Мангры

Мангры, або мангравыя лясы (ад англ.: mangrove) — зараснікі вечназялёных дрэў і хмызнякоў на прыліўна-адліўнай паласе глеістых узбярэжжаў вільготных тропікаў, якія ахаваны ад прыбою.

Мангры
Мангры, штат Керала, Індыя

Мангры сканцэнтраваны па плоскіх берагах усходняга і заходняга (Гвінейскія мангры) узбярэжжаў Афрыкі, на востраве Мадагаскар, Сейшэльскіх і Маскарэнскіх астравах, па берагах Паўднёвай Азіі і Паўночнай Аўстраліі, Цэнтральнай і Паўночнай Амерыкі. Найбольш паўночны раён распаўсюджання манграў — каля 32° пн.ш. у Фларыдзе і на Бермудскіх астравах, у Чырвоным моры (заліў Акаба) і на поўдні Японіі. У Паўднёвым паўшар’і мангровы адыходзяць яшчэ далей ад экватара. На ўсходнім узбярэжжы Афрыкі яны дасягаюць наваколляў Дурбана (33° пд.ш.), а ва Усходняй Аўстраліі — 38° пд.ш. Найменшую працягласць арэал манграў мае на Ціхаакіянскім узбярэжжы Амерыкі, ад Ніжняй Каліфорніі да 3°48' пд.ш. у Паўднёвай Амерыцы — яе распаўсюджанне на поўдзень абмяжоўвае халоднае цячэнне Гумбальдта. У Атлантычным акіяне мангровы дасягаюць 28°20' на поўдні Бразіліі. На ўзбярэжжы Афрыкі яны растуць галоўным чынам у эстуарыях буйных рэк, і распаўсюджанне іх на поўдзень перашкаджае каля 9° пд.ш. сухі клімат кантынента. Такім чынам, з пункту гледжання геаграфіі мангравыя біяцэнозы лічацца інтразанальнымі.

Мангры
Распаўсюджанне манграў

Мангры складаюцца звычайна з вечназялёных дрэў вышынёй 10-15 м. Найбольш высокаствольныя дрэвы (да 27-30 м) сустракаюцца ў манграх Усходняга паўшар’я. Залежна ад частаты і працягласці затаплення, характару субстрата (глеісты ці пясчаны), суадносінаў прэснай і марской вады (у вусцях рэк) расліны ў мангравых зарасніках размешчаны паясамі, у кожным з якіх дамінуюць адзін-два (часам некалькі) віды.

Колькасць відаў раслін, якія ўтвараюць мангравыя зараснікі, адносна невялікі — каля 20 відаў, што адносяцца да сямействаў рызафоравых, вербенавых, мірысінавых, санетарыевых і камбрэтавых.

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Англійская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Максім ГарэцкіБаза даныхДжонатан СвіфтПарэчкіКастрычніцкая рэвалюцыяЗвязда (газета)ЛюблінМастурбацыяГербы гарадоў БеларусіКаласы пад сярпом тваім7Node.jsФларыян ЧарнышэвічАльгердАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаСлуцкГерб ЛітвыАдольф ГітлерСяргей БульбаLortel ArchivesПаўлінкаАнілінгусКастусь ЦвіркаБеларускія татарыЯнка СіпакоўЧэмпіянат свету па снукеры1918PinterestУладзімір Пятровіч БутрамееўАлесь Мікалаевіч КарлюкевічАсіміляцыя (мовазнаўства)Андрусь ТакіндангКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтВайна на ўсходзе УкраіныМіхась СтральцоўАперацыя «Арго»ВікіпедыяКарусь КаганецМы выйдзем шчыльнымі радаміБраніслаў Адамавіч ТарашкевічМарыяна РахойФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіВасінаІван ШамякінSega SaturnЛашанцыРада БНРАлесь БачылаДэвід КроненбергБароўка (Лепельскі раён)Арганічныя рэчывыБалты (дынастыя)Пары-МатчБеларуская ВікіпедыяЧорны замак АльшанскіАртур ВольскіНігілізмФранцыск СкарынаКубаФакультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаПімен ПанчанкаГуканне вясныТочка BYТайландФінляндыяУкраінаСвятлана Валер'еўна ФаменкаДарожныя знакі БеларусіПраграмістСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаБульбаЯнка БрыльБітва пад Оршай (1514)Андрусь Горват🡆 More