Тэадор Нарбут

Тэадо́р (Фёдар Яўхі́мавіч) На́рбут (8 лістапада 1784, маёнтак Шаўры, цяпер Вярэнаўскі раён — 26 лістапада 1864, Вільня, Расейская імпэрыя) — летувіскі і беларускі гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр, дасьледнік летувіскае міталёгіі.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Нарбут.

ст. 28 кастрычніка] 1784, маёнтак Шаўры, цяпер Вярэнаўскі раён — 26 лістапада [ст. ст. 14 лістапада] 1864, Вільня, Расейская імпэрыя) — летувіскі і беларускі гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр, дасьледнік летувіскае міталёгіі. Пісаў на польскай мове.

Тэадор Нарбут
па-польску: Teodor Narbutt
Тэадор Нарбут
Дата нараджэньня 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784 або 8 лістапада 1784(1784-11-08)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 (26) лістапада 1864 (80 гадоў) або 26 лістапада 1864(1864-11-26) (80 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак антраполяг, вайсковы інжынэр, археоляг, даследчык дагістарычнай эпохі, гісторык, журналіст, пісьменьнік, земляўласьнік, калекцыянэр
Навуковая сфэра гістарыяграфія[d] і археалёгія
Бацька Іахім Нарбут[d]
Маці Ізабела з Наневічаў[d]
Дзеці Людвік Нарбут, Тэадора з Нарбутаў[d], Станіслаў Нарбут і Францішак Нарбут
Узнагароды
ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені ордэн сьвятой Ганны IV ступені
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

Паходзіў з шляхецкага роду Нарбутаў гербу «Трубы». Пры хрышчэньні атрымаў падвойнае імя Тэадор Мацей.

Скончыў піярскі коледж у Любешаве, у 1803 Галоўную віленскую школу, вучыўся ў Пецярбурскім кадэцкім корпусе.

Удзельнік расейска-пруска-францускай 1806—1807 рокаў і расейска-швэдзкай 1808—1809 войнаў. Капітан інжынэрных войскаў, аўтар праекту Бабруйскай фартэцыі, удзельнік яе будаўніцтва, за што ўзнагароджаны ордэнам сьвятой Ганны.

3 1812, калі жыў у сваім маёнтку, займаўся дасьледаваньнем гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Цягам усяго жыцьця заставаўся актыўным сябрам Віленскай археалягічнай камісіі, вёў археалягічныя раскопкі. У 1820 адкрыў ямнае пахаваньне ля роднай вёскі Шаўры. Апісаў руіны крэпасьці на Нёмане ля вёскі Лыскава Гарадзенскай губэрні.

Тэадор Нарбут 
Тэадор Нарбут

Расейскія ўлады вінавацілі Нарбута ў распрацоўцы плянаў захопу Бабруйскай фартэцыі і Вільні падчас паўстаньня 1830—1831 рокаў, адліўцы гарматаў і каардынацыі дзеяньняў паўстанцаў, аднак ня здолелі нічога даказаць.

У 1847—1852 збудаваў у Эйшышках парафіяльную царкву.

Дзеці Тэадора Нарбута бралі актыўны ўдзел у паўстаньня 1863—1864 рокаў, што разьяднала ўсю ягоную сям’ю. Старэйшы сын Людвік узначальваў паўстанчы аддзел на Лідчыне і загінуў падчас аднаго з баёў; малодшы Баляслаў быў асуджаны на сьмерць, аднак пазьней ягонае пакараньне было замененае на пажыцьцёвае зьняволеньне. Адзіная дачка, па мужы Тэадора Маньчунская, была вымушаная ўцячы з краіны і завочна прысуджаная да катаргі. Сам Тэадор з жонкаю Крысьцінай былі асуджаныя на высылку ў Сыбір, хоць у дачыненьні да яго прысуд ня быў выкананы з прычыны хваробы. Жонка атрымала дазвол на вяртаньне з Пэрмскай губэрні толькі ў 1871 року, аднак Нарбут болей зь ёй ня ўбачыўся, памершы ў Вільні ў 1864. Пахаваны ля парафіяльнага касьцёлу ў Начы (цяпер у Вярэнаўскім раёне).

Дзейнасьць

Тэадор Нарбут 
«Pomniejsze pisma historyczne, szczególnie do historii Litwy odnoszące się» (1856)

Аўтар 9-томнай «Гісторыі літоўскага народу», выдадзенай у 1835—1841. Падзеі ў ёй давёў да 1569. У «Гісторыі…» шмат месца адведзена беларускаму народу, яго мове і пісьменнасьці. Шмат цікавых зьвестак пра Менск, народныя абрады беларусаў Лідчыны.

Для сваёй працы выкарыстаў беларускія летапісы і «Хроніку польскую літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага.

Апублікаваў шэраг гістарычных крыніцаў, у тым ліку ў 1846 «Хроніку Быхаўца».

Некаторыя крыніцы, апублікаваныя Т. Нарбутам (напрыклад, «Раўданская хроніка», «Дзёньнік фон Кібурга») выклікаюць сумневы ў сучасных дасьледнікаў.

Зьбіраў этнаграфічныя і фальклёрныя матэрыялы, вёў археалягічныя раскопкі.

Крытыка

Гісторык Алег Ліцкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што Тэадор Нарбут у сваёй публікацыі Хронікі Быхаўца на падставе ўласных уяўленьняў пра Кейстута як паганца перарабіў фразу, сказаную ім свайму сыну Вітаўту з нагоды скаргі на дзеяньні Ягайлы. Калі ва ўсіх сьпісах Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх гэта «Бог нас асьцярог», то ў нарбутавай публікацыі — «Богі нас асьцераглі».

Бібліяграфія

  • Rys historyczny ludu cygańskiego. — Wilno: 1830.
  • Wyborowe ody i kantaty Jana Babtysty Rousseau / wierszem przetł. przez Teodora Narbutta. — Wilno: B. Neuman, 1832. — 304 с.
  • Uprawa lnu, konopi i innych roślin włoknodajnych, oraz proste, tanie, litewskiemu krajowi właśćiwe, sposoby zatrudnienia się wyrobami z nich korzystnemi : oparte na doświadczeniach / Przez Teodora Narbutta. — Wilno: 1833.
  • Ody wszystkie / Quintus Flaccus Horatius; Horacy; Wierszem polskim przełżone przez Teodora Narbutta. — Wilno: B. Neuman, 1835. — Т. 1—2.
  • Pomniki do dziejów litewskich…. — Wilno: Ruben Rafałowicz, 1846. — 205 с.
  • Dzieje narodu litewskiego w krótkości zebrane. — Wilno: Nakł. Rubena Rafałowicza, 1847.
  • Pomniejsze pisma historyczne, szczególnie do historii Litwy odnoszące się. — Wilno: Nakł. T. Glücksberga, 1856.
  • Dzieje starożytne narodu litewskiego. — 1835—1841.
  • Podanie o litewskim 1863 roku powstaniu przez A. K. i. / Teodor Narbutt historyk i syn jego Ludwik. — Lwów: 1870. — 233 с.

Узнагароды

  • Ордэн сьвятога Ўладзімера 4-й ступені
  • Ордэн сьвятой Ганны 4-й ступені
  • Ордэн сьвятой Ганны 4-й ступені (за пабудову Бабруйскае фартэцыі, 1809)
  • памятны пярсьцёнак цара Мікалая I (за літаратурную дзейнасьць)

Крыніцы

Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. — 118 с.
  • Ненадавец А.М. Тэадор Нарбут. — Мн.: 1996.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі

Тэадор Нарбут  Тэадор Нарбутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Тэадор Нарбут ЖыцьцяпісТэадор Нарбут ДзейнасьцьТэадор Нарбут КрытыкаТэадор Нарбут БібліяграфіяТэадор Нарбут УзнагародыТэадор Нарбут КрыніцыТэадор Нарбут ЛітаратураТэадор Нарбут Вонкавыя спасылкіТэадор НарбутВКЛВярэнаўскі раёнВільняМаёнтакПольская моваРасейская імпэрыяШаўрыЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Генадзь ПашкоўАлесь АркушПаэзіяАрубаЛявон ВашкоАхоўны статусРАУСАзіяЗаходнерусізмМікіта НескаромныБеларуская народная партызанкаПалесьсеСьпіс гарадоў БеларусіБудзьма беларусамі!Nokia 5140Маркёр15 красавікаБеларуская літаратураТып (біялёгія)Дарога Р43 (Беларусь)Дыяніз ІлкавічБанкаўскі рахунакЛетувіская моваКубізмВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Віцебскі сшытакЖывапісПалітыкАлегорыяІтальянская мова1467ВайшнорыяОндрэй ДудаВыказьнікНаркотыкНямеччынаЯгайлаЮрась БарысевічМіс СусьветБаранавічыСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРКітабыБушкаПадзелы Рэчы ПаспалітайШыізмСьвяты ЮрыВіктар ЖыбульРодныя гоні (1927)Анатоль ІвашчанкаТутэйшыя (літаб’яднаньне)ЖамойтыГеакэшынгПрыпяцьПарнаграфія для жанчынСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняПрыдатак (мовазнаўства)Беларускі Народны Фронт АдраджэньнеСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМіндоўгJavaРоксі ПантэрАндрэй ХадановічСказГеоргі МарчукБісэксуальная парнаграфія🡆 More