Lu & L.K.Fu
    падсекцыя Squamatae:
  • Abies squamata Mast.

Значэнне і выкарыстанне

Вырошчваецца ў адзіночных, групавых, алейных пасадках.

Крыніцы

Літаратура

  • Пихта / Баландин С. А. // Перу — Полуприцеп. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2014. — С. 303. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-363-7.

Tags:

Піхта Батанічнае апісаннеПіхта АрэалПіхта КласіфікацыяПіхта Значэнне і выкарыстаннеПіхта КрыніцыПіхта ЛітаратураПіхтаБіялагічны відРод (біялогія)Сямейства (біялогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аўгуст МоцныАндрэй МакаёнакПріорбанкІсламская дзяржаваДжуліяна Мур2004Забалацце (Чавускі раён)v3acrРыз УізерспунМіхась СтральцоўГенры ФордЯнка БрыльВануатуКуфар21vek.byАляксей ДудараўБеларускі лацінскі алфавітЯндэкс.КартыІван Іванавіч НасовічКаменкаШаленстваКупалінка (песня)БелсатТайгаЭмілія ПлятэрРыгор АстапеняЭнцыклапедыяБалгарскі алфавітБэці ЛавэтГенрых III ВалуаСалонікіЗміцер СаўкаАксаміткі прамастойныяАнтыкостыЗміцер ВайцюшкевічПаца-ВацаБеларуская Народная РэспублікаАстатТрыестПалесцінаПарагвайo09ukБлакітны колерПятрусь БроўкаІнструкцыя па транслітарацыіАральны сексНапалеон IIПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)Канфлікт у Судане (з 2023)Секс без пранікненняАлесь РазанаўПаўночная АмерыкаПаліваЯўстах Піевіч ТышкевічМялецій СматрыцкіПлаваннеІван Піліпавіч АкімачкінАбвал моста Лісіньша (2024)Дрычын (Пухавіцкі раён)Кіраўнікі МінскаДэзоксірыбануклеінавая кіслата.neМоўная інтэрферэнцыяВенанцы БутрымЗнак бядыСтакгольмСацыяльныя медыяБеларускі вызвольны рух (арганізацыя)ШываІрына ПаляшчукГызыларбатДу ФуБеларусыЭдвард Адамавіч ВайніловічГалоўная старонкаПурпурны колерКаўнас🡆 More