Вільня Старое Места: гістарычная мясцовасьць у Вільні

Старо́е Ме́ста, або Стары́ Го́рад (лет.

Senamiestis) — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Вільні, найстарэйшая частка места. Знаходзіцца на левым беразе ракі Вяльлі, каля падэшвы Замкавай гары. Адзін з найбольшых урбаністычных комплексаў Усходняй Эўропы, вядомых з часоў Сярэднявечча. Займае плошчу 3,59 км². Ахоплівае 74 кварталы з 70 вуліцамі і завулкамі, 1487 будынкамі з агульнай плошчай памяшканьняў 1 497 000 м². Аб’ект Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Гістарычны цэнтар Вільні
Vilnius Historic Center*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Вільня Старое Места: Вуліцы і пляцы, Адметныя помнікі, Крыніцы
Старое Места
Краіна Летува
Тып культурны
Крытэры ii, iv
Спасылка 541
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1994  (18-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Архітэктурныя дамінанты Старога Места — Вострая брама, Верхні і Ніжні замкі, меская ратуша, карпусы ўнівэрсытэту, цэрквы Прачысьценская (саборная), Мікольская, Духаўская, Пятніцкая і Траецкая (базылянаў), касьцёлы Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Катэдра), Сьвятога Казімера (езуітаў), Святых Янаў, Сьвятой Ганны, Сьвятога Міхала, Сьвятых Францішка і Бэрнарда (бэрнардынаў), Сьвятога Крыжа (баніфратаў), Сьвятога Мікалая і Сьвятой Тэрэзы, палацы Абрамовічаў, Біскупскі (цяпер Прэзыдэнцкі), дэ Рэўсаў, Завішаў, Лапацінскіх, Пацаў, Радзівілаў, Тызэнгаўзаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў і Ўмястоўскіх, помнікі архітэктуры готыкі, рэнэсансу, барока і клясыцызму XV—XVIII стагодзьдзяў.

На захад ад Старога Места пачынаюцца Рудніцкае прадмесьце, Новае Места, Пагулянка і Лукішкі, на поўнач — Рыбакі за ракой Вяльлёй і Антокаль за ракой Вільняй, на ўсход — Зарэчча за ракой Вільняй і Паплавы, на поўдзень — Субач, Росы і Востры Канец. У склад Старога Места ўваходзіць Рускі Горад, гістарычная юрыдыка праваслаўных (уніяцкіх) мітрапалітаў (Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія).

Вуліцы і пляцы

Пры Замкавай гары месьціцца Катэдральны пляц, найбольшы ў Старым Месьце. На пляц выходзіць праспэкт Гедзіміна, да якога прылягаюць вуліцы Татарская, Гарбарская і Віленская.

Непадалёк ад Катэдральнага пляцу знаходзіцца гістарычны Палацавы пляц (цяпер пляц С. Даўкантаса), да якога вядзе Ўнівэсытэцкая вуліца. Яна перасякаецца з вуліцамі Людвісарскай і Скопа, і сканчаецца на скрыжаваньні Сьвятаянскай, Шварца, Гаона і Дамініканскай вуліцаў.

Асноўная вуліца Старога Места — Замкавая, яе працягваюць Вялікая і Вастрабрамская вуліцы. Супольная траса гэтых вуліцаў зьвязвае Катэдральны і Ратушны пляцы і сканчаецца пры Вострай Браме. Зь левага боку Замкавай вуліцы пачынаюцца вуліцы Бэрнардынская, Сьвятога Мікалая і Літарацкая.

Да трыкутніка Ратушнага пляцу, старога цэнтру места, выходзяць, апроч Вялікай, вуліцы Шкляная, Нямецкая, Рудніцкая, Конская і Савіча.

Заходняя мяжа Старога Места праходзіць вуліцай Завальнай, паўднёвая мяжа — Базылянскай, што адпавядае старажытнаму гарадзкому муру.

Адметныя помнікі

Вострая брама

Замкі

Ратуша

Унівэрсытэт

Цэрквы

Прачысьценская (саборная), Мікольская, Духаўская, Пятніцкая і Траецкая (базылянаў) цэрквы.

Касьцёлы

Касьцёлы Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Катэдра), Сьвятога Казімера (езуітаў), Святых Янаў, Сьвятой Ганны, Сьвятога Міхала, Сьвятых Францішка і Бэрнарда (бэрнардынаў), Сьвятога Крыжа (баніфратаў), Сьвятога Мікалая і Сьвятой Тэрэзы.

Палацы

Палацы Абрамовічаў, Біскупскі (цяпер Прэзыдэнцкі), дэ Рэўсаў, Завішаў, Лапацінскіх, Пацаў, Радзівілаў, Тызэнгаўзаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў і Ўмястоўскіх.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вільня Старое Места Вуліцы і пляцыВільня Старое Места Адметныя помнікіВільня Старое Места КрыніцыВільня Старое Места ЛітаратураВільня Старое МестаАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыВяльляВільняЗамкавая гара (Вільня)Летувіская моваМестаСьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКОСярэднявеччаУсходняя Эўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сусьветнае павуціньнеПаставыБеларуская Народная РэспублікаНазоўнікПолацак1769Пратэстанцкая РэфармацыяПацеіГаянаБеларусыОрдэн ПагоніБанкаўскі рахунакАндрэй ФедарэнкаМэдаль Францішка СкарыныПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыЧорны сьпіс ЭўразьвязуБарыс РагуляПлоцевы актВікікрыніцыVolvo CarsФундацыя «Вікімэдыя»Юрась БарысевічМурза (страва)Кіраў (Кіраўская вобласьць)БіскупПрыёрбанкОйча нашАнготГарбатаЛетувісыГранатамётЛютыЭДзьвінскЯўген КантылёўПарнакапытныя2005ПорнгабСубтытрыЛітаратурныя жанрыТэхналёгіяВольныя матэрыялыАдвакатАндрэй ЖукавецВэб-дызайнМарына ВасілеўскаяЯн ПазьнякКарлес ПудждэмонГорадняЛюдміла РублеўскаяАдлігаПавецьЗборная Ангельшчыны па футболеГама (літара)Mozilla FirefoxНовая зямляПрымакі (п’еса)Багуслаў РадзівілВаенная апэрацыяLinuxАндрусь ГорватДалярМікола ПапекаСураж (Польшча)Анатоль СербантовічHromadske.TVШчучынРасонскі раёнМастацкі творIBM🡆 More