Лаос: краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Лаос (Lao: ສາທາລະນະລັດ ປະຊາທິປະໄຕ ປະຊາຊົນລາວ, Sathalanalat Paxathipatai Paxaxon Lao; French: République démocratique populaire lao, Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка) — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, размешчаная на паўвостраве Індакітай.

На поўначы мяжуе з М’янмай і Кітаем, на ўсходзе з В’етнамам, на поўдні з Камбоджай, на захадзе з Тайландам; не мае выхаду да мора. Прытрымліваецца камуністычнай ідэалогіі, аднапартыйная сістэма на чале з Лаоскай народна-рэвалюцыйнай партыяй. Мае невялікую колькасць насельніцтва, але тэмпы росту даволі высокія. Найменш густазаселеная краіна рэгіёну. Рэлігія — будызм. Адна з найбяднейшых краін рэгіёну. Усе прыбыткі краіны і надзеі на лепшую будучыню звязаныя з рэсурсамі нетраў, ракою Меконг, а таксама з разнастайнасцю незвычайна прыгожых краявідаў, што вабяць турыстаў. З’яўляецца членам ААН, АСЕАН.

Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка
ສາທາລະນະລັດປະຊາທິປະໄຕ ປະຊາຊົນລາວ
Sathalanalat Pasathipatai Pasason Lao
Лаос: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя Герб Лаоса
Сцяг Лаоса Герб Лаоса
Лаос: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя
Дэвіз: «ສັນຕິພາບ ເອກະລາດ ປະຊາທິປະໄຕ ເອກະພາບ ວັດຖະນາຖາວອນ
Мір, незалежнасць, дэмакратыя, адзінства і росквіт»
Гімн: «Pheng Xat Lao»
Дата незалежнасці 19 ліпеня 1949 года (ад Францыі)
Афіцыйная мова лаоская
Сталіца В’енцьян
Найбуйнейшыя гарады В’енцьян, Паксэ, Саванакхет, Луангпхабанг
Форма кіравання сацыялістычная рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Бунянг Варачыт
Боўн-Гнанг Валачыт
Тхангсінг Тхамаванг
Дзярж. рэлігія будызм
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
81-я ў свеце
236 800 км²
2
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

7,1 млн чал. (105-я)
30 чал./км²
ВУП
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$49 млрд.  (132-ы)
$7400
ІРЧП (2011) 0,524 (138-ы)
Валюта лаоскі кіп (=100 атам)
Інтэрнэт-дамен .la
Код ISO (Alpha-2) LA
Код ISO (Alpha-3) LAO
Код МАК LAO
Тэлефонны код +856
Часавыя паясы +7

Этымалогія

Назва краіны паходзіць ад імя народа лао.

Геаграфія

Лаос: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Горны краявід
Лаос: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Меконг на поўдні Лаоса

Пераважна горная краіна. Па мяжы з В’етнамам праходзяць горы Чыангшон, на паўночным захадзе — хрыбет Луанг Прабанг. На поўначы і поўдні размешчаны плато з сярэдняй вышынёй каля 1000—1200 м. Найвышэйшы пункт, гара Біа (2830 м.), знаходзіцца ў паўднёвай частцы плато Сіангкхуанг. У Лаосе маюцца буйныя запасы рудных карысных выкапняў: жалезнай руды (з утрыманнем металу да 60-65 %, 2/3 ўсіх рэсурсаў Паўднёва-Усходняй Азіі) і волава (горы Лаоса з’яўляюцца часткай алавянна-вальфрамавага поясу). Горы і плато ў паўднёва-заходняй частцы абрываюцца да даліны Меконга — найбуйнейшай ракі краіны і ўсяго рэгіёну. Яго працягласць на тэрыторыі Лаоса 1850 км. На самым поўдні краіны Меконг утварае грандыёзны каскад вадаспадаў Кхон агульнай вышынёй 21 м і шырынёй амаль у 10 км, што робіць гэтыя вадаспады самымі шырокімі ў свеце. Большасць рэк адносіцца да басейна Меконга, найбуйнейшыя з іх: Тха, У, Нгум, Бангфай. Клімат субэкватарыяльны мусонны, характарызуецца вялікай колькасцю ападкаў (у сярэднім 1500—2000 мм) і дзяленнем года на два сезоны — летні перыяд дажджоў мусонаў з мая па кастрычнік і зімовы сухі перыяд з лістапада па красавік. У сухім сезоне два адрэзкі: сухі прахалодны — з лістапада па люты і гарачы сухі ў сакавіку-красавіку. Больш за трэць тэрыторыі пакрыта густымі лясамі. У апошняе стагоддзе лясістасць зменшылася практычна ўдвая. На поўначы распаўсюджаныя вечназялёныя вільготныя субтрапічныя лясы з вялікім удзелам магнолій, лаўраў, ліян, папараці. Вышэй за 1500 м яны змяняюцца хвойна-шыракалістымі лясамі з дубам, хвояй, каштанам. На плато цэнтральнага і паўднёвага Лаоса дамінуюць светлыя мусонныя лістападныя лясы з цікам, шарэяй, дыптэракарпусам, зараснікамі бамбука. Даліны паўднёвага Лаоса і схілы гор Чыангшон параслі вечназялёнымі вільготнымі трапічнымі лясамі. У Лаосе пераважаюць чырваназёмы, чырвона-жоўтыя і чырвоныя глебы. Захаваліся даволі значныя статкі дзікіх індыйскіх сланоў. У лясах водзяцца малпы (гібоны, макакі і інш.) і паўмалпы, з драпежнікаў — тыгр, леапард, мармуровая пантэра, малайскі і белагруды мядзведзі. Месцамі сустракаюцца пальмавая куніца і балотная рысь. З капытных шырока распаўсюджаныя быкі (бантэнг і гаял), буйвалы, алені, дзікі. З 1993 дзейнічае прыродаахоўная праграма, паводле якой 21 % тэрыторыі Лаоса павінен увайсці ў склад нацыянальных паркаў.

Гісторыя

Сучасная лаоская гістарыяграфія звязвае сваю гістарычную і культурную ідэнтычнасць з каралеўствам Лансанг (паэтычная назва — Каралеўства мільёна сланоў пад белым парасонам), якое ў 14-17 стагоддзях было адной з найбуйнейшых дзяржаў у Паўднёва-Усходняй Азіі. Дзякуючы цэнтральнаму геаграфічнаму становішчу, каралеўства змагло стаць важным цэнтрам гандлю ў Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама значным культурным цэнтрам. Пасля перыяду ўнутраных канфліктаў каралеўства Лансанг падзялілася на тры асобных каралеўствы — Луанг Прабанг, В’енцьян і Чампасак. У 1893 году яны сталі французскім пратэктаратам, разам сфармаваўшы тое, што цяпер вядома як краіна Лаос.

З канца XIX ст. Лаос быў уключаны ў Французскі Індакітай, з 1930-х — у сферы японскіх інтарэсаў, у Другую сусветную вайну акупаваны Японіяй. Пад канец вайны ўзнік антыкаланіяльны рух Лао Ісара (Вызваленне Лаоса) на чале з прынцамі Суфанувонгам (Суванавонгам) і Сувана Фумам.

Пасля капітуляцыі Японіі Лао Ісара падняло паўстанне супраць французскага панавання і абвясціла незалежнасць краіны пад назвай Патэт-Лао (Краіна Лао). Францыя разбіла армію Патэт-Лао і да 1953 захоўвала сваю ўладу над Лаосам. 22 кастрычніка 1953 Лаос атрымлівае незалежнасць, у 1954 абвяшчаецца нейтральным каралеўствам на чале з каралём Сісавангам Вонгам.

Важную ролю ў вызваленні Лаоса адыграў створаны 11 сакавіка 1951 Адзіны фронт супраціўлення народаў Лаоса, В’етнама і Камбоджы. Па запрашэнні кіраўнікоў лаоскага вызваленчага руху ў Лаос прыбылі в’етнамскія добраахвотнікі. Сумеснымі намаганнямі краіны Індакітая дамагліся ад Францыі прызнання іх незалежнасці.

У канцы 1950-х у Лаосе пачынаецца грамадзянская вайна, выкліканая спробамі правых сіл захапіць уладу. 7 кастрычніка 1960 кааліцыйны ўрад Сувана Фумы ўстанаўлівае дыпламатычныя адносіны з СССР і атрымлівае ад Савецкага Саюза, В’етнама, іншых сацыялістычных краін ваенную і эканамічную дапамогу.

У наступныя два гады войска Патэт-Лао з удзелам в’етнамскіх салдат займае 2/3 тэрыторыі краіны. У 1964 ЗША пачынаюць неаб’яўленыя ваенныя дзеянні ў Лаосе (так званую «Сакрэтную вайну») з мэтай разбіць Адзіны фронт трох краін Індакітая, знішчыць базы Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам, створаныя на тэрыторыі Лаоса для аперацый у Паўднёвым В’етнаме, і ліквідаваць маршрут таемнага перамяшчэння узброеных фармаванняў, вядомы як «сцежка Ха Шы Міна». Амерыканская дапамога пастаўлялася па лініі амерыканскага агенцтва міжнароднага развіцця з тэрыторыі Тайланда, амерыканскія афіцэры непасрэдна кіравалі лаоскай каралеўскай арміяй, авіяцыя ЗША вяла бамбардзіроўкі Лаоса.

21 лютага 1973 суб’ектамі грамадзянскай вайны падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нацыянальнай згоды ў Лаосе. 29 лістапада 1975 кароль Лаоса адрокся ад прастола. 2 снежня 1975 абвешчана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.

Дзяржаўны лад і палітыка

Лаос — рэспубліка. Канстытуцыя, прынятая ў жніўні 1991, фіксуе існаванне ў краіне дзяржавы аднапартыйнага тыпу, у якім кіруючая Народна-рэвалюцыйная партыя Лаоса з’яўляецца «кіруючым ядром сістэмы». Згодна са статутам партыі, яна «фармулюе і карэктуе галоўныя напрамкі стратэгіі і тактыкі нацыянальнага развіцця ва ўсіх сферах жыцця і кантралюе дзейнасць сваіх кіруючых кадраў і радавых членаў, дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый».

Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца дэпутатамі Нацыянальнага сходу на пяцігадовы тэрмін. Для абрання кандыдат павінен набраць не менш як дзве трэці галасоў.

Вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган — аднапалатны Нацыянальны сход (109 членаў), абіраецца на 5 гадоў усеагульным галасаваннем грамадзян старэйшых за 18 гадоў.

Выканаўчая ўлада належыць ураду, прызначанаму прэзідэнтам і зацвярджаюцца Нацыянальным сходам.

Унітарная рэспубліка, дзеліцца на 17 правінцый.

Беларуска-лаоскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай устаноўлены 7 лютага 1994 г.

15 красавіка 2011 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам Садоха прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве. 10 мая 2011 г. Садоха ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясону. У чэрвені 2012 Лаос з афіцыйным візітам наведаў Міністр замежных спраў Беларусі С. М. Мартынаў.

Насельніцтва

Высокі тэмп росту насельніцтва (1,5 % у 2017). Краіна мультынацыянальная, насельніцтва складаюць мноства народнасцей (больш за 60), што належаць да некалькіх этнічна блізкіх групаў.

Лаос: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Луанг Прабанг

Большая частка насельніцтва адносіцца да тайскай моўнай групы: лаа (каля 53 %), тай, горныя тай і інш. Лаа (інакш іх называюць лаа-лумы — раўнінныя лаа) выдзяліліся са складу агульнатайскага этнасу ў XIV стагоддзі. Пражываюць яны ў даліне Меконга, у найбольш шчыльна заселенай частцы Лаоса. Што тычыцца горных лаа-танг (кхмерская група) і лаа-сунаў (сям’я мяа-яа), то яны пражываюць у горных ўсходняй і паўночнай, слабазаселеных частках краіны. Жывуць у Лаосе таксама кітайцы, в’етнамцы, індыйцы і інш. Вернікі пераважна будысты (67 %), прыхільнікі розных рода-племянных анімістычных вераванняў, так званай лаоскай народнай рэлігіі (31 %). Каля 2 % насельніцтва — хрысціяне.

Урбанізацыя вельмі нізкая — 33 %, у сталіцы пражывае амаль палова ўсіх гараджан — 1 млн чалавек (2017), астатнія гарады невялікія (Паксэ — 90 тыс.), Саванакхет (66 тыс.), Луанг Прабанг (47 тыс.)

Эканоміка

Грашовая адзінка — кіп. ВУП на душу насельніцтва у 2017 склаў 7 400 долараў. Найбяднейшая пасля Усходняга Тымора краіна ПУА. Пры гэтым цягам апошняга дзясяцігоддзя эканоміка Лаоса дэманстравала штогадовы рост больш за 7 %. Амбіцыйныя планы развіцця лаоскай эканомікі звязаны з асваеннем гіганцкага гідрапатэнцыялу Меконга і экспартам электраэнергіі ў суседнія краіны.

Каля 70 % насельніцтва занята ў сельскай і лясной гаспадарцы. Прыкладна 80 % пасяўных плошчаў адведзеныя пад рыс. Сярод іншых культур — кукуруза, батат, кава; развітыя гадоўля птушкі, буйвалаў. Важнае значэнне маюць лесанарыхтоўкі. Прамысловасць: здабыўныя галіны (здабыча медзі, волава). Асноўны тып электрастанцый — ГЭС, на Меконзе і прытоках. Акрамя электраэнергетыкі, апрацоўчыя галіны прадстаўлены пашывам адзення. Асноўны гандлёвы партнёр — Тайланд, на які прыходзіцца амаль палова знешняга гандлю. Пачынаючы з 2010, краіну штогод наведвае больш за 2,5 млн турыстаў. У 2016 гэтая лічба дасягнула 4,2 млн.. Ва ўмовах складанага горнага рэльефу развіццё атрымаў унутраны водны транспарт. Меконг суднаходны на працягу 500 км ад В’енцьяна да Саванакхета, дзе шырыня ракі дасягае 1,5 км. Найбольш распаўсюджаныя сродкі руху — пласкадонныя сампаны, доўгія пірoгі і маторныя лодкі. Квітнее кантрабандны гандаль опіумам — паўночныя раёны Лаоса з’яўляюцца адной з вяршыняў знакамітага Залатога трохкутніка.

Некаторыя цікавінкі

  • Урад Лаоса прадаў правы на нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Лаоса (.la) гораду Лос-Анджэлес.
    Лаос: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
    Даліна збаноў
  • В’енцьян у перакладзе — горад сандалавага дрэва. Хоць у наш час лаоскія мовазнаўцы «лабіруюць» пераклад «месяцавы горад».
  • Паблізу мяжы з В’етнамам знаходзіцца Даліна збаноў, помнік археалогіі — пляцоўкі з вялізнымі каменнымі збанамі, што выкарыстоўваліся ці то ў якасці пахавальных урнаў, ці то для збору дажджавой вады. ЮНЕСКА не ўключае аб’ект ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны з-за вялікай колькасці нездэтанаваўшых амерыканскіх авіяснарадаў у зямлі Даліны.
  • На гербе краіны цэнтральнае месца займае выява пагады Тхат Луанг. Луанг-Прабанг, у якім яна знаходзіцца, — буйны горад, аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

  • http://www.tourismlaos.org/files/files/2016%20Statistic%20Report.pdf Архівавана 22 кастрычніка 2016.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Лаос, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Лаос ЭтымалогіяЛаос ГеаграфіяЛаос ГісторыяЛаос Дзяржаўны лад і палітыкаЛаос Беларуска-лаоскія адносіныЛаос НасельніцтваЛаос ЭканомікаЛаос Некаторыя цікавінкіЛаос СпасылкіЛаосАСЕАНБудызмВ’етнамДзяржаваКамбоджаКамунізмКітайМеконгМ’янмаПаўвостраў ІндакітайПаўднёва-Усходняя АзіяТайланд

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Стараславянская моваМанаграфіяСям’яАлаіза ПашкевічСельская гаспадаркаУладзімір ДубоўкаІспанскае пытанне (ААН)Алесь АркушЮрый Васілевіч ЯкаўлеўСлуцкКанскі кінафестываль 1995ПрыказкаПаўночная КарэяВавёрка звычайнаяШчасцеВолаваБеларускі лацінскі алфавітГарлачык белыKufar.byРэдманд ДжэрардЛітаратураПадляшшаБела-чырвона-белы сцягБеларуская Народная РэспублікаАдам МіцкевічПлошча Перамогі (Мінск)Маа ЦзэдунСэндайскі скверСлуцкі поясЛітаратура і мастацтва (газета)БраткіПары-МатчБаранаЭталонная мадэль OSIПубліцыстыкаІгар Пятровіч СергеенкаРэйкавая вайнаДар’я БялькевічПрыназоўнікГеоргій МарчукЧалавек пасярэдзінеРэч ПаспалітаяДаг СульстадРодны склонIva SativaПазырыкская культураВінцэнт Дунін-МарцінкевічPawaЭазінафільнае запаленне страваводаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Пімен ПанчанкаРамантызмЗнакі прыпынкуВіктар Анатолевіч ШніпЧарнобыльЭйфелева вежаВера Аляксандраўна Палякова-МакейКасцёл Святога Іосіфа (Валожын)Авантуры Пранціша ВырвічаДавальны склонМастацкая літаратура (выдавецтва)Жураўліны крыкБярозка (часопіс)Келі КларксанПалятуха звычайнаяУльяна ЦвярскаяМіхась ЛынькоўПрамысловасць БеларусіКарла ТальявініУніверсітэт ВасаNode.jsЛітваАкцёрЧалавек, які вынайшаў Каляды🡆 More