Меконг: рака ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Меконг — рака ў Азіі, у Кітаі, М’янме, Лаосе, Тайландзе, Камбоджы, В’етнаме (часткова ўтварае мяжу Лаоса з М’янмай і Тайландам), самая вялікая на п-ве Індакітай.

Меконг
в’етн. Mê Kông
Меконг: рака ў Паўднёва-Усходняй Азіі
Характарыстыка
Даўжыня 4500 км
Басейн 810 000 км²
Расход вады 15 000 м³/с
Вадацёк
Выток Тыбецкае нагор'е і Zha'a Qu[d]
 • Каардынаты HGЯO
Вусце Паўднёва-Кітайскае мора
 • Каардынаты HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Паўднёва-Кітайскае мора
Краіна
Меконг: рака ў Паўднёва-Усходняй Азіі
physical
Меконг
Меконг
Меконг: рака ў Паўднёва-Усходняй Азіі — выток, Меконг: рака ў Паўднёва-Усходняй Азіі — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня каля 4500 км, плошча вадазборнага басейна 810 тыс. км².

Пачынаецца (пад назвай Дза-Чу) на Тыбецкім нагор’і (каля хрыбта Тангла, на вышыні больш за 3000 м). Цячэ ў глыбокіх цяснінах Сіна-Тыбецкіх гор, цераз Юньнань-Гуйчжоўскае нагор’е (дзе называецца Ланьцанцзян), у заходніх адгор’ях гор Чыангшон, па Камбаджыйскай раўніне (пры выхадзе на раўніну вадаспад Кхон). Упадае ў Паўднёва-Кітайскае мора. Ніжэй горада Пнампень пачынаецца дэльта ракі (плошча каля 70 тыс. км²), дзе вылучаюцца два галоўных рукавы. Дэльта забалочаная, месцамі пакрытая мангравымі зараснікамі.

Галоўныя прытокі: Мун, Танлесап (справа), У, Кадынг, Сан, Нам Оў (злева).

Жыўленне ў верхнім цячэнні снегавое і ледавіковае, у ніжнім — дажджавое. Летне-асенняе разводдзе з пад’ёмам узроўню да 10—15 м. Сярэдні гадавы расход вады каля горада Пнампень 13,2 тыс. м³/с (у разводдзе да 30 тыс. м³/с, у межань да 1,5 тыс. м³/с). Замярзае ў верхнім цячэнні на 1—2 месяцы. Натуральны рэгулятар сцёку Меконга ў ніжнім цячэнні — возера Танлесап, якое злучана з Меконгам аднайменным прытокам. У вільготны сезон (чэрвеньлістапад) возера папаўняецца водамі Меконга, у сухі (лістапад—чэрвень) — узровень вады ў Меконгу ніжэйшы, чым у возеры, і адбываецца скід азёрнай вады ў рэчышча ракі. Цвёрды сцёк каля 1,5 км³ за год, што абумоўлівае рост дэльты на 80—100 м штогод.

Выкарыстоўваецца для арашэння (пераважна рысавых палёў). ГЭС Нам Нгум (Лаос) на рацэ Нгум (левы прыток Меконга). Рэкі і азёры басейна Меконга багатыя рыбай, шмат вадаплаўных птушак, ёсць кракадзілы. Суднаходства на 700 км ад вусця, у разводдзе на 1600 км (да горада В’енцьян). Марскія судны падымаюцца на 350 км (да горада Пнампень). На Меконгу — гарады Луангпрабанг, В’енцьян, Саванакхет (Лаос), Пнампень (Камбоджа).

Літаратура

Tags:

ІндакітайВ’етнамКамбоджаКітайЛаосМ’янмаТайланд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сласцёны (Чавускі раён)Іван Іванавіч НасовічКірыла ТураўскіБабынінскі раёнМалавіРамантычны фільмПа што ідзеш, воўча?БаварыяМагнійПнеўманіяБеларусьТобі АлдэрвейрэлдПартнёрства дзеля міруФістынгКуклічы (Свіслацкі раён)Напады на пасольства Лівіі ў МінскуДрычын (Пухавіцкі раён)ПралескаЮрась Свірка21vek.byМіхась ЧаротБелсатАлесь РазанаўІнданезіяУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаПаліваТадэвуш Тышкевіч557-я інжынерная брыгадаЗямля пад белымі крыламіЛаўрынас КашчунасПубліцыстычны стыльПаўночная АмерыкаПрыгоннае праваВінцэнт Дунін-МарцінкевічКарыбут АльгердавічЗміцер СаўкаБеларускі нацыянальны касцюмВасіль ВіткаКсенія ПазнякСэм КлафлінСацыяльныя медыяВікіпедыяАксаміткі прамастойныяНаталля Пятроўна АўдзееваРадаводДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўСоймАсіміляцыя талышоўПрафесійны саюзМірскі замакЯдвігін Ш.ВікіслоўнікЛуі ДавуМонатэізмВалерый Дзмітрыевіч Маракоў2001Пінхас ПалонскіКлемент ЭтліВялікія раўніныБэці ЛавэтРаян РэйнальдсМесны склонМялецій СматрыцкіУладзімір ДубоўкаКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіНів Кэмпбел1984 (раман)Рэч ПаспалітаяРасліныАлаіза ПашкевічЛідсВікіманія🡆 More