Вільня Рускі Горад: Вільня

Ру́скі Го́рад — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Вільні, у Старым Месьце.

Паўночная мяжа мясцовасьці праходзіць Бэрнардынскай вуліцай, заходняя — Замкавай і Вялікай вуліцамі.

Вільня Рускі Горад: Гісторыя, Галерэя, Глядзіце таксама
Плян Рускага Гораду, 1672 г.
Вільня Рускі Горад: Гісторыя, Галерэя, Глядзіце таксама
Грамата Жыгімонта I (1432 г.) «Віленскім месьцічам веры рымскае і рускім, што суць рускае веры» — сьведчаньне разуменьня пад «рускімі» ліцьвінаў рускай веры

Назву Рускага Гораду зьвязваюць з гістарычнымі русінамі. Ад яе ўтварылася назва Рускай вуліцы.

Гісторыя

Рускі Горад (лац. Civitas Ruthenica) у Вільні ўпершыню ўпамінаецца ў 1383 годзе як частка пасаду на ўсход ад пазьнейшых Замкавай і Вялікай вуліцаў.

Доўгі час Віленская меская рада складалася з 12 бурмістраў і 24 райцаў, якія традыцыйна пораўну падзяляліся на «лавіцу рускую» і «лавіцу рымскую» (то бок праваслаўных, па Берасьцейскай уніі таксама званых грэка-каталікамі, і рыма-каталікоў). Захавалася грамата вялікага князя Жыгімонта I ад 27 верасьня 1432 году месьцічам Віленскім:

Вільня Рускі Горад: Гісторыя, Галерэя, Глядзіце таксама  В. князь літоўскі Жыгімонт, жадаючы «месту сваяму Вільні быцьцё лепшае ўчыніці, даруе Віленскім месьцічам веры рымскае і рускім, што суць рускае веры, і ўсяму паспольству места Віленскага нямецкае права Вільня Рускі Горад: Гісторыя, Галерэя, Глядзіце таксама 

Да канца XVIII ст. Рускі Горад быў юрыдыкай праваслаўных (уніяцкіх) мітрапалітаў (Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія).

У 2005 годзе на ўскраіне Рускага Гораду летувіскія археолягі знайшлі хрысьціянскія могілкі, якія датуюцца другой паловай ХІІІ — першай паловай ХІV стагодзьдзя (яшчэ да Крэўскай уніі). Гісторык Алег Дзярновіч зьвяртае ўвагу на тое, што гэтыя могілкі даволі масавыя і існавалі доўгі час: пахаваньні там маюць некалькі пластоў — адно над другім. Ёсьць падставы меркаваць, што гэта пахаваньні людзей усходнехрысьціянскай традыцыі. Адпаведна, усходнехрысьціянскае насельніцтва было ў Вільні ад самых пачаткаў існаваньня гэтага месца як гораду, як паселішча раньнегарадзкога тыпу.

Галерэя

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вільня Рускі Горад ГісторыяВільня Рускі Горад ГалерэяВільня Рускі Горад Глядзіце таксамаВільня Рускі Горад КрыніцыВільня Рускі Горад ЛітаратураВільня Рускі ГорадБэрнардынская вуліца (Вільня)Вуліца Вялікая (Вільня)Вуліца Замкавая (Вільня)ВільняСтарое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БераISO 3166-1РыдмонтЗлучокПолацакБерасьцеМыш курганцаваМарат КазейАркадзь КуляшоўАскеменTrueTypeАсенУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціАнгельская моваXIX стагодзьдзеСпадарВялікі шаўковы шляхГражына (паэма)Язэп СажычІнданэзіяБеларускі клясычны правапісMonodontidaeІталіяЗямля пад белымі крыламіБеларуская Народная РэспублікаПорнгабЛаскаценьУсебеларускі народны сходАляксандар СазанкоўЯва (імя)Анатоль СербантовічБярозка (часопіс)Магілёў2024ПесьняПінскРадПадляшшаЖуавы сьмерціСаўгутАрцём АрашонакАтрад (біялёгія)Драма (аповесьць)LoitumaАндрэй ДынькоЛямбардАфанасі ФіліповічN.R.M.Тадэвуш КасьцюшкаЦэнтральная РУУС (Менск)БеларусьРодныя гоні (1927)Леў ЧайлыткаПарнаграфія ў ІталііКараман (імя)Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Карта растэрміноўкіБелы вершСмаленскЗоя КоўшМаксім ТанкHTMLПольшчаМакс ШчурРэформа беларускага правапісу 1933 годуПалітыкЛязьбійская парнаграфіяПрацоўная дамоваШпакАдвакатЭлектронная поштаКінэматограф.org🡆 More