Вільня Дамініканская Вуліца: вуліца ў Вільні (Летува)

Дамініка́нская ву́ліца (лет.

Dominikonų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Працягвае вуліцу Сьвятаянскую. Зьвязвае скрыжаваньне вуліцаў Сьвятаянскай, Унівэрсытэцкай і Гаона з рогам вуліцаў Нямецкай і Віленскай. Працягваецца вуліцай Троцкай.

Дамініканская
лац. Daminikanskaja
вуліца
Вільня Дамініканская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
Вільня Дамініканская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Сьвятога Духа, Благавешчанская, Гаралё
Даўжыня 290 м
Паштовыя індэксы LT-01131, LT-01517
На мапе
Google
Вуліца Дамініканская ў Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Духа ў стылі віленскага барока, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, палацы Бжастоўскіх, Гурэцкіх, Завішаў і Пацеяў, помнікі архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Назва вуліцы ўтварылася ад кляштару дамініканаў, які захаваўся да нашага часу. Ужо ў XVI ст. забудова вуліцы была мураванай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-вешальнік з мэтай маскалізацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Благавешчанскую (рас. Благовещенская улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Найноўшы час

У 1947 годзе савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя летувіскага камуністычнага дзеяча Ёзаса Гараліса (лет. Garelio gatvė). У 1989 годзе вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.

Агульныя зьвесткі

Вільня Дамініканская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Палац Пацеяў

Даўжыня вуліцы каля 290 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад рогу вуліцаў Нямецкай і Віленскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Усярэдзіне мае скрыжаваньне з вуліцамі Шкляной (з правага боку) і Сьвятога Ігната (зь левага).

Будынкі

Няцотны бок

Вільня Дамініканская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Палац Гурэцкіх
  • № 11 — палац Пацеяў. У канцы XVII ст. Андрэй Война збудаваў палац на месцы трох ранейшых камяніцаў. У першай палове XVIII ст. будынак перайшоў да ваяводы троцкага Аляксандра Пацея. У выніку праведзенай у канцы XVIII ст. рэканструкцыі палац набыў рысы клясыцызму. У час паўстаньня Т. Касьцюшкі тут хаваўся супраціўнік Канстытуцыі 3 траўня апошні гетман вялікі Сымон Марцін Касакоўскі. Паўстанцы знайшлі яго на гарышчы і на наступны дзень павесілі на Ратушным пляцы. У гэтым доме ў пачатку 1906 году адкрылася летувіская кнігарня Марыі Пясяцкайце-Шляпялене, якая дзейнічала да 1945 году. Тут можна было набыць і падпісацца на «Нашу Долю», «Нашу Ніву», а таксама на іншыя беларускія кнігі і выданьні.
Вільня Дамініканская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Касьцёл і кляштар дамініканаў
  • № 13 — палац Завішаў. Да 1747 году палац знаходзіўся ў валоданьні роду Завішаў, калі яго набыў скарбнік троцкі Тучынскі. У 1748 годзе будынак пацярпеў ад пажару. У 1753 годзе яго ныбаў біскуп Міхал Зянковіч, у 1790 годзе — Мілеры. У 1806—1850 гадох тут працавала пошта. У другой палове XIX ст. у выніку рэканструкцыі да палаца дабудавалі трэці паверх. За савецкім часам у будынку месьціўся камбінат тэлефонных сетак, інтэрнат, кватэры. Сёньня тут пяцізоркавы гатэль, у якім у час візыту ў Вільню ў 2009 годзе спыняўся Аляксандар Лукашэнка.
  • № 15 (таксама вуліца Гаона, 1) — палац Гурэцкіх. На гэтым месцы яшчэ ў канцы XV або ў пачатку XVI стагодзьдзяў стаяла 2-павярховая гатычная камяніца. У 1649 годзе яе набыла Віленская акадэмія. У сярэдзіне XVIII ст. будынкам валодаў Валенці Гурэцкі, які істотна рэканструяваў палац у стылі клясыцызму.

Цотны бок

Вільня Дамініканская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Траецкі касьцёл: да (налева) і па маскоўскай перабудове (направа)
  • № 6 — аптэка кляштару дамініканаў. З 1922 году ў будынку месьцілася кнігарня Сьвятога Войцеха. За савецкім часам тут знаходзілася букіністычная кнігарня.
  • № 8 (таксама вуліца Сьвятога Ігната, 11) — касьцёл Сьвятога Духа і кляштар дамініканаў. У 1408 годзе вялікі князь Вітаўт збудаваў тут першы драўляны касьцёл. У 1441 годзе за вялікім князем Казімерам замест драўлянага ўзьвялі мураваную сьвятыню. Па здушэньні вызвольнага паўстаньне 1830—1831 гадоў у 1844 годзе ўлады Расейскія імпэрыі ліквідавалі кляштар. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у кляштарных мурах на загад генэрал-губэрнатара Мураўёва-вешальніка зьняволілі паўстанцаў на чале з Кастусём Каліноўскім, які напісаў тут Лісты з-пад шыбеніцы. У 1993 годзе віленскія беларусы павесілі на сьцяне кляштару мэмарыяльную дошку памяці нацыянальнага героя. 5 верасьня 1993 году тут адбылася сустрэча Папы Рымскага Яна Паўла II зь вернікамі, у якой удзельнічалі арцыбіскупы-беларусы Тадэвуш Кандрусевіч і Казімір Сьвёнтэк.
  • № 10 (таксама вуліца Сьвятога Ігната, 16) — колішні шпіталь. Будаваньне дома вялося ў XVIII ст. з выкарыстаньнем скляпеньняў камяніцы XVI ст., у якой разьмяшчаўся жаночы шпіталь. У 1788 годзе будынак шпіталя перарабілі пад жылы дом. У 1975—1978 гадох праводзілася рэстаўрацыя гатычных сутарэньняў, у якіх разьмясьціўся рэстаран.
  • № 12 — касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (цяпер носіць тытул Божай Міласэрнасьці). У канцы XV або пачатку XVI стагодзьдзяў тут збудавалі першы гатычны касьцёл. У 1748—1749 гадох касьцёл перабудавалі ў стылі барока. У 1821 годзе ўлады Расейскай імпэрыі перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярахату. У 1846—1848 гадох сьвятыню перабудавалі ў маскоўскім стылі. У 1919 або 1920 годзе будынак вярнулі каталікам. У 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1971 годзе праводзілася рэстаўрацыя помніка. У 2004 годзе будынак зноў вярнулі каталікам.
Вільня Дамініканская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Палац Бжастоўскіх
  • № 14 — колішні шпіталь (мужчынскі прытулак). У 1536 годзе тут адкрыўся шпіталь (паводле іншых зьвестак, мужчынскіх прытулак). У XVIII ст. гатычную камяніцу перабудавалі ў стылі барока. У 1821 годзе будынак пераабсталявалі пад вайсковы шпіталь. У 1956 годзе па рамонце тут разьмясьцілі кватэры. Пазьней дом некалькі разоў рэстаўраваўся. У наш час на першым паверсе месьціцца антыкварная крама.
  • № 16 — прытулак кляштару дамініканаў. Цяпер тут месьціцца італьянская цукерня.
  • № 18 (таксама Ўнівэрсытэцкая вуліца, 2) — палац Бжастоўскіх. У канцы XVI ст. будынак набыў і аднавіў дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Цыпрыян Бжастоўскі. 3 1760 году палацам валодаў пісар і рэфэрэндар Павал Ксавэры Бжастоўскі. Сучаснае барокавае аблічча будынак набыў у выніку перабудовы 1769 году. Відаць, аўтарам праекту быў віленскі архітэктар Марцін Кнафкус. У 1802 годзе палац перайшоў да кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага, па ягонай сьмерці — да сына Ірынея Клеафаса.

Крыніцы

Літаратура

  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.

Tags:

Вільня Дамініканская Вуліца ГісторыяВільня Дамініканская Вуліца Агульныя зьвесткіВільня Дамініканская Вуліца БудынкіВільня Дамініканская Вуліца КрыніцыВільня Дамініканская Вуліца ЛітаратураВільня Дамініканская ВуліцаВуліца Ўнівэрсытэцкая (Вільня)Вуліца Віленская (Вільня)Вуліца Нямецкая (Вільня)Вуліца Сьвятаянская (Вільня)Вуліца Троцкая (Вільня)ВільняЛетувіская моваСтарое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дэманстрацыі ў Грузіі (1978)РыгаГісторыя ВільніЛюдміла СільноваВіцебскКарл III (кароль Вялікабрытаніі)Сьцяг РасеіЛацінкаГраматычнае значэньнеДарыюс АларуНаваградакЛічэбнікЗавершшаWordleБортніцтваКрайняя плоцьГлухі білябіяльны выбухны зычныСавушкін прадуктАляксандар ЛукашэнкаДругая сусьветная вайнаБеларуская народная грамада (1941)СНІДДзьмухавецВольныя матэрыялыСудзімонт (імя)ЗасекліУладзімер КульчыцкіВікіЧырвона-зялёны сьцяг.neЗдароўеВэб-сайтЗавушніцыЮры ГумянюкРасейская моваРадзівілыЧас UnixМарш за свабоду (Менск, 2020)Парнаграфія ў РумынііАнальны сэксМікалай ТарасюкМаксім БагдановічЯн СабескіБайкаФіліпіныКандрат ЛейкаОлі ЁкінэнПаўночная МакедоніяПрэзыдэнцкая рэспублікаДотык пісі рукоюПётар IТэхналёгіяУладзімер Арлоў (гісторык)Арамэйскія мовыРасейская акупацыя БеларусіРэзван МарынАўген БартульМонтвілЯ чырванеюВацлаў ЛастоўскіВэнэра (міталёгія)КвачыТом КрузЯблыкЗагор’е (Слонімскі раён)ДавойнаВалеры МаракоўДурбанСБ. Беларусь сегодняЯн ЧыквінМураўёўкі🡆 More