Вадаспад

Вадаспа́д — падзенне вады ў рацэ з аднаго або некалькіх уступаў.

Характэрны адрыў воднага патоку ад рэчышча. Уступы ўзнікаюць y месцах, дзе рака перасякае сучляненне ўстойлівых і падатлівых да размыву горных парод. Сіла падаючай вады павольна разбурае ўступ, асабліва каля падэшвы, ён абрушваецца, і вадаспад пастаянна адступае ўверх па цячэнні.

Вадаспад
Ніягарскі вадаспад (ЗША і Канада)

Найбольш вядомы Ніягарскі вадаспад y Паўночнай Амерыцы штогод адступае на 0,7—0,9 м. Пры значным разбурэнні ўступу на месцы вадаспада могуць утварыцца парогі. Вадаспады найчасцей трапляюцца на горных рэках, але бываюць і на раўнінных (напрыклад вадаспад Ківач на рацэ Суна ў Карэліі).

Вадаспады перашкаджаюць суднаходству і сплаву лесу. Выкарыстоўваюцца для будаўніцтва ГЭС (напрыклад вадаспады Гуайра на рацэ Парана ў Паўднёвай Амерыцы). Штучныя вадаспады ствараюцца плацінамі і іншымі гідратэхнічнымі збудаваннямі.

Самы высокі вадаспад у свеце — Анхель на рацэ Чурун, вышынёй 1054 м, што знаходзіцца ў Паўднёвай Амерыцы (Венесуэла). Другі па велічыні — Тугела (411 м.).

Самы велічны — вадаспад Вікторыя на рацэ Замбезі (шырыня 1800 м, вышыня 120 м). Самы шырокі вадаспад — Кхон на рацэ Меконг — 10 км з улікам астравоў. Найбольшы каскад вадаспадаў на рацэ Тугела (933 м) y Афрыцы.

Вадаспад
Вадаспады Ігуасу (Аргенціна і Бразілія)

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Горная пародаРака

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сэквіл (Нью-Брансуік)Пурпурны колерМікіта Сяргеевіч ХрушчоўТэмнэУзброеныя Сілы БеларусіТадэвуш КасцюшкаСымон Вікенцьевіч БарысКнігаўка2020РэчыцаБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВасіль ЦяпінскіЗалаты КупідонІван ЧыгрынаўSandvineБеларуская краёвая абаронаТураўскае княстваДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Каласы пад сярпом тваімПрыслоўеГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Google searchДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуРасіяРучная стымуляцыя пенісаГерб БеларусіІранАдам ГлобусФаціма Зайнулінаўна ГабітаваМесны склонКарпэнкавэ (Канатопскі раён)ПрыпяцьМіхась СтральцоўСымон-музыкаПомнік літары «Ў»Станіслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічУніверсітэт імя Дж. КрэндалаСказПолацкае княстваІнстытут беларускай культурыПершы падзел Рэчы ПаспалітайБелая РусьГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаДзень ПерамогіПадарожжа з ЖыгамонтамУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуСэрца на далоніПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеAv.byЧарнаярскі раёнБярнард БукаткаСтаражытны РымГлобус БеларусіЗямля пад белымі крыламіБеларуская фанетыкаЗянон Станіслававіч ПазнякМіхась БашлакоўМікіта Сяргеевіч КрыўцоўКалгасАлесь ТаболічЛінейны карабельГарады БеларусіАВаўкалакБеларусь 2Юрась ШамецькаАчэрэтынэПапараць-кветкаКіеўСпіс памерлых у 2024 годзеМаскваРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўКалізейСінонімыАфіцыйна-дзелавы стыль🡆 More