Вільня Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Пятніцкая царква па маскоўскай перабудове
Пятніцкая царква па маскоўскай перабудове
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°40′51.47″ пн. ш. 25°17′21.69″ у. д. / 54.6809639° пн. ш. 25.2893583° у. д. / 54.6809639; 25.2893583 25°17′21.69″ у. д. / 54.6809639° пн. ш. 25.2893583° у. д. / 54.6809639; 25.2893583
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Віленская і Літоўская япархія[d] 
Архітэктурны стыль нэабізантыйскі стыль[d]
Заснавальнік Марыя Віцебская[d]
Дата заснаваньня 1345
Сайт paraskev.wix.com/paraske…
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Летувы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Вільня Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на невялікім пляцы пры зьбегу вуліцаў Вялікай, Замкавай і Латочку. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, пазьней Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Дзейнічае як прыпісная да Прачысьценскай саборнай царквы. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які ў выніку маскоўскай перабудовы атрымаў рысы расейска-бізантыйскай эклектыкі. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Пятніцкая царква — найстарэйшая царква Вільні, адна з архітэктурных дамінантаў Рускага Гораду. Традыцыйна лічыцца, што менавіта тут прынялі хрост віленскія мучанікі з хрысьціянскімі імёнамі Антон, Ян і Яўстах: «Круглец, Кумец, Няжыла родам Літвы», «…літоўскія ж ім імёны Круглец, Кумец, Няжыла».

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Будаваньне мураванай Пятніцкай царквы ў Вільні вялося ў 1345—1346 гадох з ініцыятывы віцебскай князёўны Марыі Яраслаўны, першай жонкі вялікага князя Альгерда. Тут ахрысьцілі ўсіх дванаццаць сыноў Альгерда — ад Марыі Віцебскай і цьвярской князёўны Юліяніі Аляксандраўны. У 1346 годзе Марыя Віцебская спачыла ў гэтай царкве.

У 1557 і 1610 гадох будынак царквы моцна пацярпеў ад пажараў. Паводле сьведчаньня нямецкіх купцоў, у 1587 годзе царква мела хоры, а сваім выглядам яна паходзіла на кіеўскія і наўгародзкія цэрквы. У 1611 годзе, калі кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза перадаў царкву з прылеглымі будынкамі ордэну базылянаў, яна мела пашкоджаны выгляд.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе царква пацярпела ад пажару і ня дзейнічала да 1700—1702 гадоў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1705 годзе маскоўскі гаспадар Пётар I адслужыў тут падзячнае набажэнства за перамогу над швэдзкім каралём Карлам XII і падараваў царкве захоплены ў швэдаў сьцяг. Таксама ён хрысьціў у царкве арапа Ганібала, прадзеда Аляксандра Пушкіна. Хроснымі бацькамі былі сам маскоўскі гаспадар і каралева і вялікая княгіня Крыстыяна Эбэргардына, жонка Аўгуста Моцнага. У 1748 годзе царква зноў згарэла амаль дашчэнту, праз пэўны час яе зь цяжкасьцю аднавілі. У канцы XVIII ст. царква зноў апынулася ў непрыдатным стане і доўгі час не рамантавалася.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква прыйшла ў заняпад. Яе будынак застаўся бяз даху і выкарыстоўваўся як дроўны склад.

Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) з ініцыятывы Мураўёва-вешальніка ў 1864 годзе будынак царквы перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве), а ў 1865 годзе яго рэканструявалі паводле праекту расейскага архітэктара Мікалая Чагіна. У 1886 годзе царкоўны пляц атачылі жалезнай агароджай на мураваным падмурку.

У канцы XIX ст. царкву прыпісалі да Мікольскай царквы і перадалі ў карыстаньне вайскова ведамства Расейскай імпэрыі. У Першую сусьветную вайну царква ня дзейнічала.

Найноўшы час

У канцы 1920-х гадоў з ініцыятывы беларускага сьвятара Аляксандра Каўша кансысторыя ПАПЦ перадала царкву Віленскай беларускай гімназіі, і ў ёй пачаліся службы на беларускай мове. 25 сакавіка 1926 году прадстаўнікі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД) правялі ў царкве сьвяточнае набажэнства з нагоды Дня Волі.

У Другую сусьветную вайну царква згарэла ўсярэдзіне. Па вайне зрабілі яе вонкавы рамонт. У 1961 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1981 годзе яе будынак прыстасавалі пад музэй малых мастацкіх формаў, філію Летувіскага мастацкага музэю.

У 1991 годзе будынак царквы перадалі Маскоўскаму патрыярхату, а 31 траўня 1991 году царкву наноў асьвяцілі. У ёй правялі рамонт інтэр’ераў, зрабілі новы іканастас. З 2005 году ў царкве пачалі праводзіцца набажэнствы на летувіскай мове, а 5 траўня 2011 году на царкоўным падворку адкрылі помнік арапу Ганібалу і яго праўнуку расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну.

Архітэктура

Помнік гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які набыў рысы барока і ўрэшце расейска-бізантыйскай эклектыкі. Да часоў рэканструкцыі 1865 году ад арыгінальнага будынка захавалася толькі адна зь сьценаў. Па рэканструкцыі гэта крыжова-купальная 1-апсыдная пабудова.

На фасадзе з боку пляцу вісяць тры памятныя дошкі з тэкстамі, якія апавядаюць пра гісторыю царквы. На бакавой сьцяне, закрытай ад агляду суседнімі будынкамі, вісяць яшчэ тры дошкі, дзе пералічваюцца рэканструяваныя ў 1860-я гады цэрквы Вільні і сябры царкоўна-будаўнічага камітэту, а таксама паказваецца царква ў руінах і па рэканструкцыі.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вільня Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы ГісторыяВільня Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы АрхітэктураВільня Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы ГалерэяВільня Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы ЗаўвагіВільня Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы КрыніцыВільня Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы ЛітаратураВільня Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы Вонкавыя спасылкіВільня Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жаночая рыфмаКасмадром імя Сатыша ДгаванаФранцішак БагушэвічГунтГрэбляПорнасайтТып (біялёгія)ОкельУкраінская моваДзьвінскСямён ПадокшынВалошкаФартэпіянаЭякуляцыяВішнеў (Менская вобласьць)ВялікабрытаніяСубэтнасЧасьціна мовыБабёр@Кузьма ЧорныНарвідГарбатаБеларусы ў ПольшчыЗаходнеславянскія мовыШвэцыяБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеРусіфікацыяКампутарУладзімер КараткевічНазоўнік(486958) 2014 MU69АзіяПагоняКунілінгусКірыл СтаселькаСолыПольшчаПрыказкаСурвэткаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Станіслаў МанюшкаГалоўная старонкаКрумкачАндрэй ФедарэнкаВіктар ШніпВільняЖанчына зьверхуЯнка БрыльГрамадзкі набытакРужанецБАТЭ БарысаўПрыдатак (мовазнаўства)Фульда (рака)Валянцін АкудовічДжынсавая рэвалюцыя30 красавікаУладзімер ЛенінСонечная энэргіяВэб-сэрвэрЖамойтыСусьветнае павуціньнеКамянецЭўропаВэб-сайт25 красавіка14 красавікаНямеччына1896Жырандоля🡆 More