Хроніка Быхаўца: беларускі летапіс

Хро́ніка Бы́хаўца, летапіс Быхаўца, Быхаўца хроніка — трэці, найбольш поўны агульнадзяржаўны летапісны звод, помнік літоўскага (беларускага) летапісаньня 1-й паловы XVI ст.

Складзены аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў. Вядомы ў адзіным сьпісе канцу XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў, перапісаным лацінкай з больш даўняга, кірылічнага тэксту. Крыніцамі хронікі паслужылі «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага» і «Беларуска-літоўскі летапіс 1446 году».

Хроніка Быхаўца: Пытаньне праўдзівасьці, Зьмест, Каштоўнасьць
Хроніка Быхаўца, старонка рукапісу

Выяўлены ў 1820-я ў бібліятэцы абшарніка Аляксандра Быхаўца, маёнтку Магілёўцы пад Ваўкавыскам. Рукапіс згублены ў 2-й палове XIX ст. Поўнасьцю апублікаваны Тэадорам Нарбутам у 1846. Пачатак і канец хронікі не зьберагліся.

Пытаньне праўдзівасьці

Пэўны час летапісны звод лічыўся фальсыфікатам Тэадора Нарбута (1784—1864), які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў сэрыі «Помнікі літоўскай гісторыі» (1846), пасьля чаго рукапіс бясьсьледна зьнік. Гэтая акалічнасьць, а таксама тое, што тэкст хронікі ўтрымлівае супярэчнасьці і анахранізмы, прывялі да абвінавачваньня Нарбута ў фальсыфікацыі крыніцаў. Аднак большасьць расейскіх, беларускіх і польскіх гісторыкаў давялі адваротнае. За некалькі рокаў перад Нарбутам урывак з хронікі надрукаваў настаўнік Віленскай гімназіі Гіпаліт Клімашэўскі. Ён асабіста чытаў летапісны звод у маёнтку Быхаўца і апублікаваў ягоны фрагмэнт пра забойства вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440. Быхавец у 1834 пераслаў рукапіс хронікі Нарбуту, які выкарыстаў яго пры напісаньні «Старажытнай гісторыі літоўскага народу».

Зьмест

Хроніка прысьвечаная гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ад легендарных часоў да пачатку XVI ст.. Твор пачынаецца з апісаньня бегства «рымлян» і абрываецца на апісаньні перамогі беларуска-літоўскага войска пад кіраўніцтвам Міхала Глінскага над татарамі пад Клецкам у 1506. Асобныя старонкі хронікі маюць выразную публіцыстычную і антыпольскую накіраванасьць. Гістарычнае мінулае Беларусі і Летувы пададзенае з агульнадзяржаўных і шляхецкіх пазыцыяў. Аўтар падкрэсьліў факты тэрытарыяльнага росту ВКЛ, усхваляў зьнешнюю палітыку Вітаўта, яго ролю ў Грунвальдзкай бітве.

Каштоўнасьць

Хроніка Быхаўца — важная крыніца па сярэднявечнай гісторыі Літвы-Беларусі, каштоўны помнік грамадзка-палітычнай думкі беларускага і летувіскага народаў, беларускай мовы і літаратуры эпохі Адраджэньня. Твор паслужыў крыніцай «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага, а празь яго пасрэдніцтва «Хронікі Польшчы» Марціна і Яўхіма Бельскіх, «Хронікі Эўрапейскай Сарматыі» Аляксандра Гваньіні, беларуска-ўкраінскага хранографу XVII ст. «Вялікая хроніка», шэрагу іншых хронік і гісторыяў XVII—XIX стагодзьдзяў

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Хроніка Быхаўца Пытаньне праўдзівасьціХроніка Быхаўца ЗьместХроніка Быхаўца КаштоўнасьцьХроніка Быхаўца Крыніцы і заўвагіХроніка Быхаўца ЛітаратураХроніка Быхаўца Вонкавыя спасылкіХроніка БыхаўцаXVI стагодзьдзеXVII стагодзьдзеXVIII стагодзьдзеАлелькавічыБеларуска-літоўскі летапіс 1446 годуГаштольдыЗводСтарабеларуская моваХроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міжнародная арганізацыя стандартызацыіСьвятаМіт РомніГалакостРэджайнаАтэізмПершая Ўстаўная граматаЛязо ОкамаАркадзь КуляшоўРэжым чорных палкоўнікаўДактрына ТруманаУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціБеларускае нацыянальнае адраджэньнеБэрлінскі мурГарбатаКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутЭтнічная тэрыторыя беларусаўКарэйская вайнаDir en greyОрганы снаВіківэрсытэтБеларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культурыГрамадзкі набытакЧыкагаКіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)Маскоўская дзяржаваВасіль БыкаўСьвятлана ЦіханоўскаяІвянецМовы БеларусіАстраноміяБяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьГорадняРада Беларускай Народнай РэспублікіВытворная функцыіАдам МіхнікВербная нядзеляГуамУладзімер ШыманецСямён ПалазовічЯкунБухарэстГеаграфічныя каардынатыІнтэлектуальная ўласнасьцьЛеанід СініцынБеларуская моваПаўночная МакедоніяСафоклБеняконіМіцкевіч на скале Аю-ДагГрупавы сэксКлаўдзі Дуж-ДушэўскіПрыслоўеE (літара)Гарадзенскі Сойм (1793)Расейская акупацыя БеларусіВікіслоўнікРадаўніцаГерб СуражуЯнка БрыльЭманюэль 3Юр’я🡆 More