Вільня Замкавая Вуліца: вуліца ў Вільні

За́мкавая ву́ліца (лет.

Pilies gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Пачынаецца ад паўночна-ўсходняга кута Катэдральнага пляцу і вядзе ў кірунку Ратушнага пляцу да скрыжаваньня вуліцаў Бакшта і Латочак. Працягваецца Вялікай і Вастрабрамская вуліцамі.

Замкавая
лац. Zamkavaja
вуліца
Вільня Замкавая Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
Вільня Замкавая Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Максіма Горкага
Даўжыня 500 м
Паштовыя індэксы LT-01123
На мапе
Google
Вуліца Замкавая ў Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — касьцёл Сьвятых Янаў у стылі віленскага барока, Пятніцкая царква і палац Масальскіх, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Назва вуліцы ўтварылася празь яе разьмяшчэньне ў кірунку ад Ніжняга замка да мескай брамы. Лічыцца адной з найбольш старажытных вуліцаў Вільні. У гістарычных крыніцах упамінаецца пад назвай Замкавая або Вялікая Замкавая (разам з сучаснай Вялікай).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

З актыўным будаваньнем Новага Места вуліца засталася галоўнай у Старым Месьце.

Найноўшы час

У 1939 годзе назву вуліцы перайначылі на летувіскі манер. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя расейскага пісьменьніка Максіма Горкага. У 1987 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву, але ў летувізаванай форме.

Агульныя зьвесткі

Вільня Замкавая Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Арка да вуліцы Скопа

Даўжыня вуліцы каля 500 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца з боку Катэдральнага пляцу. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліцы Скопа і Сьвятаянская, зь левага — Сьвятаміхальская і Літарацкая.

Будынкі

Вільня Замкавая Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Рог з Бэрнардынскай вуліцай

Няцотны бок

  • № 1 (таксама вуліца Сьвінтарога, 2) — кутні 3-павярховы дом, які займае Міністэрства ўнутраных справаў Летувы. Збудаваны ў канцы XIX ст.
  • № 3 — 2-павярховы дом, збудаваны ў пачатку XVI ст. Сьпярша належаў віленскаму капітулу. Камяніца перабудоваўлася ў сярэдзіне XVIII ст. і ў 1822 годзе. Спалучае асобныя элемэнты готыкі, рэнэсансу, барока і клясыцызму.
  • № 5 — 2-павярховы дом, які быў у валоданьні віленскаму капітулу.
  • № 7 — 3-павярховы дом, збудаваны ў сярэдзіне XVII ст.
Вільня Замкавая Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Гатычны дом № 12
  • № 9 — дом, у якім у XIX ст. жыў гісторык Тэадор Нарбут. Злучаецца аркай з домам № 11. За аркай пачынаецца вуліца Скопа.
  • № 11 — палац Масальскіх, збудаваны ў XVI ст. У 1832 годзе архітэктар Іван Лявіцкі злучыў камяніцу з суседнімі палацамі Плятэраў і Агінскіх. У 1965—1970 гадох рэстаўратары адкрылі аўтэнтычны фасад палаца.
  • № 13 — 3-павярховы дом з рысамі клясыцызму
  • № 19 — «Гімназіяльны дом» або «Сьвятаянскія муры». У пачатку XIX ст. тут жыў натураліст прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Станіслаў Юндзіл. З кастрычніка 1863 году ў кватэры № 16 чыноўніка віленскай казённай палаты Канстантына Жаброўскага пад імем Ігнацы Вітажэнец жыў Кастусь Каліноўскі, якога тут у ноч на 29 студзеня 1864 году арыштавалі расейскія карнікі.
  • № 21 — усходні фасад касьцёла Сьвятых Янаў, на якім месьціцца мармуровая памятная табліца з эпітафіяй роду Храптовічаў у стылі ракако (1759).

Цотны бок

Вільня Замкавая Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Рог зь Сьвятаміхальскай вуліцай
  • №№ 4 і 6 — 2-павярховыя дамы, якія былі ў валоданьні віленскаму капітулу. Будаваліся ў XVI—XVII стагодзьдзях. Кутні дом № 6 злучаецца аркай з домам № 8. За аркай пачынаецца Бэрнардынская вуліца.
  • № 8 — кутні 3-павярховы дом. Мае рысы клясыцызму.
  • № 10 — дом, збудаваны ў XVI ст. У 1575 годзе Ганна Радзівіл прадала яго біскупу Валяр’яну Пратасевічу. У 1812 годзе тут спыняўся Юзэф Панятоўскі. У 1829—1830 гадох у доме жыў украінскі паэт Тарас Шаўчэнка. Пра гэты факт сьведчыць памятная шыльда на фасадзе будынка. Цяпер у будынку месьціцца гатэль «Atrium».
  • № 12 — 2-павярховы гатычны дом, збудаваны XVI ст.
  • № 14 — дом Яна Дэламарса. 3-павярховы дом збудавалі ў XVII ст.
  • № 16 (таксама Сьвятаміхальская, 2) — кутні 3-павярховы дом з кавярняй.
  • № 18 — кутні 3-павярховы дом з крамай, які належаў брацтву Сьвятой Ганны.
Вільня Замкавая Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Колішняя кнігарня Сыркіна
  • № 22 — 3-павярховы дом, які гістарычна склаўся зь некалькіх дамоў. Гатычная камяніца на гэтых месцы належала Канстантыну Астроскаму. Барокавы фасад цяперашняга будынка зьвіўся ў XVIII ст., калі тут дзейнічаў калегіюм набіліюм пры Віленскім унівэрсытэце. Па скасаваньні ордэна езуітаў (1773) у 1781 годзе дом перайшоў да Мэдычнай школы, якая дзейнічала тут да 1842 году. Пра гэты факт сьведчыць памятная шыльда на фасадзе будынка. У корпусе дом, што выходзіў на двор, былі кватэры прафэсараў Віленскага ўнівэрсытэту. Тут у 1811—1814 і 1817—1828 гадох жыў паэт Юльюш Славацкі. У гэтым жа доме ў 1923—1934 гадох жыў мастак Фэрдынанд Рушчыц. У 1999 годзе на будынку ўсталявалі памятную шыльду зь ягоным барэльефам. Цяпер у будынку на першым паверсе працуюць кнігарня і кавярня.
  • № 24 — 3-павярховы дом, у якім у 1832—1835 гадох жыў Юзэф Ігнацы Крашэўскі. Пра гэты факт сьведчыць памятная шыльда на фасадзе будынка.
  • № 26 — Дом сыгнатараў, філія Нацыянальнага музэю Летувы, адкрыты тут у 2000 годзе. Упершыню гэтая камяніца ўпамінаецца ў 1645 годзе. У канцы XIX ст. новы ўладальнік Казімер Штраль перабудаваў дом у стылі нэарэнэсансу. Першы паверх да 1939 году займала кавярня «Белы Штраль». На другім паверсе ў 1917—1918 гадох месьцілася Летувіская Тарыба, якая 16 лютага 1918 году абвясьціла тут незалежнасьць Летувы.
  • № 28 — дом Шварца. Камяніца на гэтым месцы стаяла з XVI ст. У XVII ст. зруйнаваны будынак набыў купец К. Шварц, які адрамантаваў яго і прадаў Віленскай акадэміі. Цяперашні фасад будынак атрымаў у канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.
  • № 30 — кутні 3-павярховы дом Скяндзерскіх. У кастрычніку 1863 году ў кватэры Канстантына Жаброўскага, што месьцілася ў гэтым доме, пасяліўся Кастусь Каліноўскі. 29 студзеня 1864 году расейскія карнікі арыштавалі яго ў гэтай кватэры.
  • № 32 — дом Ляховічаў, пазьней Ромэраў. У першай чвэрці XIX ст. тут знаходзілася кавярня «Вікторыя», якую любілі наведваць філярэты.
  • № 38 — дом, у якім з 1865 году месьцілася кнігарня Сыркіна. У 1903—1915 гадох тут працавала друкарня, у якой выйшаў апошні нумар газэты «Наша Доля».
  • № 40 — дом, збудаваны ў XVII ст., з 1926 году тут працавала летувіская кнігарня.
  • № 44 (таксама вуліца Латочак, 2) — галерэя Мастацкай акадэміі Летувы.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.

Tags:

Вільня Замкавая Вуліца ГісторыяВільня Замкавая Вуліца Агульныя зьвесткіВільня Замкавая Вуліца БудынкіВільня Замкавая Вуліца ГалерэяВільня Замкавая Вуліца КрыніцыВільня Замкавая Вуліца ЛітаратураВільня Замкавая ВуліцаВуліца БакштаВуліца ВастрабрамскаяВуліца Вялікая (Вільня)ВільняКатэдральны пляц (Вільня)Летувіская моваРатушны пляц (Вільня)Старое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НямеччынаВэб-дызайнСтарабеларуская моваНестар МахноНіна МацяшПАнатацыяВадзім СаранчукоўАзэрбайджанская моваГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўРасейская моваІван МележПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Кастусь КаліноўскіМіхал Клеафас АгінскіТэхналёгіяМарат МаркаўЛетувіская моваЗьміцер СаўкаУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаНаркотыкДжыліВячаслаў ЧамярыцкіВадзім БолбасПорнасайтПісьменнасьцьВіетнамАнгельская моваБеларускае ПалесьсеПаэзіяСтраўнікГідуныФранцішак БагушэвічСьвяты ЮрыЖаночая эякуляцыяВіктар КаліноўскіАндрэй ФедарэнкаМаладняк (часопіс)КамянецПадзелы Рэчы ПаспалітайМараторыйJavaГеаграфічныя каардынатыПарнаграфія ў ВугоршчынеАпэрацыйная сыстэмаБудзьма беларусамі!Міхась ПазьнякоўПольшчаC++Русіны (гістарычны этнонім)ВіялянчэльРасейцыМенскВялейкаПубліцыстыкаЛяхавіцкі замакМіхась РудкоўскіЛізаньне похвыКарпацкая ЎкраінаВайшнорыя22 красавікаІгар Тур🡆 More