Альгерд

Альге́рд Гедзімі́навіч (1296 — травень 1377) — вялікі князь літоўскі (1345—1377), князь крэўскі і віцебскі; адзін з найбуйнейшых вайскаводаў Вялікага Княства Літоўскага.

Пражыў больш за 80 гадоў, кіраваў дзяржавай 32 гады; бацька 12 сыноў, у тым ліку Ягайлы, Андрэя Полацкага, Сьвідрыгайлы, Скіргайлы, Уладзімера.

Альгерд
лац. Algierd
Альгерд
Альгерд (уяўны партрэт)
12-ы вялікі князь літоўскі
1345 — 1377
Папярэднік Яўнут
Наступнік Ягайла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1296
Памёр 24 траўня 1377
Нашчадкі Ад Марыі:
Андрэй Полацкі,
Дзьмітры Бранскі,
Уладзімер Кіеўскі,
Карыгайла Чартарыйскі
Ад Ульяніі:
Ягайла,
Скіргайла,
Фёдар Альгердавіч,
Дзьмітры Карыбутавіч,
Лугвен Наўгародзкі,
Аляксандар,
Сьвідрыгайла
разам: 12 сыноў і 5 дачок
Дынастыя Гедзімінавічы
Жонка Марыя, Ульяна
Бацька Гедзімін
Маці Еўна (Вольга)

У часы Альгерда тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага павялічылася больш чым у 2 разы, а беларускія землі занялі цэнтральнае месца ў дзяржаве. Гэта забясьпечыла рост іхнай эканомікі, разьвіцьцё культуры, умацаваньне беларускай мовы як афіцыйнай.

Імя

Альгерд, Ольгард, Альгард, Альгарда, Альгарт, Гальгерд або Гальгард (Algerðr, Olgard, Algardus, Algardis, Algart, Hallgerðr, Halgardus) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Wisgeard, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека').

Адпаведнасьць імя Альгерд германскаму імю Olgard (Olgardus) сьцьвердзіў мовазнаўца і літаратуразнаўца-мэдыявіст Аляксандар Бразгуноў.

Альгерд 
Манэта з рускім надпісам «Князь Олгердъ», да 1377 г.

Формы імя князя ў гістарычных крыніцах: Алкердъ (1330—1359 гады); Самъ Олкгердъ Божію милостью великий князь Литовьскій, Рускій, Жомоитскій и иныхъ (25 жніўня 1342 году); Господарю его милости Князю Великому Олигарду (30 сьнежня 1347 году); Olgerdus (1347 і 1352 гады); а за великого князя Олькерта и за Корьята (1352 год); Helgerdi Suppremi principis lythwanorum (Helgerdus supremus prinreps; 14 жніўня 1358 году); Allexandro filio Holgerti (запіс пад 1366 годам); Algherde (7 лістапада 1367 году); ὁ βασιλεὺς, ὁ Ἄλγερδος (1371 год); Се язъ князь великии Олгердъ (1372 год); Olgordi (29 верасьня 1377 году); Algirde, quondam rex Littovie (1377 год, 10 кастрычніка 1385 году, 11 кастрычніка 1385 году); huius pater Helgorth… Helgorth Keistuthy (запіс пад 1386 годам); Olcardus noster olim genitor (15 траўня 1390 году); vnser feter herczog Algart (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год); Algerde або Algarde (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга); Algard або Algart (Хроніка Віганда); Olgerth або Олкгирд (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Algardus (па 1409 годзе); ex genitoris nostri olim magni ducis Lythwanie Olgerdi (14 ліпеня 1431 году); avo videlicet Olgerdo olim magno duce Lithwanie (1440 год); Olgerdus filius Gedimini (Ян Длугаш); князь Олгердъ Гедиминовичь… къ Олгерду Гедиминовичю… Олигерду Гедиминовичю (Наўгародзкі чацьверты летапіс); къ великому князю Олгерду Гедименовичю Литовскому (Сафійскі першы летапіс); Олгордъ князь Литовьскыи… за Олгорда (Рагоскі летапісец); князь велики Литовьскій Олгердъ Гедимановичъ (Ніканаўскі летапіс).

Жыцьцяпіс

Паходжаньне і радавод

Паводле Раўданскага рукапісу, Альгерд нарадзіўся ў 1296 г. і быў першым сынам Гедзіміна ад другой жонкі Вольгі Смаленскай. Атрымаў ад бацькі Крэўскае княства.

У 1318 годзе ажаніўся зь віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай і два гады пражыў ва Ўсьвятах, а ў 1320 годзе па сьмерці цесьця атрымаў Віцебскае княства ў спадчыну.

Альгерд 
Альгерд адыходзіць ад Масквы, 1370 г. Мініятура летапіснага зводу XVI ст.

У 1341 годзе вялікі князь Гедзімін падзяліў свае ўладаньні паміж сынамі. Альгерд, апроч Віцебскага княства, атрымаў славутую цьвержу Крэва і землі на рацэ Бярэзіне. У 1345 годзе ў хаўрусе з братам Кейстутам скінуў віленскага князя — свайго малодшага брата Яўнуту і стаў вялікім князем. Яўнут атрымаў Заслаўе, адкуль потым уцёк у Пскоў, аднак пазьней зноў вярнуўся ў Заслаўе.

Пашырэньне межаў Вялікага Княства Літоўскага

Войны з Тэўтонскім ордэнам

Пасьпяхова змагаўся супраць агрэсіі Тэўтонскага ордэна (бітвы 1345, 1347, 1348, 1352, 1365, 1370 гадоў і інш.), у тым ліку выйграў цяжкую бітву з крыжакамі на рацэ Стрэве ў 1348 годзе. У 1341 годзе надаў дапамогу Пскоўскаму княству ў барацьбе супраць крыжакоў.

Збліжэньне ўсходнеславянскіх зямель

Вёў пасьпяховую палітыку, накіраваную на далейшае аб’яднаньне, эканамічнае і культурна-этнічнае збліжэньне ўсходнеславянскіх зямель у адзінай дзяржаве. Калі быў віцебскім князем, авалодаў Мажайскам. У 1340-я гады далучыў да Вялікага Княства Літоўскага Чарнігаўска-Северскае княства. У палітычнай залежнасьці ад Альгерда апынулася і Смаленскае княства (1350-я гады). Каля 1355 году далучыў да ўласнай дзяржавы Бранскае княства, у 1356, 1359 і 1362 гадох — гарады Ржэў, Амсьціслаў, Тарапец.

Войны з татарамі

З 1351 году бесьперапынна вёў барацьбу з татарамі; у 1361—1362 гадох адваяваў у Залатой Арды Кіеўскае княства, усю Севершчыну і іншыя землі. У канцы 1362 году ў вялікай бітве Сініх Водах (каля ракі Бога) разграміў войскі трох татарскіх князёў — васалаў Залатой Арды і далучыў да Вялікага Княства Літоўскага Прычарнаморскія землі ва ўтоцы ракі Серата, басэйнах Днястра і Бога, паўднёвае Падняпроўе, Падольскую, Пераяслаўскую і Валынскую землі.

Удзельным князем Кіева пасадзіў свайго сына Ўладзімера, Падольле аддаў у кіраваньне новагародзкім князям Карыятавічам, войскі якіх складалі галоўную сілу ў бітве на рацэ Сініх Водах; з 1342 году ягоны сын Андрэй Полацкі стаў пскоўскім князем.

Войны з Маскоўскім княствам

Альгерд 
Сьмерць Альгерда. Мініятура летапіснага зводу XVI ст.

У процівагу аб’яднаўчай палітыцы маскоўскага князя Дзьмітрыя Данскога падтрымліваў сэпаратысцкую барацьбу цьвярскіх князёў. Каб замацаваць зьвяз зь Цьвярскім княствам, па сьмерці першай жонкі пабраўся шлюбам з князёўнай Ульлянай Аляксандраўнай Цьвярской. Намер Альгерда скласьці антымаскоўскі хаўрус з ханам Джанібэкам скончыўся няўдачай.

Учыніў тры выправы на Маскву (1368, 1370, 1372). Аўтар «Хронікі Быхаўца» з захапленьнем адзначыў уменьне Альгерда паставіць свайго супраціўніка ў безвыходнае становішча і такім чынам прадыктаваць яму сваю волю. У патрэбны момант вялікі князь дзейнічаў рашуча і вынаходліва. Вось як летапісец апісвае завязку выправы Альгерда на Маскву. Маскоўскі князь Дзьмітры Іванавіч «без каждое прычыны, опустошивши докончания и приязнь и прыслал до великого князя Ольгерда посла своей со отповедию, а прыслал к нему огонь и саблю» і перадаў, што будзе ў Літве ўлетку. У адказ Альгерд перадаў маскоўскаму князю: «Я, дасть Бог, в него буду на Велик день, а поцалую его красным яйцом через шчыт сулицою». І сапраўды, раніцай на Вялікдзень ён нечакана зьявіўся на Паклоннай гары пад Масквой. Захоплены зьнянацку маскоўскі князь мусіў прасіць літасьці і міру. Альгерд пашкадаваў маскоўскага валадара, а сваю перамогу засьведчыў тым, што пастукаў залатой дзідай у крамлёўскія муры: «Хоць я з табой і замірыўся, але хачу сабе яшчэ тую славу ўчыніць, што вялікі князь Альгерд дзіду сваю пад Масквой прыхінуў».

Спрабаваў падпарадкаваць Вялікаму Княства Літоўскаму Пскоў і Ноўгарад (у 1342 годзе пскавічы прынялі на княжаньне ягонага сына Андрэя — вядомага ў гісторыі як Андрэй Полацкі), вёў барацьбу з Польшчай за Валынь і Падляшша (1349—1351, 1366). Такім чынам, Альгерду давялося ваяваць на поўдні — з татарамі, на захадзе — з Польшчай, на ўсходзе — з Масквой, на паўночным захадзе — з крыжакамі, на паўночным усходзе — з Ноўгарадам, Псковам і Цьвер’ю. Гэта патрабавала тытанічнага напружаньня і ўменьня. Галоўнае было апярэдзіць супраціўніка, перамагчы яго малой сілай.

Вынікі кіраваньня

Альгерд 
Вялікі князь Альгерд. Беларуская марка, 1942 г.

За час княжаньня Альгерда тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага павялічылася ўдвая і яно стала найбольшай і наймагутнейшай дзяржавай сярэднявечнае Эўропы. Альгерд быў ня толькі выдатным вайскаводам, але і мудрым дзяржаўным дзеячом, меў вылучныя дыпляматычныя здольнасьці, набыў славу выдатнага будаўніка дзяржавы, які дбаў ня толькі пра яе моц, але і пра росквіт. У летапісе Паўночна-Ўсходняй Русі так характарызавалі высокія маральныя якасьці і здаровы лад жыцьця Альгерда: «… Ён, ня піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум і падпарадкаваў многія землі, у тайне рыхтаваў свае паходы, ваюючы ня столькі колькасьцю, колькі ўменьнем».

Мова і культура

Альгерд 
Прарысоўка пячаці Альгерда з рускім надпісам

За валадараньнем Альгерда беларуская мова шырока выкарыстоўвалася ў справаваньні і пры велікакняскім двары. Яна пасьпяхова абслугоўвала ўсе сфэры грамадзкага жыцьця і ўсе клясы. Па-беларуску пісаліся шматлікія акты, граматы, статуты ды іншыя. Яна пранікла і ў царкоўна-рэлігійную сфэру. На беларускую мову перакладаліся аповесьці рэлігійнага зьместу, ствараліся жывоты і г. зв. «Хаджэньні» ў Палестыну і Канстантынопаль. Найбольш значным жанрам беларускай літаратуры заставаліся летапісы і хронікі, якія былі люстэркам грамадзка-палітычнага жыцьця тагачаснага Вялікага Княства Літоўскага.

Захавалася прарысоўка вялікакняскай пячаці Альгерда (каля 1366 году), якая мае выявы стралы і рускі надпіс:

ПЕЧАТЬ КН(ЯЗ)Я ВЕ(ЛИКОГ)О + ОЛГЕР(ДА)

Умову Альгерда і смаленскага князя Сьвятаслава Іванавіча з маскоўскім князем Дзьмітрыем Іванавічам (1371 год) змацавалі падобнай вялікакняскай пячацьцю з выявай стралы, і імаверна, такой жа легендай (пашкоджана; у легендзе захаваліся літары Л И (імаверна, «ВЕЛИКОГО») І О). Апроч таго, захавалася апісаньне вялікакняскае пячаці, прывешанай да ўмовы Альгерда і Кейстута з польскім каралём Казімерам у 1366 годзе. На той пячаці была выява Пагоні і вакол яе рускі надпіс. Імаверна, што тая пячаць выглядала падобна да пячаці сына Альгерда — Сямёна Лугвена.

Як і іншыя вялікія князі літоўскія (Гедзімін, Ягайла, Вітаўт) падаваў тытулятуру з словамі «Божаю міласьцю» («Божью милостью Великий Князь Литовский», 1347 год).

Галерэя

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Альгерд ІмяАльгерд ЖыцьцяпісАльгерд Мова і культураАльгерд ГалерэяАльгерд Глядзіце таксамаАльгерд ЗаўвагіАльгерд КрыніцыАльгерд ЛітаратураАльгерд Вонкавыя спасылкіАльгердАндрэй АльгердавічВялікае Княства ЛітоўскаеСкіргайлаСьвідрыгайлаСьпіс вялікіх князёў літоўскіхУладзімер АльгердавічЯгайла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БэрнатМаксім ТанкХацкель ДунецHromadske.TVЛісьце каштанаўГабрэіІзбутЗіновій ПрыгодзічАрцём АрашонакУсебеларускі народны сходАс (імя)Пастава на каленяхАльгерд БахарэвічДожджІксвідэаУладзімер КараткевічВіцебская вобласьцьАўстрыяФранцішак СкарынаКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)ПарнафільмПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуАпэрацыйная сыстэмаЗянон ПазьнякМіхась БаразнаПавецьПрастытуцыяМясцовы час (гурт)ЛяхавічыЖанчына зьверхуДайльШчучынНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяНаша НіваПольская літаратура (рэнэсанс)Раскіданае гняздо (п’еса)Артур ВольскіГісторыя МенскуУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКушмакВікіВольга ГапееваЛютыАлесь АркушГайдКропка (знак прыпынку)УрманКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Вершаваны памерДжозэф Рабінэт БайдэнRSSМы выйдзем шчыльнымі радаміПАлесь СавіцкіПаўлінка (п’еса)Тадэвуш КасьцюшкаБеларускі нацыянальны стройБаранавічыШвэцыяМурза (страва)ЭўразьвязУрадСалатная цыкорыяПаўзуныДунай🡆 More